Revision 9452 of "Старонка:Мікалай Шклялёнак.pdf/5" on bewikisource<noinclude><pagequality level="1" user="" /><div class="pagetext"> </noinclude>полацкі, літоўска-беларускі, польскі й расейскі, ня лічучы апошняга 20-годзьдзя. Гр. Шкялёнак паддае крытыцы гэты падзел і, выходзячы з пагляду, што падставай для падзелу на пэрыёды павінны быць ня вонкавыя „пераломныя” моманты ў палітычнай сувязі ці прыналежнасьці да таго ці іншага гаспадарства, а глыбейшыя перамены ў суцэльнасці палітычнага, соцыяльнага й культурнага жыцьця народу, прапануе падзяліць гісторыю Беларусі на наступныя тры пэрыёды: 1) Пэрыёд асобных гаспадарстваў ад IX да паловы ХIII ст., 2) Пэрыёд суцэльнае гаспадарсьцьвеннасьці ад паловы ХIII да канца ХVII ст. і да апошняга часу. З гэтых, першыя два пэрыёды абыймаюць Беларусь незалежную, з тэй розьніцай, што ў першым пэрыёдзе незалежнасьць беларускага народу існавала пры нястачы суцэльнага гаспадарства. Такая трактоўка пытаньня зьяўляецца новай і арыгінальнай у беларускай гістарычнай навуцы, і работа гр. Шкялёнка павінна легчы ў выснову далейшых студыяў нашых гісторыкаў...”. Апрача культурна-асветніцкай дзейнасці, Мікола Шкялёнак актыўна займаўся і палітыкай. Дзесьці ў 30-ых гадах ён служыць у Польскім Войску. Праўда, пра гэта нідзе не згадваецца, хіба што ва ўспамінах Юліяны Вітан-Дубейкаўскай: „У нашай хаце на Падгорнай (маецца на ўвазе ў Вільні — С.Ч.) знайшлі прыпынак і мая сям’я (братавая з дачкой і ўнучкай), і добрыя прыяцелі. Мілым госьцем быў прафесар Вацлаў Іваноўскі, як і праўнік Мікола Шкялёнак, які вярнуўся з польскага войска ў Вільню, але ня мог жыць у сваёй жонкі, бо там яго ўжо шукалі, гэтак ён хаваўся ў нас. Ягоная жонка, зь якой я была ў вялікай прыязьні, яго наведвала. Потым ён уцёк у Нямеччыну”<ref>Ю. Вітан-Дубейкаўская, ''Мае ўспаміны'', Вільня. 1994, с. 19.</ref>. Але перш чым уцячы ў Нямеччыну, Мікола Шкялёнак у 1936 годзе далучаецца ў Вільні да ксяндза Вінцэся Гадлеўскага й становіцца адным з заснавальнікаў групы „Беларускі Нацыянальны Фронт”. Ён уваходзіць у штат рэдакцыі „Беларускі фронт” (з мая 1936 г. газэта выходзіла адзін раз у месяц, а з 1939 года — два разы ў месяц).<noinclude><references/></div></noinclude> All content in the above text box is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike license Version 4 and was originally sourced from https://be.wikisource.org/w/index.php?oldid=9452.
![]() ![]() This site is not affiliated with or endorsed in any way by the Wikimedia Foundation or any of its affiliates. In fact, we fucking despise them.
|