Difference between revisions 3076748 and 3076751 on bewiki

{{Значэнні|Regnum (значэнні)}}
{{Інфармацыйнае агенцтва 
|назва                = Regnum
|выява             = Logo of Regnum.png
|шырыня		   = 250
|подпіс                 = лагатып інфармацыйнага агенцтва Regnum
|заснаванне               = [[22 ліпеня]] [[2002]]
|спыненне публікацый  = 
(contracted; show full)

Шэф-рэдактар партала Regnum [[Юрый Баранчык]] у адказ на затрыманні заявіў<ref name="svaboda2"/>:
{{цытата|Мы, безумоўна, будзем іх [Алімкін і Паўлаўца] падтрымліваць і абараняць. Нічога экстрэмісцкага я ня бачу. Гэта нармальны ўзровень палемікі ў Расіі. Чаму мясцовыя рабяты ўзбудзіліся гэтым, мне складана зразумець. ... Адразу магу сказаць, што ўсё гэта было зроблена непрыгожа, нізка, як гэта ў нас у рэспубліцы робіцца.}}


[[9 снежня]] быў затрыманы карэспандэнт агенцтва Сяргей Шыптэнка, актыўны прыхільнік [[Саюз Беларусі і Расіі|саюза Беларусі і Расіі]], які ў кастрычніку таго ж года быў звольнены [[Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь|Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь]] за супрацоўніцтва з расійскімі СМІ<ref>[https://www.svaboda.org/a/28166116.html Затрыманы яшчэ адзін прыхільнік «рускага сьвету» — карэспандэнт Regnum Сяргей Шыптэнка]</ref>.

[[20 снежня]] [[пасол Расіі ў Беларусі]] [[Аляксандр Сурыкаў]] на прэс-канфэрэнцыі ў Мінску заявіў<ref>[https://www.svaboda.org/a/heta-nia-naszyja/28186628.html Расейскі амбасадар адхрысьціўся ад арыштаваных журналістаў «Регнум»]</ref>:
{{цытата|Такія фармулёўкі, як „недадзяржава”, „неданарод” не ўпрыгожваюць ніякага грамадзяніна, у тым ліку і журналіста краіны. Таму ў гэтай справе трэба вельмі добра разабрацца. Тут ёсць дысгармонія ў пытаннях [[свабода слова|свабоды слова]], але ёсць і пытанне [[радыкалізм]]у, разбурэння міждзяржаўнай і брацкай дружбы.}} 



Палітычны аналітык [[Аляксандр Класкоўскі]] выказаў меркаванне, што справа аўтараў агенцтва Regnum сведчыць пра тое, што з гледзішча беларускага кіраўніцтва экспансія «рускага свету», у тым ліку інфармацыйнай сферы, стала пераходзіць чырвоную рысу, раней афіцыйны Мінск баяўся зрабіць нейкія рашучыя захады ў адказ на паўзучае прасоўванне падобных ідэяў. На яго думку, у беларускага кіраўніцтва ёсць пачуццё небяспекі з усходу асабліва з улікам таго, што Беларусь знаходзіцца ў моцнай эканамічнай, палітычнай залежнасці ад Масквы і да гэтага часу не вырашаны [[Расійска-беларускія энергетычныя канфлікты|нафтагазавы канфлікт]]<ref>[https://www.svaboda.org/a/28165426.html «Беларуская ўлада зразумела, што трэба паказаць зубы Маскве»,    — Класкоўскі пра арышты прарасейскіх прапагандыстаў]</ref>. На думку старэйшага аналітыка [[Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў|Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў]] [[Дзяніс Мельянцоў|Дзяніса Мельянцова]], пасля [[Расійская інтэрвенцыя ва Украіну (2014)|падзей ва Украіне]] беларускія ўлады пераасэнсавалі моцную прывязанасць да Расіі і пачалі пошук іншых апораў у свеце, у адказ у Расіі сталі дапускаць антыбеларускую прапаганду, якая раней ішла толькі ў вельмі маргінальных СМІ. С(contracted; show full){{НД}}
[[Катэгорыя:Інфармацыйныя агенцтвы Расіі]]
[[Катэгорыя:Інтэрнэт-СМІ Расіі]]
[[Катэгорыя:Сайты, якія з'явіліся ў 2002 годзе]]
[[Катэгорыя:Сайты паводле алфавіта]]
[[Катэгорыя:Уладальнікі прэміі РОТАР]]
[[Катэгорыя:Сайты, узнагароджаныя прэміяй Рунэту]]
[[Катэгорыя:Сайты на рускай мове]]