Revision 9459 of "Старонка:Бяздоннае багацце.pdf/4" on bewikisource<noinclude><pagequality level="1" user="Хомелка" /><div class="pagetext">
</noinclude>Народнай Рэспублікі, быў адным з першых дырэктараў Беларускага дзяржаўнага музэя, правадзейным членам Інстытута Беларускай Культуры (1927) і адным з першых акадэмікаў Беларускай акадэміі навук (1928), працаваў яе неадменным сакратаром (1928-1929).
Несправядлівасць учыненага над ім раніць сэрца не толькі фактам нялюдска абарванага жыцця творцы, перад тым выкінутага з роднай зямлі, але і доўгім, несправядліва доўгім замоўчваннем ягонай "веры" - глыбокіх ведаў з гісторыі роднай Беларусі-Крывіі.
Выдатны беларускі пісьменнік, крытык, публіцыст, вучоны Вацлаў Ластоўскі пакінуў не толькі "творы для дарослых" у выглядзе публіцыстычных артыкулаў, навуковых даследаваняў і палітычных заяў-трататаў, але і апавяданні для самых маленькіх. На вялікі жаль, яны, як зрэшты і ўся спадчына В. Ластоўскага, да апошняга часу заставалася малавядомай беларускаму чытачу.
Жыццё даецца Усявышнім, мову нам дорыць маці (ці шырэй - продкі), а ўласны лёс чалавек выбірае сам. Вацлаў Ластоўскі да дна "выпіў келіх жыцця" (Янка Купала), не пахіснуўся і цалкам падзяліў наканаванне, на якое было асуджана пераважная большасць нашай інтэлігенцыі ў трагічныя часы, названыя цяпер "сталіншчынай".
***
Глухой восенню 1883 года, 27 кастрычніка паводле старога стылю, а паводле новага - 8 лістапада, у засценку Калеснікава, што на Дзісеншчыне, у сям'і Юстына і Ганны Ластоўскіх нарадзіўся сын Вацлаў. Вольнае і трохі галаднаватае маленства падлетка праляцела ў адным з найпрыгажэйшых куткоў Беларусі - на Віцебшчыне. У родным засценку Вацлава ў 1866 годзе стаяла ўсяго адна хата і жыло 14 душ. Паводле веравызнання - усе каталікі. Жылі ў асноўным з раллі. Акром хлеба сям'ю Ластоўскіх падкормлівалі Дзісна-Дзісенка і бліжэйшыя азёры. У азёрных глыбінях, месцамі да 20 метраў, сноўдалі цяжкія самы і зубастыя шчупакі, гуляла порсткая плотка і жвавыя акунькі, у цёплых {{перанос пачатак|п=стары|к=цах}}<noinclude><references/></div></noinclude>All content in the above text box is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike license Version 4 and was originally sourced from https://be.wikisource.org/w/index.php?oldid=9459.
![]() ![]() This site is not affiliated with or endorsed in any way by the Wikimedia Foundation or any of its affiliates. In fact, we fucking despise them.
|