Difference between revisions 1375712 and 1521154 on bewiki

{{палітычная партыя
| party_name     = Партыя БНФ
| party_origname = 
| party_logo     = Flag of Party of BNF.png
| size           = 250px
| leader         = [[Аляксей Янукевіч]]
| foundation     = [[1993]]
| alliance       = [[«Народная кааліцыя 5+»]], [[«Беларускі незалежніцкі блок»]]
| ideology       = Нацыянальна-дэмакратычная, апазіцыйная
| publication    = газеты [http://www.pahonia.promedia.by/ «Пагоня»], [http://vilnia.com/ «Свабода»]
| motto          = ''«Жыве Беларусь!»'' 
| headquarters   = [[Мінск]], Чарнышэўскага 3-39
| website        = http://narodny.org/
}}
'''Беларускі народны фронт''' — беларуская партыя заснаваная ў [[1993]] годзе. Партыя грунтавалася на грамадскім руху [[Беларускі Народны Фронт "Адраджэнне"]], які быў заснаваны ў 1988 годзе і выступаў за незалежнасць Беларусі, дэмакратызацыю ўлады, адраджэнне [[беларуская мова|беларускай мовы]] і культуры. Лідарам партыі  быў [[Зянон Пазняк]]. Партыя з'яўляецца членам Міжнароднага дэмакратычнага саюза (IDU) з 2007 г.<ref>http://naviny.by/rubrics/politic/2007/11/02/ic_articles_112_153738/</ref>

Партыя карысталася значнай папулярнасцю ў канцы 1980-х — пачатку 1990-х. Аднак пасля здабыцця Беларуссю незалежнасці папулярнасць партыі стала паступова памяншацца. Так напрыклад на выбарах у Вярхоўную Раду ў 1995 годзе партыя не заваявала ні аднаго мандата<ref>http://www.hrights.ru/text/belorus/b18/Chapter12.htm</ref>. Пасля правалу на гэтых выбарах частка кіраўніцтва партыі падало ў адстаўку, у тым ліку [[Вінцук Вячорка]] — глава палітычнай камісіі БНФ.

Як паказалі сацыялагічныя даследаванні, праведзеныя Інстытутам сацыяльна-палітычных даследаванняў у 1997 г., рэйтынг БНФ складаў 3,7%<ref>Народная газета. — 1998. — № . — 10 студзеня. — С.</ref>. V з'езд партыі (чэрвень 1997) падкрэсліў, што «на першы план выходзяць іншыя метады барацьбы за вызваленне Беларусі — метады шырокага, масавага нацыянальна-вызваленчага руху». У рэзалюцыі з'езда гаварылася, што рух будзе выбіраць «канкрэтную тактыку дзеянняў з улікам сітуацыі»<ref>Свабода. — 1997. — № . — 24 чэрвеня. — С.</ref>.

[[16 мая]] [[1999]] г. апазіцыйныя партыі арганізавалі «альтэрнатыўныя прэзідэнцкія выбары» на якіх кандыдатамі высоўваліся Пазняк і Чыгір. Аднак Пазняк зняў сваю кандыдатуру матываваўшы гэта шматлікімі парушэннямі падчас падрыхтовак і правядзенні выбарнай кампаніі з боку старшыні «альтэрнатыўнага» Цэнтрізберкома Віктара Ганчара. Гэтае рашэнне фактычна пазбавіла сэнсу ўсё мерапрыемства і падвергнулася жорсткай крытыцы часткі членаў партыі. У выніку супярэчнасці ўсярэдзіне партый яшчэ больш паглыбіліся і ў снежні 1999 г. на на VI з'ездзе здзейсніўся раскол. Лідарам партыі БНФ быў абраны Вінцук Вячорка, а Зянон Пазняк разам з часткай ранейшых членаў БНФ утварылі новую партыю — [[Кансерватыўна-Хрысціянская Партыя - БНФ]]. Пасля расколу рэйтынг БНФ значна зваліўся. Паводле дадзеных на канец 2003 г., партыю БНФ падтрымлівала 2,5 % рэспандэнтаў, а КХП-БНФ — 1,8 %<ref>http://www.nz-online.ru/index.phtml?aid=25010788</ref>.

Пасля з'яўлення ўказу аб абмежаваннях на выкарыстанне слоў «Беларускі» і «Нацыянальны» у назвах арганізацый<ref>http://pravo.by/webnpa/text_txt.asp?RN=P30500247</ref> партыя змяніла назву на «Партыя БНФ»

Партыя БНФ збліжаецца з [[Аб'яднаная грамадзянская партыя|АГП]], гэтыя дзве партыі найболей актыўна працуюць у КРДС. У [[2001]] годзе структуры БНФ працуюць над вылучэннем кандыдата ў прэзідэнты [[Сямён Мікалаевіч Домаш|Сямёна Домаша]], пастом — адзінага кандыдата ад дэмакратычных сіл [[Уладзімір Іванавіч Ганчарык|Уладзіміра Ганчарыка]]. У 2006 годзе партыя разам з іншымі дэмакратычнымі рухамі высоўвае на пасаду прэзідэнта [[Аляксандр Уладзіміравіч Мілінкевіч|Аляксандра Мілінкевіча]].

[[16 мая]] [[2009]] года на паседжанні сойма партыі было прынята рашэнне, што [[5 верасня|5]] і [[6 верасня]] 2009 года пройдзе 12-ы з'езд Партыі БНФ. На гэтым з'ездзе быў абраны новы старшыня — 33-гадовы [[Аляксей Янукевіч]]. За яго прагаласавалі 174 дэлегаты, за Баршчэўскага — 144. З'езд Партыі БНФ зацвердзіў намеснікамі старшыні Аляксея Янукевіча прапанаваныя ім кандыдатуры — [[Рыгор Кастусёў|Рыгора Кастусёва]], [[Ігар Лялькоў|Ігара Лялькова]].

== Меркаванні ==
Журналіст [[Аляксандр Тамковіч]] ацэніў у верасні 2010 года, што адной з галоўных праблемаў Партыі БНФ з'яўлаецца кіраванне ўвагі яе дзеячоў на ўнутраныя канфлікты, а не на палітычную барацьбу супраць улады. Гэта вядзе на выключання з радаў партыі асобаў з поглядамі рознымі за кіраўніцтва, а ў наступстве, да больш і больш глыбокай маргіналізацыі ўсей партыі на беларускай палітычнай сцэне<ref>Аляксандр Тамковіч: Арытмія, альбо Код супраціву. Смаленск: Родіна, 2012, с. 91. ISBN 978-5887-73562-7</ref>.

== Гл. таксама ==
*[[Аб'яднаныя дэмакратычныя сілы]]
*[[Чарнобыльскі шлях]]

{{зноскі}}
== Спасылкі ==
*[http://www.eurasianhome.org/xml/t/databases.xml?lang=ru&nic=databases&country=24&pid=340&s=-1 Еўразійская хата - Беларусь / Партыя БНФ]
*[http://arche.by/by/12/30/475/ Рамунас Каціліус Фотарэпартаж з першага з'езда БНФ]

{{Партыі Беларусі}}

[[Катэгорыя:Палітычныя партыі Беларусі]]
[[Катэгорыя:Гісторыя Беларусі (пасля 1990 года)]]

[[be-x-old:Партыя БНФ]]
[[de:Partyja BNF]]
[[en:BPF Party]]
[[es:Partido del Frente Popular de Bielorrusia]]
[[fr:Front populaire biélorusse]]
[[pl:Białoruski Front Ludowy]]
[[ru:Партия БНФ]]
[[uk:Білоруський Народний Фронт]]