Difference between revisions 30123 and 36639 on bewikisource

<noinclude><pagequality level="13" user="Gleb Leo" /></noinclude>Максім Багдановіч...[[Файл:Maksim Bahdanovič. Максім Багдановіч (1909).jpg]]

Максім Багдановіч… Гонар нашай літаратуры і яе ж боль. Ён так многа зрабіў... І яшчэ больш не паспеў зрабіць. Няўмольная хвароба заўчасна зламала яго. У поўным росквіце таленту паэт памёр у дваццаць шэсць гадоў. Каля яго ложка знайшлі лісток паперы з радкамі:

<poem>У краіне светлай, дзе я ўміраю,
У белым доме ля сіняй бухты,
Я не самотны, я кнігу маю
З друкарні пана Марціна Кухты.</poem>

Гэтай кнігай быў адзіны прыжыццёвы зборнік вершаў Максіма Багдановіча "«Вянок"», які адразу стаў нашай класікай. Зборнік "«Вянок"» выйшаў у 1913 годзе ў Вільні маленькім тыражом і даўно стаў бібліяграфічнай рэдкасцю.

Гэтае факсімільнае перавыданне "«Вянка"» дасць магчымасць сучаснаму чытачу быццам зноў атрымаць "«з друкарні Марціна Кухты"» тую самую сціплую і такую цудоўную кнігу нашага Максіма Кніжніка.<noinclude><references/></noinclude>