Difference between revisions 18002 and 18073 on bewikisource<noinclude><pagequality level="2" user="Хомелка" /><div class="pagetext"> </noinclude>Зірнуў бог, што нарабіў чорт, да аж за галаву схапіўся. Што тут рабіць, што пачаць? Як тут лазу выгубіць? А, ведама, куды ўжо лаза ўплюнецца, дык яе нічым не выгубіш. Паслаў бог сонейка, каб яно спаліла чортаву лазу. Прыпякло сонейка, нагрэла ваду, а лаза хоць бы што - яшчэ лепш расце. Узялася лаза па балоце, бы вязель. Бачыць сонейка, што нічога не парадзіць, кінула пекці і пайшло к богу на скаргу. І вялеў бог марозу вымаразіць паганыя кусты. Хапіў мароз, трашчыць, гняце. Замерзла вада, а лаза і нігадкі, - сядзіць сабе да вясны чакае. Што ні рабіў мароз, як ні ціснуў лазовыя карчы, марозіў, аж з сілы выбіўся, і пайшоў к богу на скаргу.⏎ ⏎ Падумаў, падумаў бог да й вялеў, каб лаза аставалася расці: бо, ведама, пакуль згубіш ліхое, то добрае само згіне. Расце лаза і закрывае не толькі балота, але й сенажаці, а то лезе і на поле. Пабачыў чалавек, што лазы так многа, да й думае сабе: "Ці няможна і з лазы што-небудзь патрэбнае зрабіць". Пайшоў чалавек у чортава балота, наздзіраў з лазы кары да й давай віць вяроўкі. В'е да песні пяе. Убачыў тое чорт і спужаўся. Падходзіць ён к чалавеку да й пытае: - Што ты, чалавеча, робіш? - Хіба табе бельма павылазілі, што не бачыш, - кажа чалавек. - Бачыць, то я добра бачу, але не ведаю, навошта табе гэтая работа. - А вось дай пакажу.<noinclude><references/></div></noinclude> All content in the above text box is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike license Version 4 and was originally sourced from https://be.wikisource.org/w/index.php?diff=prev&oldid=18073.
![]() ![]() This site is not affiliated with or endorsed in any way by the Wikimedia Foundation or any of its affiliates. In fact, we fucking despise them.
|