Revision 9505 of "Старонка:Бяздоннае багацце.pdf/5" on bewikisource

<noinclude><pagequality level="1" user="Хомелка" /><div class="pagetext">


</noinclude>{{перанос канец|п=стары|к=цах}} задуменна грэліся тоўстыя ліні і язі, брохаі серабрыстыя, з залацістым адлівам ляшчы і падлешчыкі, у халоднай крынічнай вадзе ці ў норах пад карчамі стаялі аліўкава-зялёныя ментузы. Доўгімі восеньскімі вечарамі незацугляныя ляснымі верхавінамі вольныя вятры гайдалі бяссонныя азёрныя і рачныя хваі, а ў хаціне пад чаратоваю страхою патрэсквала лучына, спявала верацяно ці гудзеў калаўрот, і разам з доўгаю кудзеляю цягнуліся бясконцыя казкі азёрнага краю. Ці не ў бацькоўскай хаціне заслухаецца ўпершыню малы Вацік паданнямі пра волатаў, з якіх пачне пазней свой славуты, а цяпер зусім забыты, "Беларускі радавод".

Чары сівой даўніны і адначасова дзівосны чын нараджэння з чорных казюрак-літарак новага цуду - зразумелых (і не зусім) слоў - агарнулі ў маленстве дапытлівага лабатага падлетка. Першую навуку чытаць-складаць хлопчык лёгка адолеў дома, і бацькі аддалі сына ў бліжэйшае мястэчка Пагост. Дакладней, яно называлася Стары Пагост, дзе месціліся належныя ўстановы. У ліку іх значылася парафіяльная школа. Пасля заканчэння парафіяльнай школкі ў 1894 годзе здольны падлетак спрабаваў, па няпэўных звестках, атрымаць адукацыю ў Дзісенскай павятовай вучэльні. Ці скончыў яе, - невядома. Юнацтва Ластоўскага праглядаецца пункцірна і непаслядоўна: хлопчык на паслугах у адной з віленскіх вінных крамак, дзе атрутным смогам вісеў цыгарэтны і спірытусавы чад, у якім плавалі разнамоўныя мацюкі падпітых кліентаў; канцылярыст нейкай казённай установы ў Шаўлях... Але да ўсяго гэтага душа аніяк не гарнулася. Па-ранейшаму вабіла навука. Юнак дапяў да Пецярбургу - найбуйнейшага культурнага асяродка Расійскай імперыі пачатку XX стагоддзя, - дзе ўладкаваўся бібліятэкарам прыватнай студэнцкай бібліятэкі, адначасова крадком зазіраючы ў аўдыторыі універсітэта паслухаць лекцыі славутых прафесараў. Не маючы належнай капейчыны, каб плаціць за універсітэцкую адукацыю, на лекцыі наведваўся "зайцам" (1904-1905). Апошняе выклікана, хутчэй за ўсё, не так цяжкім матэрыяльным становішчам, колькі адсутнасцю належнага дыплома, які даваў права на паступленне ў {{Перанос пачатак|п=вышэй|к=шыя}}<noinclude><references/></div></noinclude>