Revision 8452 of "Песьня (Купала - Там, гэй, на ліпе на расахатай...)" on bewikisource{{загаловак
| назва = Песьня
| аўтар = Янка Купала
| секцыя = Верш
| папярэдні =
| наступны =
| анатацыі = Крыніца: http://rv-blr.com/vershu/view/987
}}
<poem>
Там, гэй, на ліпе на расахатай
Птушка гняздо ўе, будуе;
Там, у хаціне, там, у пахілай
Маці сыночка гадуе.
Вецер наскочыў, вецер нячулы
Птушцы гнязьдзечка раскінуў;
Выгнала доля, выгнала сына
З матчынай роднай хаціны.
Цьвіркае птушка, жаліцца птушка,
Вецер, жыцьцё праклінае;
Плача матуля, плача, галосіць,
Сына ў вакне выглядае.
Там, за хацінай, там, каля плоту,
Ліпа шуміць у гародзе
I аб той птушцы, і аб матулі
Песьню ў пашуме заводзе.
Ходзяць там людзі, ходзяць грамадай,
Б'юцца, ўпіваюцца, скачуць, –
Ані той птушкі, ані матулі,
Ані той ліпы ня бачаць.
(''1908'')
</poem>
[[Катэгорыя:Спадчына]]All content in the above text box is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike license Version 4 and was originally sourced from https://be.wikisource.org/w/index.php?oldid=8452.
![]() ![]() This site is not affiliated with or endorsed in any way by the Wikimedia Foundation or any of its affiliates. In fact, we fucking despise them.
|