Revision 8388 of "Ô triste, triste était mon âme" on bewikisource'''Ô triste, triste était mon âme''' Аўтар: [[:Category:Поль Вэрлен|Поль Вэрлен]] Пераклад: [[:Category:Максім Багдановіч|Максім Багдановіч]] <poem> * * * О, сум усьні ў душы маёй, Сум па кабеціне адной. Я не усьцішыў горкіх сьлёз, Хоць сэрца ў даль ад ёй унёс; Хоць сэрца, хоць душу сваю Ўдалі ад ёй даўно таю. Я не ўсьцішыў горкіх слёз, Хоць сэрца ў даль ад ёй унёс. І сэрца, сэрца так стучыць Душы маёй: «Ці можа быць, Ці будзе зноў расстання сум, Растання гордасьць, долі глум?» Душа яму дае адказ: «Як ведаць, мо сіло на вас, Каб скуты мы і з ёй былі Нат у растанні і ўдалі» <1912> </poem> [[Катэгорыя:Вершы]] [[Катэгорыя:Поль Вэрлен]] [[Катэгорыя:Максім Багдановіч]] [[fr:« Ô triste, triste était mon âme »]] [[ru:Я долго был безумен и печален (Верлен/Анненский)]] All content in the above text box is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike license Version 4 and was originally sourced from https://be.wikisource.org/w/index.php?oldid=8388.
![]() ![]() This site is not affiliated with or endorsed in any way by the Wikimedia Foundation or any of its affiliates. In fact, we fucking despise them.
|