Difference between revisions 17830 and 18002 on bewikisource<noinclude><pagequality level="2" user="Хомелка" /><div class="pagetext"> </noinclude>Зірнуў бог, што нарабіў чорт, да аж за галаву схапіўся. Што тут рабіць, што пачаць? Як тут лазу выгубіць? А, ведама, куды ўжо лаза ўплюнецца, дык яе нічым не выгубіш. Паслаў бог сонейка, каб яно спаліла чортаву лазу. Прыпякло сонейка, нагрэла ваду, а лаза хоць бы што - яшчэ лепш расце. Узялася лаза па балоце, бы вязель. Бачыць сонейка, што нічога не парадзіць, кінула пекці і пайшло к богу на скаргу. І вялеў бог марозу вымаразіць паганыя кусты. Хапіў мароз, трашчыць, гняце. Замерзла вада, а лаза і нігадкі, - сядзіць сабе да вясны чакае. Што ні рабіў мароз, як ні ціснуў лазовыя карчы, марозіў, аж з сілы выбіўся, і пайшоў к богу на скаргу.<noinclude><references/></div></noinclude> All content in the above text box is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike license Version 4 and was originally sourced from https://be.wikisource.org/w/index.php?diff=prev&oldid=18002.
![]() ![]() This site is not affiliated with or endorsed in any way by the Wikimedia Foundation or any of its affiliates. In fact, we fucking despise them.
|