Difference between revisions 3780232 and 3780426 on bewiki'''BYPOL''' — ініцыятыва, створаная былымі супрацоўнікамі міліцыі, якія не падтрымліваюць рэжым [[Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка|Аляксандра Лукашэнка]]. Аб’яднанне вядзе [[YouTube]]- і [[Telegram]]-каналы, у якіх публікуе відэа, звязаныя з сілавікамі Беларусі. Ініцыятыва выступае супраць палітыкі А. Р. Лукашэнка, а таксама не прызнае яго легітымным прэзідэнтам. Удзельнікі BYPOL лічаць абраным прэзідэнтам Святлану Ціханоўскую. == Перадумовы == (contracted; show full) Канал на YouTube быў створаны 3 лістапада 2020 года. == Публікацыі == Самай першай публікацыяй на YouTube-канале ініцыятывы стаў зварот курсанта 4 курса факультэта міліцыі [[Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь|Акадэміі МУС]] Уладзіслава Бацяна. У ім ён на фоне бел-чырвона-белага сцяга распавёў аб сваім звальненні. Ён звярнуўся да курсантаў Акадэміі МУС і заклікаў іх кінуць вучобу і «стаць на бок народа». Ён распавёў, як бачыў ўкід бюлетэняў падчас датэрміновага галасавання. ⏎ ⏎ Пасля на канале з'явіліся два роліка з назвай «"Херои» в балаклавах». У першай частцы пратэстоўцаў жорстка запіхваюць у аўтазак, некаторых б'юць. Усіх ставяць на калені на падлозе фургона. Па дарозе сілавікі здзекліва распытваюць затрыманых і вывучаюць змест іх смартфонаў, асабліва падпіскі ў мэсэнджары Telegram. У другой частцы паказваюцца кадры з адной з акцыяў пратэсту ў Мінску. ⏎ ⏎ 2 снежня ініцыятыва апублікавала відэа сустрэчы Лукашэнкі з супрацоўнікамі [[АМАП (Беларусь)|АМАПа]]. На відэа адлюстраваны падзеі «маршу новай Беларусі», які адбыўся 23 жніўня. У той дзень А. Р. Лукашэнка з атрадам АМАП, сынам Мікалаем і асабістым лекарам прыняў удзел у разгоне некалькіх людзей каля палаца Незалежнасці пасля маршу. Пасля «зачысткі» тэрыторыі ён выказаў падзяку сілавікам і паабяцаў не застацца ў даўгу. На відэа чутна, што сілавікі каля Лукашэнка паджартоўваюць з яго слоў, лаюцца, смяюцца. (contracted; show full)эстоўцамі.''Поэтому, как президент говорил, что если прет на тебя, если прет на тебя — применяй оружие, получается, вот нелетальное. В упор: по ногам, в живот, по яйцам. Чтобы понял, что он сотворил и что наделал, когда придет в сознание. Ну нанесите ему что-то в таком ну виде: либо покалечить, либо изувечить, либо убить. Применять оружие ему прямо в лоб, прямо в лоб, прямо в лицо, прямо туда, после чего он уже никогда, получается, не вернется в то состояние, в котором он находился.'' ⏎ ⏎ Чалавек ў відэа таксама распавёў, што ствараецца база дадзеных. У гэтай базе дадзеных, хто трапіў другі раз, той павінен там і застацца. Было сказана распрацаваць, зрабіць лагер, паставіць калючы дрот па перыметры. «Было сказана распрацаваць, зрабіць лагер, паставіць калючы дрот па перыметры. Зрабіць два памяшканні зрабіць: топка— паверх, кармілі — паверх, каб працавалі». Пазней МУС назвала запіс фэйкам. [[Павел Паўлавіч Латушка|Павел Латушка]] заявіў, што гэтая запіс будзе перададзена ў [[Савет Бяспекі ААН(contracted; show full) * Стварэнне незалежнага прафсаюза сілавых ведамстваў; * Распрацоўка палажэнняў па будучаму рэфармаванню праваахоўных органаў; * Збор доказаў па здзейсненым злачынствам у дачыненні да мірна пратэстуючых беларускіх грамадзян; * Збор інфармацыі аб карупцыйных схемах, іх ліквідацыя; * Супрацоўніцтва на міжнароднай арэне па расследаванні і судовым разглядзе фактаў здзяйснення злачынстваў супраць чалавецтва, санкцыйны і крымінальны пераслед устаноўленых асоб на міжнародным узроўні. {{ізаляваны артыкул}}⏎ ⏎ [[Катэгорыя:Палітычны крызіс у Беларусі (2020)]] [[Катэгорыя:Злачынствы супраць чалавечнасці]] [[Катэгорыя:Правы чалавека ў Беларусі]] All content in the above text box is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike license Version 4 and was originally sourced from https://be.wikipedia.org/w/index.php?diff=prev&oldid=3780426.
![]() ![]() This site is not affiliated with or endorsed in any way by the Wikimedia Foundation or any of its affiliates. In fact, we fucking despise them.
|