Difference between revisions 3547539 and 3551584 on bewiki

[[Файл:Picanol.jpg|thumb]]
[[Файл:Амадея.jpg|thumb]]


'''Аршанскі льнокамбінат'''    — прадпрыемства па вырабе [[Лён|льняных]] [[Тканіна|тканін]] у [[Орша|Оршы]].

== Гісторыя ==
У 19281937    гг. была ўзведзена і 1-я чарга Аршанскага льнокамбіната    — першынца беларускага тэкстылю. У [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікую Айчынную вайну]] гітлераўскія захопнікі разбурылі камбінат. Аднаўленне камбіната пачалося ў [[1944]]    г., але ўжо ў 1949    г. выпуск тканін перавысіў даваенны. У 1963    г. пабудавана 2-я, у 1972    г.    — 3-я чарга камбіната. У 1973    г. у яго склад увайшла Аршанская льнопрадзільная фабрыка «Дняпро», якая стала асноўным пастаўшчыком пражы дывановым прадпрыемствам рэспублікі.

3 1990    г. камбінат    — арэнднае вытворча-гандлёвае прадпрыемства, вырабляе бытавую, бялізнавую, сукеначна-касцюмную, дэкаратыўную і іншыя тканіны, якія карыстаюцца вялікім попытам не толькі ва ўсіх рэгіёнах [[Беларусь|Беларусі]], але і за яе межамі. У 1997    г. экспарт бытавых тканін у далёкае замежжа ([[ЗША]], [[Германія|Германію]], [[Швейцарыя|Швейцарыю]], [[Нідэрланды]] і іншыя краіны) дасягнуў 9,8    млн. м². З 2002    г. рэспубліканскае ўнітарнае вытворча-гандлёвае прадпрыемства.

[[31 студзеня]] [[2020]] г. 2020 года [[Савет Міністраў Беларусі]] прыняў пастанову №  55, якая прадугледжвае пакрыццё з бюджэту працэнтаў па крэдыту ($51,8 млн) на мадэрнізацыю камбіната, які быў выдадзены ў адпаведнасці з пагадненнем паміж урадам Беларусі і Экспартна-імпартным банкам Кітая ад [[30 снежня]] [[2015]] г. 2015 года<ref>{{cite web|url = https://www.belta.by/economics/view/protsenty-po-kreditam-nekotoryh-predprijatij-legproma-v-2020-godu-vozmestjat-iz-bjudzheta-378091-2020/|title = Проценты по кредитам некоторых предприятий легпрома в 2020 году возместят из бюджета|author = |date = 2020-02-02|work = [[БелТА]]|language = ru|accessdate = }}</ref>.

== Сучасны стан ==
У складзе прадпрыемства 5 [[Фабрыка|фабрык]], дзейнічаюць 22 цэхі і 120 вытворчых участкаў. Ільнокамбінат вырабляе больш за 30    млн. м. кв. ільняных тканін у год. Экспартуе да 80    % тканін у краіны СНД, [[Італія|Італію]], Германію, [[Турцыя|Турцыю]], [[Францыя|Францыю]], Нідэрланды, [[Швецыя|Швецыю]], [[Літва|Літву]], [[Чэхія|Чэхію]] і іншыя краіны.

== Літаратура ==
* ''Самоцветов К. В.'' Оршанский льнокомбинат // Республика Беларусь: энциклопедия: в 6 т. /редкол.: Г.    П.    Пашков [и др.].    — Мн., 2007.    — Т. 5.    — С. 614.

== Спасылкі ==
* [http://www.linenmill.by/ Афіцыйны сайт]

[[Катэгорыя:Прадпрыемствы Оршы]]
[[Катэгорыя:Прадпрыемствы паводле алфавіта]]
[[Катэгорыя:З’явіліся ў 1937 годзе]]
[[Катэгорыя:1937 год у Беларусі]]
[[Катэгорыя:Прадпрыемствы лёгкай прамысловасці Беларусі]]