Difference between revisions 2161669 and 2161670 on bewiki

[[Выява:Hyakinthos.jpg|thumb|190px|right|''[[Зефір, міфалогія|Зефір]] і [[Гіяцынт, міфалогія|Гіяцынт]]'', [[Атыка|атычная]] пасудзіна з [[Тарквінія|Тарквініі]], каля [[480 да н.э.]], Бостанскі Музей Мастацтва]]
{{ЛГБТ}}
{{Сексуальная арыентацыя}}
'''Гомасексуальнасць''' — [[сексуальная арыентацыя]], якая выяўляецца ў эмацыйнай і сексуальнай схільнасці да асоб таго самага полу.

(contracted; show full)

Паводзіны, аднак, не заўсёды з'яўляюцца паказчыкам унутранай скіраванасці ў чалавеку. Так, напрыклад, колькасць тых, хто ідэнтыфікуе сябе як асобу з гомасексуальнай арыентацыяй нашмат меншая за тых, хто меў нават неаднаразовы досвед аднаполага сексу. У монасексуальных асяродках (вязніцы, 
[[армія]], семінарыі) аднаполыя сексуальныя практыкі распаўсюджаныя шырэй і часта носяць адметны характар, чым па-за імі. Таксама сацыяльны ціск уплывае як на паводзіны, так і самавызначэнне чалавека. Паводзіны і самавызначэнне кепска карэлююць з двума іншымі крытэрыямі, якія выкарыстоўваюцца ў класіфікацыі паводле сексуальнай арыентацыі: на падставе рэгістрацыі пачуццяў (фантазій і жаданняў), і генітальных і мазгавых рэакцый (фізіялагічна вымяральнай узбуджанасці ў адказ на мужчынскія і жаночыя вобразы). Паасобку, (contracted; show full)мыя фактары, што ўплываюць на фарміраванне сексуальнай арыентацыі. Перадусім гэта асаблівасці генетычнага складу [[дзіця]]ці і гарманальных працэсаў у целе маці падчас [[цяжарнасць|цяжарнасці]]. Некаторыя навукоўцы лічуць, што «няма падстаў сцвярджаць, што гомасексуальная арыентацыя — вынік [[паталогія|паталагічных з'яў]]». [[Ген]]ы, якія маюць ролю ў фарміраванні сексуальнай арыентацыі, не ідэнтыфікаваныя. Найбольш верагодна, што гэта тыя гены, якія вызначаюць мазгавыя рэакцыі на гармоны або энзімы (
[[ферменты]]). Існаванне такіх генаў на працягу тысячагоддзяў сведчыць пра тое, што іх прысутнасць можа мець пазітыўную ролю. Найбольш верагодна, што іх захаванне з'яўляецца вынікам дзеяння механізму збалансаванага полімарфізму. Іншыя даследаванні паказваюць на значны ўплыў на фарміраванне сексуальнай арыентацыі прэнатальных (антынатальных, дародавых) [[Гармоны|гармонаў]].<ref>Wilson G. & Rahman Q. ''Born Gay: The Psychobiology of Sex Orientation''. London, 2005, p. 145</ref>

== Стаўленне да ЛГБТ ==
[[Аляксандр Кірэеў, ]], [[Злучаныя Штаты Амерыкі|амерыканскі]] вучоны [[Расія|расійскага]] паходжання, даследаваў матэрыялы штогадовых апытанак [[General Social Survey]] (GSS). Апошнія утрымліваюць пытанні на сацыяльныя, палітычныя, эканамічныя тэмы, а таксама хуткі IQ[[Каэфіцыент інтэлекту|IQ]]-тэст з 10 пытанняў. Вынікі апытанак дазваляюсь меркаваць, як па-рознаму глядзяць на жыццё рэспандэнты з высокімі і нізкімі вынікамі экспрэс-тэста<ref>[http://lgbt-grani.livejournal.com/514368.html Журнал «Сноб»: Интеллект и гомофобия.]</ref>. Табліца, якую склаў Кірэеў, паказвае, што сярод людзей, якія не адказалі ні на адно пытанне IQ-тэста, [[Гамафобія|гамафобы]] дамініруюць, а сярод тых, хто адказаў на ўсе 10 пытанняў, яны складаюць відавочную меньшасць. Аналагічныя вынікі паказвала іншыя апытанкі ў розных краінах: багатыя людзі ставяцца да ЛГБТ цярпіма, бедныя - варожа, людзі з вышэйшай адукацыяй - цярпіма, людзі з сярэдняй - варожа, горад - цярпіма, вёска - варожа.

== Гомасексуальнасць на Беларусі ==
{{Асноўны артыкул|Правы ЛГБТ у Беларусі}}
Сучаснае беларускае грамадства даволі гамафобнае<ref>http://www.belarus.by/en/travel/gay-travellers</ref>. 61,9% жыхароў Беларусі ў 2009 г. выказаліся супраць права гомасексуалаў на публічныя акцыі ў абарону грамадзянскіх правоў<ref>http://gaybelarus.by/naviny/slavic-pride/42-zhyharou-minska-ne-suprac-pravyadzennya-publichnyh-akcyi-seksmenshascyau.html</ref>. Беларускае заканадаўства не дае права на аднаполыя шлюбы ці грамадзянскія партнёрствы, службу ў арміі адкрытым гомасексуалам, адопцыю дзяцей аднаполымі парамі. Таксама адсутнічае антыдыскрымінацыйнае заканадаўства па прыкмеце сексуальнай арыентацыі. Аднаполыя стасункі паміж поўнагадовымі асобамі былі дэкрыміналізаваныя ў 1994 г.
На Беларусі існуе некалькі незарэгістраваных праваабарончых і інфармацыйных ЛГБТ ініцыятыў, напрыклад [[ГейБеларусь]].

{{зноскі}}

== Спасылкі ==
{{Партал|ЛГБТ|выява=p rainbow flag.png}}
{{Commons|Category:Homosexuality|выгляд=міні}}




[[Катэгорыя:ЛГБТ]]
[[Катэгорыя:Сексалогія]]
[[Катэгорыя:Сексуальная арыентацыя]]