Difference between revisions 19830 and 20030 on bewikisource

<noinclude><pagequality level="21" user="Хомелка" /><div class="pagetext">


</noinclude>'''6. БОГ І Д’ЯБАЛ'''

['''Адкуль узяліся горы і балоты''']

Калісь гасподзь хадзіў па воздуху. Бача — пузыр вісіць, і ў пузыры штось пішчыць. Гасподзь спрашуя:
(contracted; show full)

Рабіў бог зямлю. Выгладзіў, выдзелаў — люба паглядзець. Гладзенькая, гругленькая, як шпакова яйка. Адляцеў троху воддаль дый дзівіцца з сваёй працы, што добра ўдалося.

Тым часам чорт ужо быў, сядзеў ён за кустом і ад злосці аж тросся. Зайдрасць яго брала, што бог гэтак добра зрабіў. Як толькі бог схаваўся за нябеснымі брамамі, а іх цэлых сем, чорт давай са злосці кіпцямі зямлю дзярці ды кідаць. Куды кіне — гара, куды са злосці плюне — балота. Зрабіў зямлю такой, як мы зараз бачым.
 Сам зарыўся глыбока ў зямлю і зрабіў пад зямлёй сваё княства.

Зямлю бог перарабляць не захацеў, бо былі ўжо людзі, іх некуды было выганяць пад час рамонту. Так і засталася да нашых часоў.<noinclude><references/></div></noinclude>