Revision 9431 of "Старонка:Бяздоннае багацце.pdf/3" on bewikisource<noinclude><pagequality level="1" user="" /><div class="pagetext"> </noinclude>'''Волат духу''' ''Шаноўны дружа, Дарагі Чытач,'' Перад табой кніга, дзе сабрана далёка не ўся спадчына чалавека, які ўласнымі рукамі снаваў свой лёс, пракладаў асобную сцяжыну на палетку айчыннага прыгожага пісьменства і стаў яе адметным прадстаўніком. У самым пачатку XX стагоддзя на нашым літаратурным небасхіле, зырка асветленым першымі беларускімі перыядычнымі выданнямі "Нашай Доляй" і "Нашай Нівай", узышла новая яркая зорка - Власт-Ластоўскі. Тады, на заранку гісторыі айчыннага прыгожага пісьменства, прарочыя маладыя крытыкі Сяргей Палуян і Максім Багдановіч прадказвалі яе адметнасць у сузор'і маладой Беларусі. Яны не памыліліся. Святло тое засталося прыцягальным і не згасла пасля заўчасна абарванага жыцця творцы, калі на цэлае паўстагоддзе імя Вацлава Ластоўскага было кінута ў бяспамяцтва. Паплечнік Янкі Купалы і Максіма Багдановіча, якія прысвяцілі яму свае вершы, гэты волат духу па праву стаяў у самым цэнтры беларускага нацыянальнага руху, народжанага на хвалі рэвалюцыйнага ўздыму 1905-1907 гадоў. На працягу амаль чвэрці стагоддзя імя Власта не сыходзіла са старонак перыядычнага друку (не кажучы пра "Нашу Ніву", дзе з 1909 г. ён працаваў адказным сакратаром). У тых боль чым трох сотнях публікацыях дзеяч беларускага нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння, адзін з ідэолагаў утварэння незалежнай Беларусі Ластоўскі паўстае як выдатны пісьменнік, крытык, публіцыст, гісторык, мовазнаўца. Пазней Ластоўскі выявіць сябе як паэт, філолаг, этнограф, выдавец, перакладчык, бібліёграф. У нашай гісторыі Вацлаў Ластоўскі застанецца і як актыўны грамадскі і дзяржаўны дзеяч. Ён з'яўляўся прэм'ер-міністрам (1919-1923) абвешчанай у 1918 годзе Беларускай<noinclude><references/></div></noinclude> All content in the above text box is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike license Version 4 and was originally sourced from https://be.wikisource.org/w/index.php?oldid=9431.
![]() ![]() This site is not affiliated with or endorsed in any way by the Wikimedia Foundation or any of its affiliates. In fact, we fucking despise them.
|