Revision 8569 of "Сярод разьюшаных сатрапаў..." on bewikisource

{{загаловак
 | назва     = Сярод разьюшаных сатрапаў...
 | аўтар     = Янка Купала
 | секцыя    = Верш
 | папярэдні = 
 | наступны  =  
 | анатацыі  = Крыніца: http://rv-blr.com/vershu/view/29763
}}

<poem>
Сярод разьюшаных сатрапаў, 
Паганы зладзіўшы хаўрус, 
Свае таргуюць і чужыя 
Табой, няшчасны беларус. 

Дыхнуць свабоднымі грудзямі 
Й зірнуць арліна не дадуць, – 
На ўзьлёты дум кладуць аковы, 
Як на рабоў сьляпых кладуць. 

Здушылі, збэсьцілі ўсё чыста 
У чорнай яве, ў зводных снах, 
Што ад прыроды шлях свой мела, 
Што к сонцу мела вольны шлях. 

На зьдзек прадажныя прарокі 
I на гніцьцё у царсьцьве цьмы 
Вядуць аплучаныя тоўпы 
Пад стогны вечныя турмы. 

Над пакаленьнем неакрэпшым, 
Над бедным краем-сіратой 
Груган з начніцаю сьляпою 
Банкет спраўляюць чорны свой. 

Таўкуцца душы скамянелы, 
Крывавы пот цячэ са шчок, 
А ўсьлед над імі і за імі 
Імчацца гібелі наўскок. 

Нідзе ні ладу, ані праўды, 
Званы хаўтурныя зьвіняць... 
О Божа! Ты хоць заступіся 
Й ня дай дарэшты нам сканаць!

(''1914'')   
</poem>

[[Катэгорыя:Спадчына]]