Difference between revisions 9071 and 30291 on bewikisource

<noinclude><pagequality level="1" user="Хомелка" /><div class="pagetext">


</noinclude>нацыянальныя і агульнакраёвыя пытаньні<ref></ref> і т. д., каб было гдзе друкаваць вялікшыя і больш сур'ёзныя літаратурныя творы. Аб гэтым многа гутарылі, многа думалі. Але неяк не маглі зь сіламі сабрацца.

Урэшце такі сабраліся: гэтымі днямі мы дасталі дужа радасную вестку зь Пецярбурга, што тамака справа наладзілася і з канца гэтага году пачнуць выдаваць беларускія зборнікі, каторыя павінны пакуль што замяніць дужа патрэбны беларускі месячнік. Вось, што нам пішуць:

(contracted; show full)з як чалавек"? І хоць мужык, акуратна падумаўшы, прызнае, што жонка кажа праўду, бо "ці ж добра... прапіваць грошы?" - хоць дакляруе больш ня піць, але, сустрэціўшы шчырага сябра, каторы што-колечы купіў або прадаў, як жа ня выпіць адну-аднюсенькую чарку? - І заходзіць у карчму. А там як было - няма ведама. Толькі ведама, што адтуль выходзіць надта вясёлым, прыпяваючы:

<poem>Што мне жонка, што мне дзеці!
Напляваць мне на падатак...</poem><noinclude><references/></
div></noinclude>