Difference between revisions 19189 and 27072 on bewikisource<noinclude><pagequality level="1" user="Хомелка" /><div class="pagetext">⏎ ⏎ ⏎ </noinclude>Зірнуў бог, што нарабіў чорт, да аж за галаву схапіўся. Што тут рабіць, што пачаць? Як тут лазу выгубіць? А, ведама, куды ўжо лаза ўплюнецца, дык яе нічым не выгубіш. Паслаў бог сонейка, каб яно спаліла чортаву лазу. Прыпякло сонейка, нагрэла ваду, а лаза хоць бы што — яшчэ лепш расце. Узялася лаза па балоце, бы вязель. Бачыць сонейка, што нічога не парадзіць, кінула пекці і пайшло к богу на скаргу. І вялеў бог марозу вымаразіць паганыя кусты. Хапіў мароз, трашчыць, гняце. Замерзла вада, а(contracted; show full) азярыны да выскаці. Доўга круціўся чорт, пакуль вылузаўся з вяровак, а потым як сунуў наўцекача, дык чорт ведаў, куды й дзеўся. Астаўся тут чалавек і заўладаў чортавым балотам. Давай гэта ён церабіць лазу, драць яе то на лапці, то на лычакі. Выцерабіў трохі, пабудаваўся сярод лесу, ускарпаў поле, высек на сенажаць, але да гэтага часу нічога не парадзіць з чортавымі карчамі: высячэ адзін, то дзесяць вырасце. І астаецца чортава балота чортавым балотам да гэтага часу.<noinclude><references/></ div></noinclude> All content in the above text box is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike license Version 4 and was originally sourced from https://be.wikisource.org/w/index.php?diff=prev&oldid=27072.
![]() ![]() This site is not affiliated with or endorsed in any way by the Wikimedia Foundation or any of its affiliates. In fact, we fucking despise them.
|