Revision 8611 of "Ўспомні!.." on bewikisource

{{загаловак
 | назва     = Ўспомні!..
 | аўтар     = Янка Купала
 | секцыя    = Верш
 | папярэдні = 
 | наступны  =  
 | анатацыі  = Крыніца: http://rv-blr.com/vershu/view/29773
}}

<poem>
                       ''Ул. Станкевічанцы

Ўспомні, як згубіш крыльлі арліны, 
Што моц у высях даюць лунаць, 
I сіл ня хопіць табе, дзяўчына, 
Сьвет і самую сябе змагаць! 

Ўспомні, як сетку з пут павуціных 
Мачыха-доля спляце у жыцьці, – 
Як на расстайных станеш пуцінах 
I не згадаеш, кудой пайсьці! 

Ўспомні, як згубіш ворага й друга, – 
Жыць пачнеш ценем з-пад курганоў 
Бязь веры ў шчасьце, бязь верных слугаў – 
Думак дзявочых, дзіцячых сноў! 

Ўспомні, як ночка ляжа навокал, 
Вецер засьвішча ў хаўтурны тон, 
А сэрца дрогне, бы ў клетцы сокал, 
I ў душы ўскрэсьне здань быўшых дзён! 

Ўспомні, ня ў хвілю радасьці дзіўнай, - 
Зь іншым разьдзеліш радасьць сваю, - 
I не мяне ты ўспомні, дзяўчына, - 
Ўспомні, от... гэту думку маю!

(''1914'')   
</poem>

[[Катэгорыя:Спадчына]]