Difference between revisions 19641 and 19830 on bewikisource

<noinclude><pagequality level="2" user="Хомелка" /><div class="pagetext">


</noinclude>'''6. БОГ І Д'ЯБАЛ'''

['''Адкуль узяліся горы і балоты''']

Калісь гасподзь хадзіў па воздуху. Бача - — пузыр вісіць, і ў пузыры штось пішчыць. Гасподзь спрашуя:

- Што ты там такое пішчыш у пузыры?

А ён гавора:

- Бог!

- А хто ж я?

- А ты, - — кажа, - — над богамі бог, - — у пузыры атвет дае.

- Ну, калі ж я над богамі бог... - — узяў і разадраў пузыр.

Вышаў адтуль чалавек, з пузыра, і ідзе поплеч з ім. Ідзе. І цяперака гавора гасподзь:

- Як бы нам з табою зямлі атыскаць? Патаму хоць нам без зямлі тожа можна жыць, а па-настаяшчаму няльзя. Ё, - — гавора, - — у акіяне бязэдным зямля - — ідзі ты дастань адтуль: ты ета можаш здзелаці.

Гасподзь гавора таму ўжэ таварышу свайму. Ну, той палез, узящ зямлі ў рукі і попрыч у рот; і тую, з рук, богу аддаў, а тую затаіў ад бога.

Потым гасподзь гавора:

- Ну, мы ж ету зямельку пасеям.

Гасподзь зямельку пасеяў, зямелька стала росць. І ў яго ў роце стала росць. Яму стала трудна тагды ўжэ. Потым ён з трудоў тых кінуўся ад бога і давай харкаць, із рота зямлю выкідаць. І дзе харкане з рота паболей, там горы, курганы дзелаюцца, - — і дзе зямлі больш выкінецца з рота, і дзе трохі харкане, там раўней; і дзе плюне - — там мохі, балоты...

'''7. АДКУЛЬ ГОРЫ ДЫ БАЛОТЫ'''

Рабіў бог зямлю. Выгладзіў, выдзелаў - — люба паглядзець. Гладзенькая, гругленькая, як шпакова яйка. Адляцеў троху воддаль дый дзівіцца з сваёй працы, што добра ўдалося.

Тым часам чорт ужо быў, сядзеў ён за кустом і ад злосці аж тросся. Зайдрасць яго брала, што бог гэтак добра зрабіў. Як толькі бог схаваўся за нябеснымі брамамі, а іх цэлых сем, чорт давай са злосці кіпцямі зямлю дзярці ды кідаць. Куды кіне — гара, куды са злосці плюне — балота. Зрабіў зямлю такой, як мы зараз бачым.<noinclude><references/></div></noinclude>