Difference between revisions 19243 and 19641 on bewikisource

<noinclude><pagequality level="2" user="Хомелка" /><div class="pagetext">


</noinclude>'''6. БОГ І Д'ЯБАЛ'''

['''Адкуль узяліся горы і балоты''']

Калісь гасподзь хадзіў па воздуху. Бача - пузыр вісіць, і ў пузыры штось пішчыць. Гасподзь спрашуя:

- Што ты там такое пішчыш у пузыры?

А ён гавора:

- Бог!

- А хто ж я?

- А ты, - кажа, - над богамі бог, - у пузыры атвет дае.

- Ну, калі ж я над богамі бог... - узяў і разадраў пузыр.

Вышаў адтуль чалавек, з пузыра, і ідзе поплеч з ім. Ідзе. І цяперака гавора гасподзь:

- Як бы нам з табою зямлі атыскаць? Патаму хоць нам без зямлі тожа можна жыць, а па-настаяшчаму няльзя. Ё, - гавора, - у акіяне бязэдным зямля - ідзі ты дастань адтуль: ты ета можаш здзелаці.

Гасподзь гавора таму ўжэ таварышу свайму. Ну, той палез, узящ зямлі ў рукі і попрыч у рот; і тую, з рук, богу аддаў, а тую затаіў ад бога.

Потым гасподзь гавора:

- Ну, мы ж ету зямельку пасеям.

Гасподзь зямельку пасеяў, зямелька стала росць. І ў яго ў роце стала росць. Яму стала трудна тагды ўжэ. Потым ён з трудоў тых кінуўся ад бога і давай харкаць, із рота зямлю выкідаць. І дзе харкане з рота паболей, там горы, курганы дзелаюцца, - і дзе зямлі больш выкінецца з рота, і дзе трохі харкане, там раўней; і дзе плюне - там мохі, балоты...

'''7. АДКУЛЬ ГОРЫ ДЫ БАЛОТЫ'''

Рабіў бог зямлю. Выгладзіў, выдзелаў - люба паглядзець. Гладзенькая, гругленькая, як шпакова яйка.<noinclude><references/></div></noinclude>