Revision 9354 of "Старонка:Выбраныя творы праблемы культуры, літаратуры і мастацтва.pdf/18" on bewikisource

<noinclude><pagequality level="2" user="Хомелка" /><div class="pagetext">


</noinclude>забава - не дзеля пацехі або цікавасьці. - Гэта патрэба душы і сэрца. Чытаюць усё шырэйшыя і шырэйшыя кругі. А хто прачытаў усё, што дагэтуль здабыла беларуская літаратура, той жадае болей - новага.

Поруч з гэтым расьце і патрэба пісаць. Узрост нацыянальнай сьвядомасьці паклікаў да працы вялікую грамаду людзей. Адны працуюць на грунце прасьветы народу, эканамічнага падняцьця яго, палітыкі; другія аддаюць свае сілы беларускай літаратуры, паэзіі. І ў гэтай працы выяўляюць сваю душу, свае думкі-ідэалы, свае перажываньні. Чым багацей душа песьняра-паэта, чым болей ён можа сказаць сваім братом, - тым вастрэй чуе ён патрэбу пісаць. Расьце доўгі сьпісак імён беларускіх пісьменьнікаў, расьце лік іх твораў, - але яны толькі тады даходзяць да народу, калі яны надрукаваны, калі іх кожын можа купіць за колькі капеек.

І беларускае грамадзянства зразумела, што справа беларускіх выдавецтв - гэта самая пільная цяпер справа. Беларускае выдавецкае таварыства ў Вільні<ref></ref>, петраградзкае "Загляне сонца і ў наша ваконца"<ref></ref>, "Саха"<ref></ref> і "Лучынка"<ref></ref> ў Мінску, каталіцкая суполка "{{Абмылка|Bieiarus|Bielarus}}"<ref></ref>, - урэшце, прыватныя асобы, як А. Грыневіч<ref></ref> і інш., выпусьцілі ў пачатку 1914 г. колькі дзясяткаў новых беларускіх кніжак<ref></ref>. Адкрылася й новае выдавецтва студэнтаў-беларусаў "Раніца"<ref></ref>. Ладзіцца яшчэ адно - у Мінску<ref></ref>.

Выдаваліся розныя кніжкі: і літаратурныя творы, і паэзіі, і практычныя кніжкі, і рэлігійныя. Не хватала аднаго: кніжак для навукі ў школе. Гэткіх кніг блізка йшчэ зусім у нас няма, апрача пачатковага навучаньня чытаць. Не прыдбали мы іх і сёлета: хаця некаторыя зь іх ужо апрацоўваліся ў рукапісах, аднак пачатак вайны прымусіў спыніць гэту работу, адлажыць да лепшых часоў.

Але і выдрукаваць кніжку - гэта йшчэ ня ўсё: трэба парупіцца, каб яна дайшла да народу. Вось, сёлета багата было зроблена дзеля пашырэньня беларускага друкаванага слова: сьледам за Беларускай Кнгарняй у Вільні адкрыліся гэткія ж кніарні ў Полацку і Мінску і намечаны ў другіх гарадох Беларусі<ref></ref>.

Нельга абмінуць моўчкі тых праяў, што паўсталі з узростам беларускага пісьменства. На першым месцы адзначым перамену ў паглядах нашых сялян на беларускую кніжку: яны цэнюць яе, яны шукаюць яе, яна - іх. Нікога ўжо ня дзівіць, што кніжкі друкуюцца і па-беларуску: беларуская мова заваявала сабе пачэснае месца ў сьвядомасьці ня толькі інтэлігентаў, але і найменш асьвечаных людзей. Яе прымаюць як роўную другім.

Гэтага мала. Беларуская мова пачынае ўівацца памалу і туды, куды яе дагэтуль не пускалі<ref></ref><noinclude><references/></div></noinclude>