Revision 8855 of "Водгулле" on bewikisource{{загаловак
| назва = Водгулле
| аўтар = Якуб Колас
| секцыя = Верш
| папярэдні =
| наступны =
| анатацыі = Крыніца: http://yakubkolas.ru/category/vershy
}}
<poem>
Ці коска зазвоніць у час касавіцы,
Ці песню дзяўчо запяе,
Ці неба заззяе ў агнях бліскавіцы,
Ці вецер задзьме-зазлуе,
Ці гром гучнабежны пракоціцца ў хмарах,
Ці грукне над лесам пярун, —
Усё адклікаецца ў вольных абшарах,
Ўсё іх дакранаецца струн.
А ты, калі гора каго напаткае,
Ці жальба пачуецца, плач,
Або запануе дзе крыўда ліхая —
На ўсё адгукніся, адзнач.
А радасць пачуеш, надзеі ўзаўюцца,
Каб добрыя весткі падаць,
Няхай тады струны твае засмяюцца
I песняю шчасця гучаць.
</poem>
(''1921'')
[[Катэгорыя:Вершы]]
[[Катэгорыя:Якуб Колас]]All content in the above text box is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike license Version 4 and was originally sourced from https://be.wikisource.org/w/index.php?oldid=8855.
![]() ![]() This site is not affiliated with or endorsed in any way by the Wikimedia Foundation or any of its affiliates. In fact, we fucking despise them.
|