Difference between revisions 3076751 and 3076762 on bewiki

{{Значэнні|Regnum (значэнні)}}
{{Інфармацыйнае агенцтва 
|назва                = Regnum
|выява             = Logo of Regnum.png
|шырыня		   = 250
|подпіс                 = лагатып інфармацыйнага агенцтва Regnum
|заснаванне               = [[22 ліпеня]] [[2002]]
|спыненне публікацый  = 
(contracted; show full)оды ініцыятывы вывучаць беларускую мову ў [[дзіцячы садок|дзіцячых садках]]. У артыкуле сцвярджалася, што такім чынам беларускія ўлады хочуць пераадолець настроі беларусаў, «абсалютная большасць якіх жадае ўз’яднання са сваёй вялікай радзімай — Расіяй», а на беларускай мове ў Беларусі размаўляюць толькі выкладчыкі, дыктары і апазіцыянеры. Паводле слоў аўтара, літаратурная [[беларуская мова]] была створана ў [[1920-я|1920]]—[[1930-я|1930-х]] гадах [[трацкісты|«трацкістамі»]], «якіх пазней вычысціў Сталін». 
[[Сталін]] знішчыў беларусізатараў і спыніў [[беларусізацыя|беларусізацыю]], але пасля [[Развал СССР|развалу СССР]] «недабітыя паліцаі і іх унукі зноў пачалі сваю чорную справу». Аўтар сцвярджала, што беларусы не з’яўляюцца [[нацыя|нацыянальнай групай]], а толькі мясцовай ідэнтычнасцю ў складзе [[рускія|рускага народа]], а ў канцы артыкула заклікала бацькоў не дапусціць, каб іх дзяцей вучылі беларускай мове, бо гэта прыкмета «нізкага паходжання»<ref name="svaboda1">[https://www.svaboda.org/a/28076448.(contracted; show full)
{{цытата|Мы, безумоўна, будзем іх [Алімкін і Паўлаўца] падтрымліваць і абараняць. Нічога экстрэмісцкага я ня бачу. Гэта нармальны ўзровень палемікі ў Расіі. Чаму мясцовыя рабяты ўзбудзіліся гэтым, мне складана зразумець. ... Адразу магу сказаць, што ўсё гэта было зроблена непрыгожа, нізка, як гэта ў нас у рэспубліцы робіцца.}}

[[9 снежня]] быў затрыманы карэспандэнт агенцтва Сяргей Шыптэнка, актыўны прыхільнік [[Саюз Беларусі і Расіі|саюза Беларусі і Расіі]], які ў кастрычніку таго ж года быў звольнены 
з [[Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь|Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь]] за супрацоўніцтва з расійскімі СМІ<ref>[https://www.svaboda.org/a/28166116.html Затрыманы яшчэ адзін прыхільнік «рускага сьвету» — карэспандэнт Regnum Сяргей Шыптэнка]</ref>.

[[20 снежня]] [[пасол Расіі ў Беларусі]] [[Аляксандр Сурыкаў]] на прэс-канфэрэнцыі ў Мінску заявіў<ref>[https://www.svaboda.org/a/heta-nia-naszyja/28186628.html Расейскі амбасадар адхрысьціўся ад арыштаваных журналістаў «Регнум»]</ref>:
{{цытата|Такія фармулёўкі, як „недадзяржава”, „неданарод” не ўпрыгожваюць ніякага грамадзяніна, у тым ліку і журналіста краіны. Таму ў гэтай справе трэба вельмі добра разабрацца. Тут ёсць дысгармонія ў пытаннях [[свабода слова|свабоды слова]], але ёсць і пытанне [[радыкалізм]]у, разбурэння міждзяржаўнай і брацкай дружбы.}}  

У сакавіку [[2017]] года Юрый Баранчык быў затрыманы расійскай паліцыяй на запыт беларускіх уладаў. Аднак расійскі суд пастанавіў вызваліць яго з-пад варты. Па словах Мадэста Колерава, прадстаўленыя беларускімі ўладамі дакумэнты «не былі пераканаўчымі». Паводле Колерава, супрацоўнікі агенцтва пацярпелі за тое, што «былі аднымі з першых, хто публічна, доказна, падрабязна даводзіў у сваіх артыкулах, што частка бюракратыі на чале з [[Уладзімір Макей|Макеем]] вядзе справу да нейкіх пераменаў, падзеяў унутры ўлады». Баранчык падаў на імя [[Прэзідэнт Расіі|Прэзідэнта Расіі]] хадайніцтва, каб яму надалі статус палітычнага ўцекача<ref>[https://www.svaboda.org/a/bielaruskija-autary-rehnuma-dahetul-u-turmie/28408212.html Беларускія аўтары «Рэгнума» дагэтуль у турме]</ref>.

[[30 жніўня]] аўтарам Regnum выстаўленае канчатковае абвінавачванне за распальванне нацыянальнай варожасці. Алімкіну выстаўленае абвінавачванне па ч. 3 арт. 130 КК Беларусі (распальванне расавай, нацыянальнай або рэлігійнай варожасці або розні), Паўлавец і Шыптэнка абвінавачваецца па двух складах — гэта ч. 1 арт. 233 (незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць) і ч. 3 арт. 130 КК. У дачыненні да Юрыя Баранчыка, абвешчанага ў міжнародны вышук, завочна выстаўленае абвінавачванне па ч. 3 арт. 130 КК<ref>[https://vitebskspring.org/vyasna/505-autaram-rehnuma-vystaulienaie-kancatkovaie-abvinavacvannie-za-raspalvannie-nacyianalnaj-varozasci Аўтарам «Рэгнума» выстаўленае канчатковае абвінавачванне за распальванне нацыянальнай варожасці]</ref>.

[[18 снежня]] ў [[Мінскі гарадскі суд|Мінскім гарадскім судзе]] пачаўся працэс у справе аўтараў Regnum. 

Палітычны аналітык [[Аляксандр Класкоўскі]] выказаў меркаванне, што справа аўтараў агенцтва Regnum сведчыць пра тое, што з гледзішча беларускага кіраўніцтва экспансія «рускага свету», у тым ліку інфармацыйнай сферы, стала пераходзіць чырвоную рысу, раней афіцыйны Мінск баяўся зрабіць нейкія рашучыя захады ў адказ на паўзучае прасоўванне падобных ідэяў. На яго думку, у беларускага кіраўніцтва ёсць пачуццё небяспекі з усходу асабліва з улікам таго, што Беларусь знаходзіцца ў моцнай эканамічнай, палітычнай з(contracted; show full){{НД}}
[[Катэгорыя:Інфармацыйныя агенцтвы Расіі]]
[[Катэгорыя:Інтэрнэт-СМІ Расіі]]
[[Катэгорыя:Сайты, якія з'явіліся ў 2002 годзе]]
[[Катэгорыя:Сайты паводле алфавіта]]
[[Катэгорыя:Уладальнікі прэміі РОТАР]]
[[Катэгорыя:Сайты, узнагароджаныя прэміяй Рунэту]]
[[Катэгорыя:Сайты на рускай мове]]