Difference between revisions 1932016 and 2161669 on bewiki

[[Выява:Hyakinthos.jpg|thumb|190px|right|''[[Зефір, міфалогія|Зефір]] і [[Гіяцынт, міфалогія|Гіяцынт]]'', [[Атыка|атычная]] пасудзіна з [[Тарквінія|Тарквініі]], каля [[480 да н.э.]], Бостанскі Музей Мастацтва]]
{{ЛГБТ}}
{{Сексуальная арыентацыя}}
'''Гомасексуальнасць''' — [[сексуальная арыентацыя]], якая выяўляецца ў эмацыйнай і сексуальнай схільнасці да асоб таго самага полу.

Каханне і яго сексуальнае выяўленне паміж асобамі таго самага полу вядомае ў большасці культур ад самых ранніх часоў. Аднак, да [[19 стагоддзе|19 стагоддзя]] такія дзеянні і адносіны не разглядаліся як вызначальныя для пэўнага тыпу людзей з выразнай і параўнальна стабільнай сексуальнай арыентацыяй. Першы вядомы выпадак ужывання слова ''гомасексуал'' (1869) належыць аўстрыйскаму публіцысту Карлу М. Кертбені. У 1886 г. Рычард Ф. фон Крафт-Эбінг выдаў кнігу «Psychopathia Sexualis», у якой папулярызаваў гомасексуальнасць як паняцце.

З тых часоў гомасексуальнась стала прадметам шматлікіх даследаванняў і дыскусій. Прыманая першапачаткова за паталогію, цяпер гомасексуальнасць найчасцей разглядаецца ў кантэксце біялагічных, псіхалагічных, палітычных, гістарычных і культурных варыяцый сексуальнай практыкі і ідэнтычнасці. Па меркаванні многіх, гомасексуальнасць з'яўляецца псіхічным захворваннем. Праўнае і сацыяльнае становішча людзей, якія практыкуюць аднаполыя сексуальныя стасункі і (або) ідэнтыфікуюць сябе як гомасексуалы (або геі ці лесбіянкі), істотна розніцца ў розных частках свету і застаецца прадметам гарачых дэбатаў.

Амерыканскі вучоны расійскага паходжання, Аляксандр Кірэеў, аналізуючы штогадовую апытанку General Social Survey (GSS), прыйшоў да высновы, што, чым вышэйшы IQ рэспандэнта, тым з большай верагоднасцю ён будзе талерантна ставіцца да людзей з нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыяй<ref>[http://lgbtrussia.com/318-nikonov-aleksandr-petrovich.html Интеллект, гомофобия и аборты]</ref>.

== Этымалогія і ўжыванне паняцця ==
Паняцце '''гомасексуальнасць''' паходзіць ад двух словаў: грэчаскага ὁμός (го́мас) — той самы, аднолькавы, — і лацінскага sexus — пол. Ён азначае сексуальную арыентацыю якая выяўляецца ў дамінантнай або выключнай эмацыйнай і сексуальнай схільнасці да асоб таго самага полу, у адрозненне ад гетэрасексуальнасці і бісексуальнасці.

''Гомасексуал(-ка)'' — чалавек з гомасексуальнай арыентацыяй.

(contracted; show full)мы (ферменты). Існаванне такіх генаў на працягу тысячагоддзяў сведчыць пра тое, што іх прысутнасць можа мець пазітыўную ролю. Найбольш верагодна, што іх захаванне з'яўляецца вынікам дзеяння механізму збалансаванага полімарфізму. Іншыя даследаванні паказваюць на значны ўплыў на фарміраванне сексуальнай арыентацыі прэнатальных (антынатальных, дародавых) гармонаў.<ref>Wilson G. & Rahman Q. ''Born Gay: The Psychobiology of Sex Orientation''. London, 2005, p. 145</ref>


== Стаўленне да ЛГБТ ==
Аляксандр Кірэеў, амерыканскі вучоны расійскага паходжання, даследаваў матэрыялы штогадовых апытанак General Social Survey (GSS). Апошнія утрымліваюць пытанні на сацыяльныя, палітычныя, эканамічныя тэмы, а таксама хуткі IQ-тэст з 10 пытанняў. Вынікі апытанак дазваляюсь меркаваць, як па-рознаму глядзяць на жыццё рэспандэнты з высокімі і нізкімі вынікамі экспрэс-тэста<ref>[http://lgbt-grani.livejournal.com/514368.html Журнал «Сноб»: Интеллект и гомофобия.]</ref>. Табліца, якую склаў Кірэеў, паказвае, што сярод людзей, якія не адказалі ні на адно пытанне IQ-тэста, гамафобы дамініруюць, а сярод тых, хто адказаў на ўсе 10 пытанняў, яны складаюць відавочную меньшасць. Аналагічныя вынікі паказвала іншыя апытанкі ў розных краінах: багатыя людзі ставяцца да ЛГБТ цярпіма, бедныя - варожа, людзі з вышэйшай адукацыяй - цярпіма, людзі з сярэдняй - варожа, горад - цярпіма, вёска - варожа.

== Гомасексуальнасць на Беларусі ==
{{Асноўны артыкул|Правы ЛГБТ у Беларусі}}
Сучаснае беларускае грамадства даволі гамафобнае<ref>http://www.belarus.by/en/travel/gay-travellers</ref>. 61,9% жыхароў Беларусі ў 2009 г. выказаліся супраць права гомасексуалаў на публічныя акцыі ў абарону грамадзянскіх правоў<ref>http://gaybelarus.by/naviny/slavic-pride/42-zhyharou-minska-ne-suprac-pravyadzennya-publichnyh-akcyi-seksmenshascyau.html</ref>. Беларускае заканадаўства не дае права на аднаполыя шлюбы ці грамадзянскія партнёрствы, службу ў арміі адкрытым гомасексуалам, адопцыю дзяцей аднаполымі парамі. Таксама адсутнічае антыдыскрымінацыйнае заканадаўства па прыкмеце сексуальнай арыентацыі. Аднаполыя стасункі паміж поўнагадовымі асобамі былі дэкрыміналізаваныя ў 1994 г.
На Беларусі існуе некалькі незарэгістраваных праваабарончых і інфармацыйных ЛГБТ ініцыятыў, напрыклад [[ГейБеларусь]].

{{зноскі}}

== Спасылкі ==
{{Партал|ЛГБТ|выява=p rainbow flag.png}}
{{Commons|Category:Homosexuality|выгляд=міні}}




[[Катэгорыя:ЛГБТ]]
[[Катэгорыя:Сексалогія]]
[[Катэгорыя:Сексуальная арыентацыя]]