Difference between revisions 36639 and 36640 on bewikisource<noinclude><pagequality level="3" user="Gleb Leo" /></noinclude>[[Файл:Maksim Bahdanovič. Максім Багдановіч (1909).jpg|100px]] Максім Багдановіч… Гонар нашай літаратуры і яе ж боль. Ён так многа зрабіў… І яшчэ больш не паспеў зрабіць. Няўмольная хвароба заўчасна зламала яго. У поўным росквіце таленту паэт памёр у дваццаць шэсць гадоў. Каля яго ложка знайшлі лісток паперы з радкамі: <poem>У краіне светлай, дзе я ўміраю, У белым доме ля сіняй бухты, Я не самотны, я кнігу маю З друкарні пана Марціна Кухты.</poem> Гэтай кнігай быў адзіны прыжыццёвы зборнік вершаў Максіма Багдановіча «Вянок», які адразу стаў нашай класікай. Зборнік «Вянок» выйшаў у 1913 годзе ў Вільні маленькім тыражом і даўно стаў бібліяграфічнай рэдкасцю. Гэтае факсімільнае перавыданне «Вянка» дасць магчымасць сучаснаму чытачу быццам зноў атрымаць «з друкарні Марціна Кухты» тую самую сціплую і такую цудоўную кнігу нашага Максіма Кніжніка.<noinclude><references/></noinclude> All content in the above text box is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike license Version 4 and was originally sourced from https://be.wikisource.org/w/index.php?diff=prev&oldid=36640.
![]() ![]() This site is not affiliated with or endorsed in any way by the Wikimedia Foundation or any of its affiliates. In fact, we fucking despise them.
|