Revision 9543 of "Старонка:Бяздоннае багацце.pdf/6" on bewikisource

<noinclude><pagequality level="2" user="Хомелка" /><div class="pagetext">


</noinclude>{{Перанос канец|п=вышэй|к=шыя}} навучальныя ўстановы; ніводзін студэнт без звычайнаага атэстата сталасці займацца і наведваць універсітэцкія залы не меў права.

Пэўнымі застаюцца два факты: у 1902 годзе юнак стаў сябрам Польскай сацыялістычнай партыі Літвы і Беларусі, а налета, у 1903 годзе, узяў шлюб з Марыяй Іваноўскай (Іванаўскайтэ, 1872-1957), пазней вядомай пад агульным са старэйшай сястрой Зосяй псеўданімам летувіскай пісьменніцай Ладзіну Пяледай. Нейкі час маладыя жылі на жончынай радзіме ў мястэчку Парагяй (поўнач Летувы). Пажыў Вацлаў і ў Рызе. Там у 1906 годзе спрабаваў здаць экзамены на атэстат сталасці, аднак, паводле ўласных слоў, "зрэзаўся" на рускай мове. Рыжская няўдача паклала канец безвыніковым спробам атрымаць пацверджанне сваім ведам у выглядзе дыплома. Хлопец моўчкі і зацята працягвае паглыбляць веды нястомнай самаадукацыяй.<noinclude><references/></div></noinclude>