Difference between revisions 30291 and 38115 on bewikisource

<noinclude><pagequality level="1" user="Хомелка" /></noinclude>нацыянальныя і агульнакраёвыя пытаньні<ref></ref> і т. д., каб было гдзе друкаваць вялікшыя і больш сур'ёзныя літаратурныя творы. Аб гэтым многа гутарылі, многа думалі. Але неяк не маглі зь сіламі сабрацца.

Урэшце такі сабраліся: гэтымі днямі мы дасталі дужа радасную вестку зь Пецярбурга, што тамака справа наладзілася і з канца гэтага году пачнуць выдаваць беларускія зборнікі, каторыя павінны пакуль што замяніць дужа патрэбны беларускі месячнік. Вось, што нам пішуць:

"Сучасная беларуская мысьль выліваецца на паперу у "Нашай Ніве", календарох і беларускіх кніжках. З гэтых выданьняў кожнае мае сваю вядомую мэту; да гэтай мэты нагібаецца і іх істота. Аднак усё болей знаходзіцца між прабудзіўшыміся беларусамі думак і твораў, для каторых з розных прычын няма мейсца ў сучасных беларускіх выданьнях, і многа ёсьць такіх людзей, каторых сучасныя беларускія выданьні мала здаволіваюць. Вось, з гэтай-то прычыны ўжо даўно чуецца патрэба такога выданьня, дзе бы маглі знайсьці прыпынак дасюль бяздомныя творы, дзе бы магла падзяліцца сваімі думкамі ўся Маладая Беларусь<ref></ref>. Такім выданьнем быў бы найбаржджэй месячнік, ці часопісь. Але сягоньня мы можам пачаць толькі ад зборніка. Хрысьцім яго - "Маладая Беларусь".

(contracted; show full)quot;? І хоць мужык, акуратна падумаўшы, прызнае, што жонка кажа праўду, бо "ці ж добра... прапіваць грошы?" - хоць дакляруе больш ня піць, але, сустрэціўшы шчырага сябра, каторы што-колечы купіў або прадаў, як жа ня выпіць адну-аднюсенькую чарку? - І заходзіць у карчму. А там як было - няма ведама. Толькі ведама, што адтуль выходзіць надта вясёлым, прыпяваючы:

<poem>Што мне жонка, што мне дзеці!
Напляваць мне на падатак...</poem><noinclude><references/></noinclude>