Difference between revisions 2310967 and 2310976 on bewiki

{{арфаграфія}}
{{НП
|статус                = Горад
|беларуская назва      = Марыупаль
|арыгінальная назва    = Маріуполь
|падначаленне          = 
|краіна                = Украіна
|герб                  = Mariupol gerb.png
|сцяг                  = flag_Mariupol.jpg
(contracted; show full)

Доўгі час горад з'яўляўся месцам выключнага пражывання грэкаў, развіваўся як буйны цэнтр гандлю і рыбнай лоўлі. У дзевятнаццатым стагоддзі горад стаў цэнтрам Марыупальскія павета — адміністрацыйнай адзінкі Расійскай Імперыі. У канцы дзевятнаццатага стагоддзя тут былі пабудаваны марскі порт (29 
Жжніўня 1889) і чыгунка (1882 год), якая злучыла Марыупаль з асноўнымі рэгіёнамі краіны, пачала развівацца цяжкая прамысловасць (1 лютага 1897 года пабудаваны завод «Нікапаль-Марыупальскія грамадства», а ў 1899 пабудаваны завод «Рускі Провіданс», цяпер гэтыя два заводы ўваходзяць у склад Марыупальскага металургічнага камбіната імя Ілліча). Да 1920 года горад стаў адным з найбуйнейшых металургічных цэнтраў дзяржавы. Савецкая ўлада ў горадзе была ўстаноўлена 30 снежня 1917 ў выніку ўзброенага паўстання, але практычна без ахвяр. З 7 Сакавіка 1923 года па 27 лютага 1932 года горад стаў цэнтрам Марыупальскай акругі — адміністрацыйнай адзінкі ЎУкраінскай ССР, а з 17 ліпеня 1932 года ўвайшоў у склад Данецкай вобласці (у даваенны час звалася «Сталінская вобласць»). У савецкі перыяд гісторыі горада, Марыупаль значна павялічыўся, насельніцтва горада павялічылася больш чым у дзесяць разоў, з'явіліся першыя небаскробы, унутрыгарадскі транспарт (трамваі і тралейбусы), з'явіліся новыя прамысловыя прадпрыемствы, у тым ліку металургічны завод «Азовсталь» (11 жніўня 1933 года) коксахімічны завод «Маркохім» (27 вераснія 1935 г.) і машынабудаўнічы завод «Азовмаш» (28 красавіка 1958). Вялікія страты горад панёс у выніку галадамораў 1921—1922, 1932—1933, 1946—1947 гадоў, сталінскіх рэпрэсій 1933 і 1937 гадоў, генацыду грэчаскага народа сіламі НКУС у 1937 годзе, а таксама ў часы Другой сусветнай вайны і нямецка-нацысцкай акупацыі горада ў 1941—1943 гг. Аднак жыхары Марыупаля хутка аднавілі разбураныя падчас вайны заводы і жылыя кварталы горада. З 22 кастрычніка 1948 г. па 13 студзенія 1989 горад меў назву — Жданаў (у гонар савецкага палітычнага дзеяча).

У цяперашні час Марыупаль — найбуйнейшы прамысловы цэнтр Данбаса, тут вырабляецца найбольшая колькасць чыгуну і сталі ў краіне, працуе найбуйнейшы машынабудаўнічы завод Украіны. Маюцца тэатр, тры музея, два ўніверсітэта, газеты і тэлебачанне. Марыупаль у апошнія дзесяцігоддзі пастаянна сутыкаецца з экалагічнымі і эканамічнымі праблемамі.

== Насельніцтва ==
(contracted; show full)== Спасылкі ==
{{Commons|Category:Mariupol|выгляд=міні}}
* [http://www.mariupol.com.ua Афіцыйная старонка]

{{зноскі}}

{{DEFAULTSORT:Марыупаль}}
[[Катэгорыя:Гарады Данецкай вобласці]]