Revision 9298 of "Старонка:Выбраныя творы праблемы культуры, літаратуры і мастацтва.pdf/16" on bewikisource<noinclude><pagequality level="1" user="Хомелка" /><div class="pagetext">
</noinclude>{{перанос канец|п=сільна|к=га}} чалавека. Даючы сумныя абразы гора і нядолі народнай, кніжка Купалы родзіць веру, што будзе лепей, што папраўдзе блізка ўжо часіна адраджэньня забытых і забітых беларусаў. І самі сабой успамінаюцца тыя моцныя, быццам з граніту выкаваныя словы Купалы:
<poem>К свабодзе, роўнасьці і знаньню
Мы працярэбім сабе сьлед!
І будзе ўкукаў панаваньне
Там, дзе сягоньня плача дзед!</poem>
"Шляхам жыцьця" ідзе Купала, але ў кніжцы яго відаць, што той шлях цягнецца далёка-далёка ў будучыну, і пясьняр прарочым словам прымушае верыць, што, ідучы сваей дарогай, мы дойдзем урэшце да лепшай долі.
'''ПЯСЬНЯР ЧЫСТАЙ КРАСЫ'''
У канцы краю Расейскай зямлі - здалёк ад роднай старонкі - сплятаў пясьняр свой "Вянок" са "шчырых думак і чуцьця"<ref></ref>
Захаваў ён у сваей чулай на ўсялякае хараство душы "краскі, сьвежыя калісьці": зь іх тварыў прыгожыя абразы далёкай Бацькаўшчыны і ўліваў пачуцьцё і душу ў тое, што жыло калісь і замёрла, ды толькі сьлед у гутарках-легендах народных пакінула, у творах даўных майстроў-артыстаў адбіваецца.
Нездарма на першай страніцы сваей кніжкі зьвяртаецца Максім Багдановіч да чытачоў сваіх з гэткімі словамі:
<poem>Вы, хто любіце натрапіць
Між страніц старых, пажоўклых
Кнігі, ўжо даўно забытай,
Блеклы, высахшы лісток, -
Праглядзіце гэты томік...</poem>
Запраўды: чытаць вершы Багдановіча павінны толькі тыя, хто разумее музыку слова, чыя душа бачыць хараство ў чыстай паэзіі.
Багдановіч любіць родну старонку, любіць свой народ беларускі. Здалёк глядзіць ён на родныя вёскі і ўсюды бачыць панаваньне гора і бяды: "хваляй шырокай" разьлілося гора па ўсей зямлі, "родны наш край затапіла". І з грудзей песьняра рвецца крык-кліч: "Брацьця! Ці зможам грамадзкае гора?! Брацьця! Ці хваце нам сілы?!" Сілы хваце - пясьняр верыць у гэта. Ён глядзіць у мінуўшчыну, як "нашых дзедаў душылі абшары лясоў", як "яны тыя пушчы звадзілі агнём", і радзіць браць прыклад "з гэтых дзедаў суворых"<ref></ref>, "не хіліцца зь бяды, не пужацца агня". Ён верыць, што і ў нас усплывуць з дна захаваныя тамака пэрлы, і, раўнуючы народ да мора, кліча:
<poem>Удар, цыклон, удар на мора,
Цалуй яго ў глухое дно,
Ўсплясьні ваду - і пэрлаў горы
На бераг выкіне яно.</poem>
Але не грамадзкія тэмы займаюць глаўным чынам паэта: ён перш за ўсё шукае чыстай красы і ў тэй дзяўчынцы васьмілетняй, што, пахіліўшыся з трывогаю над плачучым брацікам, выяўляе песьняру тайну Мадонны Рафаэля ("Мадонны"), і ў народнай веры ў лесуноў і русалак ды вадзянікоў ("У зачарованым царстве"), і ў абразох роднай прыроды, і ў страніцах мінуўшчыны ("Старая Беларусь").<noinclude><references/></div></noinclude>All content in the above text box is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike license Version 4 and was originally sourced from https://be.wikisource.org/w/index.php?oldid=9298.
![]() ![]() This site is not affiliated with or endorsed in any way by the Wikimedia Foundation or any of its affiliates. In fact, we fucking despise them.
|