Revision 9428 of "Старонка:Мікалай Шклялёнак.pdf/4" on bewikisource<noinclude><pagequality level="1" user="" /><div class="pagetext"> </noinclude>'''Слова пра Міколу Шкялёнка — гісторыка й палітыка''' Беларускі юрыст, гісторык, публіцыст, культурны й палітычны дзеяч Мікола Шкялёнак нарадзіўся ў 1899 годзе ў вёсцы Пякоціна (цяпер Міёрскі раён Віцебскай вобласьці). Бацька яго Восіп і маці Аляксандра мелі каля трыццаці гектараў зямлі. У іх сям’і, апрача Міколы, было яшчэ двое сыноў — Пётр (1902-1977) і Павал (1903-1928?). Але добрую адукацыю Восіп і Аляксандра Шкялёнкі змаглі даць толькі старэйшаму сыну Міколу. У 1932 годзе ён скончыў юрыдычны факультэт Віленскага Унівэрсытэту па спэцыяльнасьці адвакат. У час вучобы прымаў актыўны ўдзел у беларускім маладзёвым руху. Ён зьяўляўся сябрам Беларускага Студэнцкага Саюзу (БСС), які існаваў пры Віленскім Унівэрсытэце. 26 кастрычніка 1926 г. на агульным сходзе БСС яго выбіраюць старшынёю, а таксама прызначаюць рэдактарам „Студэнцкай думкі” — перыядычнага органу бела- рускага студэнцкага руху. На пачатку 1930-ых гадоў Мікола Шкялёнак працуе адвакатам у Вільні, зьяўляецца сябрам Беларускага Навуковага Таварыства (БНТ). А 12 лютага 1939 г. яго выбіраюць сакратаром таварыства. Актыўна выступае з рэфэратамі, прысьвечанымі мінуўшчыне Беларусі. Чытае лекцыі сярод актывістаў беларускага студэнцкага „Таварыства Прыяцеляў Беларусаведы”, зьяўляецца сябрам рэдакцыйнай калегіі часопісу „Калосьсе”. Друкуе свае гістарычныя артыкулы ў „Запісах Беларускага Навуковага Таварыства”, заходнебеларускіх часопісах. У гэты час з-пад пяра таленавітага гісторыка выходзяць яго выдатныя працы: „У трохсотыя ўгодкі сьмерці Вялікага канцлера Льва Сапегі”(1933), „Копныя суды”(1932), „Падзел гісторыі Беларусі на пэрыёды”(1938), „Культурнае рабства”(1939) і іншыя. Тагачасныя беларускія крытыкі даволі станоўча ацэньвалі яго гістарычныя артыкулы й выступленьні. Так, напрыклад, Сяргей Паўловіч у другім нумары часопісу „Беларускі летапіс” за 1938 год пісаў: „Асаблівую ўвагу заслугоўвае артыкул гр. М. Шкялёнка: „Падзел гісторыі Беларусі на пэрыёды”. Дасюль у гісторыі Беларусі адзначалі такіе пэрыёды:<noinclude><references/></div></noinclude> All content in the above text box is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike license Version 4 and was originally sourced from https://be.wikisource.org/w/index.php?oldid=9428.
![]() ![]() This site is not affiliated with or endorsed in any way by the Wikimedia Foundation or any of its affiliates. In fact, we fucking despise them.
|