Difference between revisions 1169103 and 1178666 on bewiki[[Файл:Belarus-Rakaw-Church of Virgin Mary-3.jpg|міні|200пкс|Марыінскі касьцёл, галоўны фасад]] [[Файл:Belarus-Rakaw-Church of Virgin Mary-2.jpg|міні|200пкс|Марыінскі касьцёл, бакавы фасад]] '''Касьцёл Найсьвяцейшай Марыі Панны''' — [[нэаготыка|нэагатычны]] каталіцкі храм, разьмешчаны ў цэнтры вёскі [[Ракаў]] [[Валожынскі раён|Валожынскага раёну]] [[Менская вобласьць|Менскай вобласьці]] [[Беларусь|Беларусі]]. == Гісторыя будаўніцтва == === Драўляны храм === * [[1676]] г. — будаўніцтва першага, драўлянага касьцёла князем Геранімам Сангушкам. * [[1687]] г. — Канстанцыя Тэадора Сангушка (з Сапегаў) фундавала пры касьцёле кляштар дамініканцаў. * [[1712]] г. — кляштар згарэў і быў адбудаваны намаганьнямі айца Валадковіча. * [[1812]] г. — касьцёл спалены падчас расейска-францускай вайны. * [[1824]] г. — касьцёл адноўлены, зноў у драўляным выглядзе. * [[1835]] г. — скасаваны кляштар дамініканаў, а касьцёлу нададзены статус парафіяльнага. === Мураваны храм === Мураваны храм быў узьведзены ў [[1906]] г. з жоўтай цэглы намаганьнямі ксяндза Яўстахія Карповіча замест драўлянага касьцёла Маці Божай Ружанцовай. Вялікі ўклад у будаўніцтва храма зрабілі князь Друцкі-Любецкі, памешчыкі Булгакі, Здзяхоўскія, Хелхоўскія і ўсе парафіяне. У [[1911]] г. пажар зьнішчыў драўляную плябанію, але не зачапіў храм. Пасьля 2-ой сусьветнай вайны храм ня дзейнічаў. Набажэнствы аднавіліся толькі ў пачатку 1990-х гадоў. == Архітэктура == Помнік архітэктуры нэаготыкі. 3-[[нэф]]авая 2-вежавая [[базыліка]] з [[трансэпт]]ам і круглай [[апсіда]]й. У архітэктурным афармленьні шырока выкарыстаныя нэагатычныя элемэнты: ступеньчатыя [[контрфорс]]ы, высокія стральчатыя аконныя праёмы і нішы, зубчатыя [[фрыз (архітэктура)|фрызы]], аркатурныя паясы, ружа-акно на [[фасад]]зе. У інтэр’еры — стральчатыя скляпеньні. == Літаратура == * Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭН, 1993. — 620 с. ISBN 5-85700-078-5 * Кулагін А.М. Адраджэнне готыкі. — Мн., 1993. — 71 с. * Кулагін А.М. Эклектыка. Архітэктура Беларусі другой паловы XIX — пачатку XX ст. — Мн.: Ураджай, 2000. — 304 с. іл. ISBN 985-04-0350-0 == Вонкавыя спасылкі == {{Commons|Category:Church of Saint Virgin Mary, Rakaw|выгляд=міні}} * [http://radzima.org/pub/pomnik.php?lang=by&ksc=1&nazva_id=mevaraka01 Касьцёл Найсьвяцейшай Марыі Панны ў Ракаве] на [[Radzima.org]] * [http://globus.tut.by/rakov/kostel_gallery.htm Здымкі на Globus.tut.by] [[Катэгорыя:Ракаў]] [[Катэгорыя:Касьцёлы Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі|Ракаў]] [[Катэгорыя:Нэагатычныя збудаваньні Беларусі|Ракаў]] [[Катэгорыя:Храмы пад тытулам Найсьвяцейшай Панны Марыі|Ракаў]] [[pl:Kościół Najświętszej Marii Panny w Rakowie{{Узброены канфлікт |Назва = Арабска-ізраільскі канфлікт |Частка = |Выява = Arab Israeli Conflict 6.png |Подпіс да выявы = <div style="background-color:#f0f0f0; text-align:left;"> {{Легенда|#99CC33|Ліга арабскіх дзяржаваў}} {{Легенда|#99CCFF|Ізраіль}} {{Легенда|#669933|Дзяржавы, якія ваявалі супраць Ізраілю}} {{Легенда|#CC0000|Заходні бераг ракі Ярдан і Сэктар Газа}} </div> |Дата = [[1920]]/[[1948]] — па сёньняшні дзень |Месца = [[Блізкі Ўсход]] |Прычына = |Вынік = Працягваецца |Тэрытарыяльныя зьмены = |Супернік1 = {{Сьцяг Ізраілю}} [[Ізраіль]] |Супернік2 = [[Файл:Flag of the Arab League.svg|23пкс]] [[Ліга арабскіх дзяржаваў]] |Камандуючыя1 = |Сілы1 = |Сілы2 = }} '''Арабска-ізраільскі канфлікт''' ({{мова-ar|الصراع العربي الإسرائيلي}}, {{мова-he|הסכסוך הישראלי-ערבי}}) — супрацьстаяньне паміж шэрагам [[арабы|арабскіх]] краін, а таксама арабскімі ваенізаванымі радыкальнымі групоўкамі, якія маюць падтрымку з боку часткі карэннага арабскага насельніцтва акупаваных [[Ізраіль|Ізраілем]] палестынскіх тэрыторыяў, з аднаго боку, і [[сіянісцкі рух|сіянісцкім рухам]], а затым і дзяржавай Ізраіль, з другога. Нягледзячы на тое, што дзяржава Ізраіль была створана толькі ў [[1948]] годзе, фактычна гісторыя канфлікту ахоплівае каля стагодзьдзя, пачынаючы з канца [[XIX стагодзьдзе|XIX стагодзьдзя]], калі быў закладзены палітычны сіянісцкі рух, які паклаў пачатак барацьбе габрэяў за стварэньне ўласнай дзяржавы. Пасьля распаду [[Асманская імпэрыя|Асманскай імпэрыі]] ў выніку ейнай паразы ў [[Першая сусьветная вайна|Першай сусьветнай вайне]] канфлікт паміж габрэямі-сіяністамі й арабскім насельніцтвам [[Палестына|Палестыны]] зводзіўся, галоўным чынам, да дамаганьняў да тэрытарыяльнага кантролю падмандатнай Палестыны. У ходзе напаленай сытуацыі ў другой чвэрці [[XX стагодзьдзе|XX стагодзьдзя]] да геапалітычнага складніку дадаліся таксама рэлігійны й культурны аспэкты, якія ўзмацняюць міжнацыянальную розніцу. У [[1948]] годзе суседнія арабскія краіны абвесьцілі вайну створанай габрэйскай дзяржаве. Такім чынам, канфлікт выйшаў за межы Палестыны й перарос у канфлікт паміж Ізраілем і ўсімі астатнімі арабскімі дзяржавамі ў рэгіёне. Са складаньнем мірнай дамовы з [[Эгіпет|Эгіптам]] у [[1979]] годзе й [[Ярданія]]й у [[1994]] годзе лік варожых да Ізраілю дзяржаваў скараціўся. У рамках буйнамаштабнага арабска-ізраільскага канфлікту прынята вылучаць рэгіянальны [[палестына-ізраільскі канфлікт]], абумоўлены, у першую чаргу, сутыкненьнем тэрытарыяльных інтарэсаў габрэяў і арабаў, якія жывуць у Палестыне. У апошнія гады менавіта гэты канфлікт зьяўляецца крыніцай палітычнай напружанасьці й адкрытых узброеных сутыкненьняў у рэгіёне. == Гісторыя == === Канфлікты да 1948 году === У канцы [[XIX стагодзьдзе|XIX стагодзьдзя]] многія эўрапейскія габрэі куплялі зямлю ў асманскага султана й ягоных агентаў. У той час, [[Ерусалім]] не выходзіў за межы гарадзкой сьцяны, у ім налічвалася ўсяго некалькі дзясяткаў тысяч чалавек. У тыя часы [[габрэі]] стваралі свае паселішчы, [[кібуц]]ы, у якім жылі толькі прадстаўнікі габрэйскай нацыі. Да [[Першая сусьветная вайна|Першай сусьветнай вайны]], [[Блізкі Ўсход]], уключаючы [[Палестына|Палестыну]], быў пад кантролем [[Асманская імпэрыя|Асманскай імпэрыі]] амаль 500 гадоў. У апошнія гады сваёй імпэрыі [[туркі]] пачалі падтрымліваць ідэю пры турэцкую этнічную ідэнтычнасьць, сьцьвярджаючы пра прывіліяванае становішча туркаў у межах імпэрыі, што прывяло ў выніку да дыскрымінацыі ў дачыненні да [[арабы|арабаў]]<ref>Fraser, T.G. «The Middle East: 1914-1979». St. Martin’s Press, New York. (1980) Pg. 2</ref>. Абяцаньне вызваленьня ад асманаў прымусіла шматлікіх габрэяў і арабаў падтрымаць хаўрусьніцкія дзяржавы падчас Першай сусьветнай вайны, што прывяло да зьяўленьня шырокага арабскага нацыяналізму. [[Файл:Havlagah bus during 1936-1939 Arab revolt-British Mandate of Palestine.jpg|міні|240пкс|зьлева|Габрэйскі аўтобус абсталяваны дротам, які абараняе шкло ад камянёў і гранатаў. Канец [[1930-я|1930-х]].]] У [[1915]]—[[1916]] гадох, падчас Першай сусьветнай вайны, брытанскі вярхоўны камісар у [[Эгіпет|Эгіпце]], сэр [[Генры МакМагон]], таемна перапісваўся з [[Хусэйн ібн Алі|Хусэйнам ібн Алі]], асманскім губэрнатарам [[Мэка|Мэкі]] й [[Мэдына|Мэдыны]]. МакМагон пераканаў Хусэйна весьці арабскае паўстаньне супраць Асманскай імпэрыі, якая ў тыя часы зьяўлялася хаўрусьнікам [[Нямеччына|Нямеччыны]]. МакМахон абяцаў, што калі арабы падтрымаюць [[Вялікабрытанія|Вялікабрытанію]] ў вайне, брытанскі ўрад будзе падтрымліваць стварэньне незалежнай арабскай дзяржавы пад Хашыміцкім панаваньнем у арабскіх правінцыях Асманскай імпэрыі, уключаючы Палестыну. Арабскае паўстаньне на чале з [[Томас Эдўард Лоўрэнз|Томасам Эдўардам Лоўрэнзам]] і сынам Хусэйна Фэйсалам пасьпяхова скончылася й Брытанія ўзяла пад свой кантроль большую частку арабскіх правінцыяў Асманскай імпэрыі. У [[1917]] годзе брытанскі ўрад выдаў [[Дэклярацыя Бальфура|Дэклярацыю Бальфура]], у якой гаварылася, што ўрад добразычліва разглядае «стварэньне ў Палестыне нацыянальнай дзяржавы для габрэйскага народа». Дэклярацыя была выпушчана ў выніку веры некаторых чальцоў урада, у тым ліку прэм’ер-міністра [[Дэйвід Лойд Джордж|Лойда Джорджа]], што габрэйская падтрымка неабходная для перамогі ў вайне. Тым ня менш, заява выклікала вялікі непакой у арабскім сьвеце<ref>Segev, Tom (2000): «One Palestine, Complete», pp. 48-49, Abacus, ISBN 0-349-11286-X.</ref>. Пасьля вайны, тэрыторыя перайшла пад брытанскае праўленьне ў якасьці брытанскага мандата ў Палестыне. Вобласьці, якія былі даручаны Брытаніі, уключала тэрыторыі сёньняшніх [[Ізраіль|Ізраіля]], [[Ярданія|Ярданіі]], [[Заходні бераг ракі Ярдан]] і [[сэктар Газа]]. Менавіта ў гэты момант габрэйская іміграцыя ў Палестыну значна павялічылася. Да [[1931]] году 17% насельніцтва Палестыны былі габрэямі, павялічыўшыся на шэсць адсоткаў з [[1922]] году<ref>Lesch, Ann M. and Tschirgi, Dan. «Origins and Development of the Arab-Israeli Conflict». Greenwood Press: West Port, Connecticut. (1998). Pg. 47</ref>. Габрэйская іміграцыя павялічылася неўзабаве пасьля прыходу да ўлады [[нацысты|нацыстаў]] у [[Трэці Райх|Нямеччыне]], у выніку чаго габрэйскае насельніцтва ў Палестыне павялічылася ў два разы<ref>Smith, Charles D. «Palestine and the Arab Israeli Conflict: A History With Documents». Bedford/St. Martin’s: Boston. (2004). Pg. 129</ref>. Палестынскыя арабы палічылі гэта хуткі прыток габрэйскіх імігрантаў як пагрозу сваёй радзімы й сваёй ідэнтычнасьці як народа. Больш за тое, габрэйская палітыка была накіравана на выкуп зямлі й забарону занятасьці арабаў на аб’ектах прамысловасьці й фэрмах, якія належалі габрэям, што вельмі абурыла палестынскую арабскую абшчыну<ref>Lesch, Ann M. and Tschirgi, Dan. «Origins and Development of the Arab-Israeli Conflict». Greenwood Press: West Port, Connecticut. (1998). Pg.47,51</ref>. Дэманстрацыі з пратэстамі да існай сытуацыі былі праведзены яшчэ ў [[1920]] годзе. Пратэстуючыя выступалі супраць таго, што для габрэйскіх імігрантаў былі ўстаноўлены прэфэрэнцыі брытанскім мандатам. Гэтае абурэньне прывяло да выбухаў гвалту. У сакавіку [[1920]] году першы гвалтоўны інцыдэнт адбыўся ў [[Тэль-Хай]], і ў тым жа годзе пачаліся беспарадкі ў [[Ерусалім]]е. У [[1922]] годзе [[Ўінстан Чэрчыль]] у сваёй «[[Белая кніга Чэрчыля 1922 году|Белай кнізе]]» паспрабаваў супакоіць арабскае насельніцтва, адмаўляючы, што стварэньне габрэйскай дзяржавы было намерам Дэклярацыі Бальфура. У [[1929]] годзе пасьля дэманстрацыі палітычнай партыі [[Бэйтар]], якая была ачолена [[Уладзімер Жабацінскі|Уладзімерам Жабацінскім]] ў [[Сьцяна Плачу|Сьцяны Плачу]], у Ерусаліме пачаліся масавыя беспарадкі, якія пашырыліся на ўсю Палестыну. У выніку 67 габрэяў былі забіты ў горадзе [[Хэўрон]], што стала вядома як [[Гвалт у Хэўроне 1929 году|Гвалт у Хэўроне]]. На працягу тыдня гвалтаў, па меншай меры 116 арабаў і 133 габрэяў<ref>San Francisco Chronicle, Aug. 9, 2005, «A Time of Change; Israelis, Palestinians and the Disengagement»</ref> былі забітыя й 339 параненыя<ref>NA 59/8/353/84/867n, 404 Wailing Wall/279 and 280, Archdale Diary and Palestinian Police records.</ref>. У [[1930-я|1930-х]] гадох [[Із ад-Дын аль-Касам]] арганізаваў і стварыў ваенізаваную арганізацыю «[[Чорная Рука]]», якая мела антысіянісцкія й антыбрытанскія настроі. Ён завербаваў і арганізаваў ваенную падрыхтоўку для сялянаў і да [[1935]] году ён прыцягнуў у шэрагі сваёй арганізацыі ад 200 да 800 чалавек. Баявыя разьлікі былі ўзброены бомбамі й агнястрэльнай зброяй, якую яны выкарыстоўвалі, каб забіваць сіянісцкіх пасяленцаў у гэтым раёне, а таксама бралі ўдзел у кампаніях вандалізму ў габрэйскіх паселішчах<ref>Segev, Tom (1999). «One Palestine, Complete». Metropolitan Books. pp. 360–362. ISBN 0805048480.</ref>. Да [[1936]] году, эскаляцыя напружанасьці прывяла да [[Арабскае паўстаньне 1936—1939 гадоў|арабскага паўстаньня ў 1936—1939 гадох]] у Палестыне<ref>Lesch, Ann M. and Tschirgi, Dan. «Origins and Development of the Arab-Israeli Conflict». Greenwood Press: West Port, Connecticut. (1998). Pg.</ref>. [[Файл:UN Partition Plan For Palestine 1947.svg|міні|200пкс|справа|Плян ААН па падзелу Палестыны]] У адказ на арабскі ціск<ref>[http://www.accessmylibrary.com/article-1G1-53356391/struggle-against-jewish-immigration.html «The Struggle against Jewish Immigration to Palestine»]. Middle Eastern Studies. July 1, 1998.</ref>, Брытанскія ўлады значна скарацілі лік габрэйскіх імігрантаў у Палестыну. Гэтыя абмежаваньні засталіся ў сіле да заканчэньня тэрміну дзеяньня мандата, у пэрыяд, які супаў з уцёкамі габрэяў з [[Эўропа|Эўропы]] ад нацыстаў. Як следзтва, большасьць габрэйскіх перасяленцаў прыязджалі ў Палестыну незаконна, што прывяло да далейшага павілічэньня напружанасьці ў рэгіёне. Пасьля некалькіх няўдалых спробаў вырашыць праблему дыпляматычным шляхам, брытанскія ўлады спыталіся да створанай [[Арганізацыя Аб’яднаных Нацый|Арганізацыі Аб’яднаных Нацый]] за дапамогай. [[15 траўня]] [[1947]] году ААН прызначыў камітэт, які складаўся з прадстаўнікоў адзінаццаці дзяржаваў. Для таго, каб камітэт меў больш нэўтральную пазыцыю, ні адна зь вялікіх дзяржаваў у ім прадстаўлена не была<ref>Smith, Charles D. «Palestine and the Arab Israeli Conflict: A History With Documents». Bedford/St. Martin’s: Boston. (2004). Pg. 186</ref>. Пасьля пяці тыдняў дасьледаваньняў сытуацыі ў Палестыне, камісія рэкамендавала стварыць дзяржавы для габрэяў і арабаў у Палестыне. Гэтае рашэньне пра стварэньне «дзьвюх дзяржаваў» было прынята [[Плян ААН па падзелу Палестыны|181-й рэзалюцыяй]] [[Генэральная Асамблея ААН|Генэральнай Асамблеі ААН]] у лістападзе [[1947]] году 33 галасамі «за» й 13 «супраць», пры гэтым 10 чальцоў устрымаліся. Арабскія дзяржавы, якія складалі [[Ліга арабскіх дзяржаваў|Лігу арабскіх дзяржаваў]], прагаласавалі супраць. У той жа час, у Палестыне арабы й габрэі пачалі адктырую барацьбу за кантроль пад стратэгічнымі пазыцыямі ў рэгіёне. Паводле дадзеных гвалты назіраліся з абедзьвюх бакоў<ref>Fraser, T.G. «The Middle East: 1914-1979». St. Martin’s Press, New York. (1980). Pg. 41</ref>. За некалькі месяцаў да заканчэньня тэрміну дзеяньня мандата ізраільская арганізацыя самаабароны [[Хагана]] распачала шэраг наступаў, у выніку якіх яны атрымалі кантроль над усёй тэрыторыяй, якая прызначалася ААН для габрэйскай дзяржавы. Але разам з тым значна павялічыўся лік уцекачоў з захопленых гарадоў, як то [[Твэрыя]], [[Хайфа]], [[Цфат]], [[Бэйт-Шыан]] і [[Яфа]]. У пачатку [[1948]] году Вялікабрытанія абвесьціла пра свой цьвёрды намер спыніць дзеяньне свайго мандата ў Палестыне [[14 траўня]]<ref>Stefan Brooks (2008). «Palestine, British Mandate for». In Spencer C. Tucker. The Encyclopedia of the Arab-Israeli Conflict. 3. Santa Barbara, California: ABC- CLIO. pp. 770. ISBN 978-1-85109-842-2.</ref>. У адказ на гэта прэзыдэнт [[ЗША]] [[Гары Трумэн]] выступіў з заявай [[25 сакавіка]] й прапанаваў узяць апеку над тэрыторыяй ААН, заявіўшы, што вырашыць сытуацыю мірным шляхам у абодвух народаў не атрымаеца. [[14 траўня]] [[1948]] году, у дзень афіцыйнага заканчэньня мандата й за дзень да гэтага вялікая частка брытанскага войска сышла, а [[Ізраіль]] абвесьціў пра сваю незалежнасьць і сувэрэнітэт, аднак не пазначыў свае межы. На наступны дзень, Ліга арабскіх дзяржаваў афіцыйна пацьвердзіла сваю нязгоду з плянам стварэньня «дзьвюх дзяржаваў» у лісьце да ААН<ref>[http://www.ibiblio.org/sullivan/docs/ArabStatement1948.html «Statement by the Arab League States Following the Establishment of the State of Israel»]. 15 May 1948.</ref>. У гэты дзень арміі [[Эгіпет|Эгіпта]], [[Лібан]]а, [[Сырыя|Сырыі]], [[Ярданія|Ярданіі]] й [[Ірак]]а ўварваліся на тэрыторыю вызначанай арабскай часткі Палестыны, паклаўшы тым самым пачатак [[Арабска-ізраільская вайна 1948 году|арабска-ізраільскай вайны]]. Ізраільскія сілы абароны адбілі ў войска арабскіх краінаў часткі акупаваных тэрыторый, пашырыўшы тым самым свае межы за першапачатковы падзелу ААН<ref>Smith, Charles D. «Palestine and the Arab Israeli Conflict: A History With Documents». Bedford/St. Martin’s: Boston. (2004). Pg. 198</ref>. Да сьнежня [[1948]] году Ізраіль кантраляваў большую частку Палестыны на захад ад ракі [[Ярдан]]. Астатняя частка была пад кантролем рэгулярнай арміі [[Ярданія|Ярданіі]], гэтая вобласьць атрымала назву [[Заходні бераг ракі Ярдан|Заходняга берага]], а [[сэктар Газа]] кантраляваўся [[Эгіпет|Эгіптам]]. Да й падчас гэтага канфлікту каля 713 тысячаў палестынскіх арабаў пакінулі свае паселішчы й сталіся ўцекачамі, у прыватнасьці, з-за абяцаньня ад арабскіх лідэраў, што яны змогуць вярнуцца, калі вайна ўжо пераможана. Многія палестынцы беглі з раёнаў бо былі напалоханы гвалтамі, якія праводзіліся ізраільскімі ваенізаванымі атрадамі, як то [[Іргун]] і [[Лехі]], у дачыненьні да цывільнага арабскага насельніцтва. Вайна скончылася складаньнем мірнай дамовы ў [[1949]] годзе паміж Ізраілем і кожным зь ягоным арабскім суседам. === Пэрыяд з 1948 па 1967 гады === Да прыняцьця Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый рэзалюцыі нумар 181 у лістападзе [[1947]] году й абвяшчэньня дзяржавы Ізраіль у траўні [[1948]] году, у шэрагу арабскіх краінаў былі прыняты дыскрымінацыйныя меры ў дачыненьні да мясцовага габрэйскага насельніцтва. Статус габрэйскіх грамадзянаў у арабскіх дзяржавах рэзка пагоршыўся зь цягам арабска-ізраільскага канфлікту 1948 году. Асноўныя антыгабрэйскія беспарадкі ўспыхнулі ўва ўсім арабскім сьвеце ў сьнежні [[1947]] году, габрэйскія абшчыны асабліва моцна пацярпелі ў [[Сырыя|Сырыі]] й [[Адэн]]е, дзе было зафіксавана сотні забітых і параненых. Да сярэдзіны [[1948]] году, амаль усе габрэйскія абшчыны ў арабскіх краінах пацярпелі ад нападаў і іхны стан рэзка пагоршыўся. Габрэі ў адпаведнасьці зь [[іслам]]скімі рэжымамі былі адарваныя ад свайго даўняга жыхарства альбо сталі палітычнымі закладнікамі арабска-ізраільскага канфлікту. У выніку, вялікая колькасьць габрэяў беглі альбо былі вымушаныя эміграваць з арабскіх краінаў і некаторых мусульманскіх краінаў. Антыгабрэйскі гвалт й перасьлед стаў ініцыятарам першай хвалі зыходу й многіх наступных. У [[Лібія|Лібіі]] габрэі былі пазбаўленыя грамадзянства, а таксама ў [[Ірак]]у, дзе іхняя маёмасьць была канфіскавана<ref>Aharoni, Ada (Volume 15, Number 1/March 2003). [http://taylorandfrancis.metapress.com/content/w91udxrhc7cf5a86 «The Forced Migration of Jews from Arab Countries»]. Routledge, part of the Taylor & Francis Group.</ref>. Эгіпет выгнаў вялікую частку сваёй габрэйскай абшчыны ў [[1956]] годзе, у той час як [[Альжыр]] пазбавіў сваіх габрэяў грамадзянства толькі пасьля здабыцьця незалежнасьці ў [[1962]] годзе. Большасьць зь іх бегла ў сувязі з пагаршэньнем палітычнага становішча, аднак некаторыя эмігравалі па ідэалягічных чыньніках<ref>[http://repec.iza.org/RePEc/Discussionpaper/dp89.pdf «Aliyeh to Israel: Immigration under Conditions of Adversity»] - Shoshana Neumann, Bar-Ilan University, page 10.</ref>. Звыш за 700 тысячаў габрэяў эмігравала ў Ізраіль паміж [[1948]] і [[1952]] гадамі й прыкладна 285 тысячаў зь іх прыехалі з арабскіх краінаў<ref>[http://www.jewishagency.org/JewishAgency/English/Jewish+Education/Compelling+Content/Jewish+History/Zionist+History/Zionist+Aliyot/1940s.htm «Jewish History. 1940s»]. Jewish Agency for Israel.</ref>. Да канца [[1960-я|1960-х]] гадоў, звыш за 850 тысячаў габрэяў пакінулі родныя мясьціны прыкладна з дзесяці арабскіх краінаў. Сёньня, менш за 7 тысячаў габрэяў застаюцца ў гэтых краінах на сталым жыхарстве. Індывідуальная й камунальная маёмасьць была канфіскавана без кампэнсацыі<ref>Irwin Cotler: [http://spme.net/cgi-bin/articles.cgi?ID=3471 «Jewish refugees from Arab countries: The case for rights and redress»]</ref><ref>[http://www.meforum.org/article/263 «Why Jews Fled the Arab Countries»]. Ya'akov Meron. Middle East Quarterly, September 1995</ref><ref>[http://www.jimena.org/faq/faq.htm#3 «Jews in Grave Danger in All Moslem Lands»]. The New York Times, May 16, 1948</ref>. У цяперашні час гэтыя габрэі-імігратны й іхныя нашчадкаў, складаюць 41% ад агульнага насельніцтва Ізраіля<ref>[http://www.haaretz.com/hasen/spages/941518.html «All I wanted was justice»] - Adi Schwarz, Haaretz.</ref>. У выніку перамогі Ізраіля ў вайне за незалежнасьць [[1948]] году, арабы, якія пакінулі свае дамы на габрэйскай тэрыторыі, не змаглі вярнуцца ў родныя мясьціны. Акрамя таго, любы габрэі на Заходнім беразе альбо ў сэктары Газы быў выгнаны са сваёй маёмасьці й жылых дамоў у Ізраіль. Палестынскія ўцекачы, ёсьць пашчадкі тых, хто сышоў, і адказнасьць за іхны зыход ёсьць прадмет спрэчкі паміж ізраільскім і палестынскім бокам<ref>Morris, Benny (2004). «The Birth of the Palestinian Refugee Problem Revisited». Cambridge University Press. P.114</ref>. [[Файл:6dayswar1.jpg|міні|250пкс|справа|Ізраільскія жаўнеры ля зьнішчанага эгіпецкага самалёту]] У [[1956]] годзе Эгіпет зачыніў [[Тыранскі праліў]] для праходу ізраільскіх суднаў і блякаваў [[Акабскі заліў]] у парушэньне [[Канстантынопальская канвэнцыя 1888 году|Канстантынопальскай канвэнцыі 1888 году]]. Многія сьцьвярджалі, што гэта ёсьць таксама парушэньнем мірнага пагадненьня [[1949]] году<ref>Howard M. Sachar. «A History of Israel from the Rise of Zionism to Our Time». Alfred A. Knopf (New York). 1976. p. 455. ISBN 0-394-28564-5.</ref><ref>[http://www.state.gov/r/pa/ei/bgn/3581.htm «Background Note: Israel»]. US State Department.</ref>. [[26 ліпеня]] [[1956]] году Эгіпет нацыяналізаваў кампанію [[Суэцкі канал|Суэцкага канала]] й зачыніў канал для ізраільскіх суднаў<ref>[http://news.bbc.co.uk/onthisday/hi/dates/stories/july/26/newsid_2701000/2701603.stm «1956: Egypt Seizes Suez Canal»]. British Broadcasting Service.</ref>. Ізраіль адказаў [[29 кастрычніка]] [[1956]] году, уварваўшыся на [[Сынайскі паўвостраў]] пры брытанскай і францускай падтрымцы. Падчас крызы Суэцкага канала, Ізраіль захапіў сэктар Газы й Сынайскі паўвостраў, але з-за ціску з боку [[ЗША]] й Арганізацыі Аб’яднаных Нацый быў вымушаны спыніць далейшы наступ<ref>[http://www.mideastweb.org/ga997.htm «UN GA Resolution 997»]. Mideast Web.</ref>. Ізраіль пагадзіўся вывесьці войскі з тэрыторыі Эгіпта, які пагадзіўся свабоду суднаходзтва ў рэгіёне й дэмілітарызацыі Сыная, дзеля кантралю за якой ААН разгарнула спэцыяльную камісію<ref>[http://www.webcitation.org/5kwKackbs «Israel - MSN Encarta»].</ref>. Аднак камісія працавала толькі з боку эгіпецкай мяжы у той час, калі Ізраіль адмовіўся дазволіць працаваць на сваёй тэрыторыі<ref>[http://www.un.org/Depts/dpko/dpko/co_mission/unef1backgr2.html «First United Nations Emergency Force»]. Unef I - Background</ref>. [[19 траўня]] [[1967]] году, Эгіпет выгнаў назіральнікаў ААН, і перакінуў каля 100 тысячаў жаўнераў на Сынайскі паўвостраў да ізраільскай мяжы<ref>Lorch, Netanel (2003-09-02). [http://www.mfa.gov.il/MFA/History/Modern+History/Centenary+of+Zionism/The+Arab-Israeli+Wars.htm «The Arab-Israeli Wars»]. Israeli Ministry of Foreign Affairs.</ref>. Ён зноўку зачыніў [[Тыранскі праліў]] для праходу ізраільскіх суднаў<ref>«Egypt Closes Gulf Of Aqaba To Israel Ships: Defiant move by Nasser raises Middle East tension», The Times, Tuesday, May 23, 1967; pg. 1; Issue 56948</ref>, вярнуўшы сытуацыю [[1956]] году, калі Ізраіль быў блякаваны. [[30 траўня]] [[1967]] году, [[Ярданія]] падпісала пакт аб узаемнай абароне з Эгіптам. [[5 чэрвеня]] Ізраіль пачаў наступ на Эгіпет. ВПС Ізраіля зьнішчылі большую частку эгіпецкіх ВПС падчас нечаканага нападу, а затым павярнуліся на ўсход і зьнішчылі вайсковыя самалёты Ярданіі, [[Сырыя|Сырыі]] й [[Ірак]]у. Гэтая падзея сталася найважнейшым элемэнтам перамогі Ізраіля ў [[Шасьцідзённая вайна|Шасьцідзённай вайне]]<ref>[http://www.kinghussein.gov.jo/his_periods3.html «The Disaster of 1967»]. The Jordanian Government.</ref>. У канцы вайны, Ізраіль атрымаў кантроль над Сынайскага паўвостравам, сэктарам Газы, Заходнім берагам, [[Ерусалім|Усходнім Ерусалімам]], [[фэрмы Шэбаа|фэрмамі Шэбаа]] й [[Галянскія вышыні|Галянскімі вышынямі]]. Вынікі вайны ўплываюць на геапалітыку рэгіёну й па сёньняшні дзень. == Крыніцы == {{Зноскі|1=2}} == Вонкавыя спасылкі == {{Commons|Category:Arab-Israeli conflict}} * [http://www.eleven.co.il/article/15544 Государство Израиль. Израиль и палестинская проблема]. Артыкул з электроннай габрэйскай энцыкляпэдыі * [http://www.bbc.co.uk/russian/specials/mideast_timeline/2000.stm История конфликта]. [[Russian BBC]] * [http://www.cfr.org/publication/13850/ Crisis Guide: The Israeli-Palestinian Conflict from the Council on Foreign Relations] * [http://www.cnn.com/SPECIALS/2003/mideast/ Mideast: Land of Conflict]. CNN.com {{Накід:Гісторыя}} [[Катэгорыя:Арабска-ізраільскі канфлікт]] [[Катэгорыя:Гісторыя Ізраілю]] [[Катэгорыя:Гісторыя Палестыны]] [[Катэгорыя:Вікіпэдыя:Істотныя артыкулы]] {{Link FA|hr}} [[ar:الصراع العربي الإسرائيلي]] [[bg:Арабско-израелски конфликт]] [[bs:Bliskoistočni sukob]] [[ca:Conflicte araboisraelià]] [[de:Nahostkonflikt]] [[en:Arab–Israeli conflict]] [[eo:Araba-israela konflikto]] [[es:Conflicto árabe-israelí]] [[et:Araabia-Iisraeli konflikt]] [[fa:نزاع عربها و اسرائیل]] [[fi:Arabien–Israelin konflikti]] [[fr:Conflit israélo-arabe]] [[gl:Conflito árabe-israelí]] [[he:הסכסוך הישראלי-ערבי]] [[hr:Bliskoistočni sukob]] [[hu:Arab–izraeli konfliktus]] [[hy:Արաբա-իսրայելական հակամարտություն]] [[id:Konflik Arab-Israel]] [[it:Conflitti arabo-israeliani]] [[ja:中東戦争]] [[jv:Konflik Arab-Israel]] [[ko:중동 전쟁]] [[mk:Арапско-израелските конфликти]] [[ml:അറബ് - ഇസ്രയേൽ സംഘർഷം]] [[ms:Konflik Arab-Israel]] [[nl:Arabisch-Israëlisch conflict]] [[no:Midtøsten-konflikten]] [[pl:Konflikt izraelsko-arabski]] [[pt:Conflito árabe-israelense]] [[ru:Арабо-израильский конфликт]] [[sh:Bliskoistočni sukob]] [[sk:Arabsko-izraelský konflikt]] [[sl:Arabsko-izraelski konflikt]] [[sr:Израелско-арапски сукоб]] [[sv:Mellanösternkonflikten]] [[tr:Arap-İsrail savaşları]] [[uk:Арабо-ізраїльський конфлікт]] [[uz:Arab-Isroil ziddiyati]] [[vi:Xung đột Ả Rập-Israel]] [[zh:中东战争]] All content in the above text box is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike license Version 4 and was originally sourced from https://be.wikipedia.org/w/index.php?diff=prev&oldid=1178666.
![]() ![]() This site is not affiliated with or endorsed in any way by the Wikimedia Foundation or any of its affiliates. In fact, we fucking despise them.
|