Difference between revisions 1180290 and 1180296 on bewiki== Рымскі кароль і намінальны імператар == Нарадзіўся [[20 сакавіка]] [[1811]] ад другога шлюбу з [[Марыя-Луіза Аўстрыйская|Марыяй Луізай Аўстрыйскай]] ўу [[Парыж]]ы ў [[Цюільры]]. Адразу пасля нараджэння доўгачаканы сын быў абвешчаны Напалеонам [[кароль Рымлянаў|каралём Рымскім]] ({{lang-fr|Roi de Rome}}) і спадчыннікам імперыі. Двойчы: першы раз у [[1814]] і другі раз у [[1815]] годзе, пасля [[Сто дзён|Ста дзён]], Напалеон зракаўся ад пасады на карысць сына, але абодва разу саюзнікі абвяшчалі Банапартаў зрынутымі, а законным манархам Францыі — [[Людовік XVIII|Людовіка XVIII]]. Пасля паразы пры [[Ватэрлоа]] Напалеон адрокся ад прастола на карысць сына, якога абвясціў імператарам пад імем Напалеона II; але караля Рымскага не было ў Францыі, і адрачэнне, пры тагачасных умовах, не магло мець практычнага значэння. == «Арляня» ў Аўстрыі == [[Выява:Napoleon_2.jpg|thumb|left|Напалеон II у дзяцінстве.]] Пасля першага адрачэння Напалеона I у 1814 годзе Марыя-Луіза пераехала ў Аўстрыю і пасялілася разам з сынам каля Вены, у [[Палац Шонбрун|замку Шонбрун]]. Калі Напалеон I вярнуўся ў 1815 годзе ў Францыю, ён запатрабаваў ад аўстрыйскага ўраду вяртання жонкі і сына, але беспаспяхова. Чатырохгадовы рымскі кароль застаўся з маці ў [[Аўстрыя|Аўстрыі]] і выхоўваўся там [[Матус Колін|Матусам Колінам]]. Калі Марыя-Луіза, у 1816 годзе, пераехала ў Парму, сын яе застаўся ў Вене ў дзеда [[Франц II|Франца I Аўстрыйскага]]. Дамова, заключонная ў 1817 годзе паміж саюзнікамі, пазбавіла яго спадчынных правоў на Парму; за гэта аўстрыйскі імператар узнагародзіў яго багемскім герцагствам [[Рэйхштат]], з тытулам «Свьетласці». Пры двары дзеда, у [[Вена|Вене]], пра яго бацьку пры ім імкнуліся не згадваць, ён лічыўся «сынам Яе Высокасці эрцгерцагіні», з дзяцінства яго прывучылі да нямецкага імя Франц, а не Напалеон. Нягледзячы на гэта, ён ведаў пра свайго бацьку, быў гарачым яго прыхільнікам і гнёўся аўстрыйскім дваром. З 12-гадовага ўзросту герцаг Рэйхштацкі лічыўся на вайсковай службе, на якой да 1830 года ён даслужыўся да маёра. Вакол яго імя ўвесь час складаліся легенды; усё добра разумелі, што ў выпадку якіх-небудзь палітычных ускладненняў адно імя Напалеона II можа паслужыць сцягам для небяспечнага руху. Менавіта па гэтай прычыне сціплая спроба банапартыстаў высунуць яго кандыдатуру на трон [[Бельгія|Бельгіі]] была неадкладна перарвана Венай, Парыжам і Лонданам. Сам Напалеон II, які ведаў пра сваё паходжанне, старанна вывучаў вайсковую справу і ўвесь час марыў пра славу і подзвігі. Але ён быў вельмі хваравітым юнаком; заўчасная смерць яго [[22 ліпеня]] [[1832]] годзе ад [[сухоты|сухот]] ва ўзросце 21 год ўу [[Палац Шонбрун|Шамбруне]], пазбавіла дыпламатыю і аўстрыйскі двор шматлікіх цяжкасцяў. Хадзілі чуткі пра тое, што ён быў атручаны. == Пасмяротны лёс == [[Выява:Nap-receis_50.jpg|thumb|right|Герцаг Рэйхштацкі.]] Яго стрыечны брат прынц Луі Напалеон, абвясціўшы ў [[1852]] годзе сябе імператарам, прыняў імя [[Напалеон III Банапарт|Напалеон III]]; такім чынам, ён лічыў постфактум Напалеона II часткай дынастыі ў [[1821]]—[[1832]] гадах, а сябе — яго спадчыннікам. У [[1940]] годзе па загадзе [[Адольф Гітлер|Адольфа Гітлера]] рэшткі герцага Рэйхштацкага былі перанесеныя з [[Вена|Вены]] (тады ў складзе [[Трэці Рэйх|Трэцяга Рэйху]]) у [[Парыж]] (акупаваны Германіяю) і пахаваны ў [[Дом Інвалідаў|Доме Інвалідаў]] побач з грабніцай бацькі; пры гэтым сэрца нябожчыка, якое захоўвалася, па тагачасным звычаі, асобна, засталося ў Вене. Гэта здарылася роўна праз 100 гадоў пасля пераносу ў Дом Інвалідаў праху самога Напалеона. Лёс Напалеона II натхніў [[Эдмон Растан|Эдмона Растана]] на драму «Арляня» (''L’Aiglon''). Праз гэты твор прыхільніцай асобы абодвух Напалеонаў — бацькі і сына — стала [[Марына Цвятаева]]. Лічыцца, што кніга [[Януш Корчак|Януша Корчака]] «Кароль Матыуш I» навеяная лёсам Напалеона II. == Глядзіце таксама == * [[Граф Валеўскі]] All content in the above text box is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike license Version 4 and was originally sourced from https://be.wikipedia.org/w/index.php?diff=prev&oldid=1180296.
![]() ![]() This site is not affiliated with or endorsed in any way by the Wikimedia Foundation or any of its affiliates. In fact, we fucking despise them.
|