Difference between revisions 3780426 and 3781044 on bewiki

'''BYPOL''' — ініцыятыва, створаная былымі супрацоўнікамі міліцыі, якія не падтрымліваюць рэжым [[Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка|Аляксандра Лукашэнка]]. Аб’яднанне вядзе [[YouTube]]- і [[Telegram]]-каналы, у якіх публікуе відэа, звязаныя з сілавікамі Беларусі.

Ініцыятыва выступае супраць палітыкі А. Р. Лукашэнка, а таксама не прызнае яго легітымным прэзідэнтам. Удзельнікі BYPOL лічаць абраным прэзідэнтам Святлану Ціханоўскую<ref>[https://www.currenttime.tv/a/belarus-bypol/30905746.html "Ёсць супрацоўнікі АМАПу, якія звярталія да нас". Былы беларускі следчы — пра намер стварыць прафсаюз сілавікоў]. </ref>.

== Перадумовы ==
9 жніўня ў Беларусі пачаліся масавыя пратэсты ў сувязі з прэзідэнцкімі выбарамі. Як мяркуецца, вынікі былі сфальсіфікаваны. У ходзе сутыкненняў  міліцыя ўжыла слёзатачывы газ, светлашумавыя гранаты, вадамёты і гумавыя кулі. Некаторыя супрацоўнікі праваахоўных органаў былі не згодныя з жорсткай палітыкай, з прычыны чаго сышлі ў адстаўку.

== Гісторыя ==
20 кастрычніка ў Варшаве ў Цэнтры беларускай салідарнасці адбылася сустрэча Святланы Ціханоўскай з былымі супрацоўнікамі сілавых структур. На гэтай сустрэчы прысутнічалі капітан юстыцыі Андрэй Астаповіч, маёр юстыцыі Ігар Лабан, старшы лейтэнант міліцыі Мацвей Купрэйчык, лейтэнант міліцыі Уладзімір Жыгар. На гэтай сустрэчы яны заявілі аб намеры стварыць прафсаюз сілавых структур. Святлана Ціханоўская падтрымала стварэнне ініцыятывы і прапанавала «правесці асобную закрытую сустрэчу па пытанні пераходу супрацоўнікаў сілавых структур на бок беларускага народа»<ref>[https://belaruspartisan.by/politic/515696/ Афіцеры распавялі Ціханоўскай пра намер стварыць прафсаюз сілавікоў]</ref>.

Канал на YouTube быў створаны 3 лістапада 2020 года.

== Публікацыі ==
Самай першай публікацыяй на YouTube-канале ініцыятывы стаў зварот курсанта 4 курса факультэта міліцыі [[Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь|Акадэміі МУС]] Уладзіслава Бацяна. У ім ён на фоне бел-чырвона-белага сцяга распавёў аб сваім звальненні. Ён звярнуўся да курсантаў Акадэміі МУС і заклікаў іх кінуць вучобу і «стаць на бок народа». Ён распавёў, як бачыў ўкід бюлетэняў падчас датэрміновага галасавання<ref>[https://belaruspartisan.by/life/517343/ "Я стаў сведкам злачынства". Курсант Акадэміі міліцыі зявіў аб фальсіфікацыі выбараў]</ref>.

Пасля на канале з'явіліся два роліка з назвай «"Херои» в балаклавах». У першай частцы пратэстоўцаў жорстка запіхваюць у аўтазак, некаторых б'юць. Усіх ставяць на калені на падлозе фургона. Па дарозе сілавікі здзекліва распытваюць затрыманых і вывучаюць змест іх смартфонаў, асабліва падпіскі ў мэсэнджары Telegram. У другой частцы паказваюцца кадры з адной з акцыяў пратэсту ў Мінску<ref>[https://reform.by/183402-v-set-popali-zhestkie-video-snjatye-silovikami-na-protestah-v-minske У сеціва трапілі відэа, якія былі зняты сілавікамі ў Мінску], REFORM.by (27 лістапада 2020)</ref>.

2 снежня ініцыятыва апублікавала відэа сустрэчы Лукашэнкі з супрацоўнікамі [[АМАП (Беларусь)|АМАПа]]. На відэа адлюстраваны падзеі «маршу новай Беларусі», які адбыўся 23 жніўня. У той дзень А. Р. Лукашэнка з атрадам АМАП, сынам Мікалаем і асабістым лекарам прыняў удзел у разгоне некалькіх людзей каля палаца Незалежнасці пасля маршу. Пасля «зачысткі» тэрыторыі ён выказаў падзяку сілавікам і паабяцаў не застацца ў даўгу. На відэа чутна, што сілавікі каля Лукашэнка паджартоўваюць з яго слоў, лаюцца, смяюцца<ref>[https://belaruspartisan.by/politic/519486/ "Хероі" і іх "прэзідэнт-даўжнік". З Лукашенка смяецца нават АМАП], Беларускі партызан (3 снежня 2020)</ref>.

10 снежня ініцыятыва апублікавала відэа, у якім супрацоўнікі АМАПу абражаюць пратэстоўцаў 23 жніўня каля [[Палац Незалежнасці (Мінск)|Палаца Незалежнасці]]. У роліку дададзены каментарый, што такімі паводзінамі яны парушаюць Загад МУС № 67 «Аб правілах прафесійнай этыкі супрацоўнікаў органаў унутраных спраў»<ref>[https://belaruspartisan.by/life/520212/ "Пи**eц, я купюр заработал!" У сеціва злілі новае відэа], Беларускі партызан (11 снежня 2020)</ref>.

17 снежня на YouTube-канале апублікаваны відэаролік пра здзекі ў Фрунзенскім РУУС 12 жніўня. На кадрах відаць, як затрыманыя, сярод якіх жанчыны і непаўналетнія, стаяць на каленях або ляжаць тварам у падлогу з заламанымі за спіну рукамі. На допыце людзей б'юць пад дых або па нырках, прымушаюць аблізваць дубінку. Падчас допытаў людзей запалохваюць, пагражаюць. ​Некаторыя затрыманыя моцна збітыя, у іх на твары гематомы, драпіны і сінякі. Пакуль ідзе допыт, відаць, як на заднім плане невядомы ў цывільн(contracted; show full)
* Збор інфармацыі аб карупцыйных схемах, іх ліквідацыя;
* Супрацоўніцтва на міжнароднай арэне па расследаванні і судовым разглядзе фактаў здзяйснення злачынстваў супраць чалавецтва, санкцыйны і крымінальны пераслед устаноўленых асоб на міжнародным узроўні.

{{ізаляваны артыкул}}

[[Катэгорыя:Палітычны крызіс у Беларусі (2020)]]
[[Катэгорыя:Злачынствы супраць чалавечнасці]]
[[Катэгорыя:Правы чалавека ў Беларусі]]