Revision 8454 of "Песьня (Купала - Ах, адкуль жа гэта вестка...)" on bewikisource{{загаловак
| назва = Песьня<br><small>(З народных матываў)</small>
| аўтар = Янка Купала
| секцыя = Верш
| папярэдні =
| наступны =
| анатацыі = Крыніца: http://rv-blr.com/vershu/view/29343
}}
<poem>
Ах, адкуль жа гэта вестка,
Што удовіна нявестка
Мужа роднага зраклася
I чужому прадалася,
Як пайшоў муж на вайну
У чужадальню старану?
Спадабала маладога,
Як яшчэ ў жыцьці нікога, –
У садочак зь ім хадзіла,
Зоркі ясныя сачыла.
Не знаходзіла аднэй,
Што сьвяціці мела ей.
А удоўка сыну піша,
Што нявестка ўжо калыша
У калысачцы малое
Не яго, але чужое...
Прыязджай хутчэй, сынок
Бяры жонку пад замок!..
Не бядуй, удоўка-маці, –
Ўсёй бяды не зьбедаваці –
З чужадальняе старонкі
Сын твой вернецца да жонкі,
Будзе суд над ёй судзіць,
Як з другімі ў сад хадзіць.
Стаў пісьмо сынок чытаці,
Што пісала ўдоўка-маці;
Каня быстрага сядлае
I дахаты пасьпяшае,
Дзе яго чакае ўжо
Маці, жонка і дзіцё.
Як прыехаў ён дадому,
Ня йшоў кланяцца нікому,
Толькі жонку сваю ўбачыў,
Як над дзіцем горка плача, –
Даставаў ён востры меч,
Галаву зьнімаў ёй з плеч.
З маткай роднаю страчаўся,
Не вітаўся, не прашчаўся,
Не маліўся Спасу-Богу,
Зноў каня сядлаў ў дарогу, –
Зь ветрам буйным ехаў жыць,
Галаву навек злажыць.
(''1913'')
</poem>
[[Катэгорыя:Спадчына]]All content in the above text box is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike license Version 4 and was originally sourced from https://be.wikisource.org/w/index.php?oldid=8454.
![]() ![]() This site is not affiliated with or endorsed in any way by the Wikimedia Foundation or any of its affiliates. In fact, we fucking despise them.
|