Difference between revisions 2963157 and 3547539 on bewiki

[[Файл:Picanol.jpg|thumb]]
[[Файл:Амадея.jpg|thumb]]

'''Аршанскі льнокамбінат''' — прадпрыемства па вырабе [[Лён|льняных]] [[Тканіна|тканін]] у [[Орша|Оршы]].

== Гісторыя ==
У 1928–1937 гг. была ўзведзена і 1-я чарга Аршанскага льнокамбіната — першынца беларускага тэкстылю. У [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікую Айчынную вайну]] гітлераўскія захопнікі разбурылі камбінат. Аднаўленне камбіната пачалося ў [[1944]] г., але ўжо ў 1949 г. выпуск тканін перавысіў даваенны. У 1963 г. пабудавана 2-я, у 1972 г. — 3-я чарга камбіната. У 1973 г. у яго склад увайшла Аршанская льнопрадзільная фабрыка «Дняпро», якая стала асноўным пастаўшчыком пражы дывановым прадпрыемствам рэспублікі.

3 1990 г. камбінат — арэнднае вытворча-гандлёвае прадпрыемства, вырабляе бытавую, бялізнавую, сукеначна-касцюмную, дэкаратыўную і іншыя тканіны, якія карыстаюцца вялікім попытам не толькі ва ўсіх рэгіёнах [[Беларусь|Беларусі]], але і за яе межамі. У 1997 г. экспарт бытавых тканін у далёкае замежжа ([[ЗША]], [[Германія|Германію]], [[Швейцарыя|Швейцарыю]], [[Нідэрланды]] і іншыя краіны) дасягнуў 9,8 млн. м². З 2002 г. рэспубліканскае ўнітарнае вытворча-гандлёвае прадпрыемства.

[[31 студзеня]] [[2020]] г. [[Савет Міністраў Беларусі]] прыняў пастанову №55 якая прадугледжвае пакрыццё з бюджэту працэнтаў па крэдыту ($51,8 млн) на мадэрнізацыю камбіната, які быў выдадзены ў адпаведнасці з пагадненнем паміж урадам Беларусі і Экспартна-імпартным банкам Кітая ад [[30 снежня]] [[2015]] г.<ref>{{cite web|url = https://www.belta.by/economics/view/protsenty-po-kreditam-nekotoryh-predprijatij-legproma-v-2020-godu-vozmestjat-iz-bjudzheta-378091-2020/|title = Проценты по кредитам некоторых предприятий легпрома в 2020 году возместят из бюджета|author = |date = 2020-02-02|work = [[БелТА]]|language = ru|accessdate = }}</ref>

== Сучасны стан ==
У складзе прадпрыемства 5 [[Фабрыка|фабрык]], дзейнічаюць 22 цэхі і 120 вытворчых участкаў. Ільнокамбінат вырабляе больш за 30 млн. м. кв. ільняных тканін у год. Экспартуе да 80 % тканін у краіны СНД, [[Італія|Італію]], Германію, [[Турцыя|Турцыю]], [[Францыя|Францыю]], Нідэрланды, [[Швецыя|Швецыю]], [[Літва|Літву]], [[Чэхія|Чэхію]] і іншыя краіны.

== Літаратура ==
* ''Самоцветов К. В.'' Оршанский льнокомбинат // Республика Беларусь: энциклопедия: в 6 т. /редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. — Мн., 2007. — Т. 5. — С. 614.

== Спасылкі ==
* [http://www.linenmill.by/ Афіцыйны сайт]

[[Катэгорыя:Прадпрыемствы Оршы]]
[[Катэгорыя:Прадпрыемствы паводле алфавіта]]
[[Катэгорыя:З’явіліся ў 1937 годзе]]