Difference between revisions 30294 and 38143 on bewikisource<noinclude><pagequality level="1" user="Хомелка" /></noinclude>{{№|17}}Багдановіч — сьведамы паэт: ён ня толькі пачувае красу, — ён яе разумее. І — каб пераказаць нам яе — падбірае такія словы і абразы, што папраўдзе выклікаюць у нашай душы шчыры отклік. Усё ў яго выходзіць ў такіх мяккіх тонах, быццам на старых тканінах-габэленах, усё сагрэта шчырым пачуцьцём ды ўсё гэта жыве, выдаецца рэальным. (contracted; show full) «Вянок» — гэта праўдзівая пэрла ў беларускай паэзіі. Раўнаваць Багдановіча ні з кім ня будзем: не затым, што няма лепшых за яго паэтаў (бо такія ёсьць), але затым, што ён ні да каго не падобны. Яго душа замкнёная ў сабе, жыве ў нейкім іншым, асаблівым сьвеце — у сьвеце чыстай красы і шчырай паэзіі, ды толькі празь яе глядзіць на нашае жыцьцё — рэальнае, цяжкое, поўнае змаганьня <ref></ref> і безупыннай працы. І як у летні гарачы дзень у крыстальна чыстай крынічнай вадзе асьвяжаецца нашае цела, так асьвяжае душу паэзія Максіма Багдановіча. '''===НА МЯЖЫ ДВУХ ГАДОЎ'''=== Вайна, быццам навальніца, замуціла, разварушыла спакойны ход жыцьця нашага краю. І нядзіва: у нас пад бокам ідзе страшэннае змаганьне; цяжар вайны лёг перш-наперш на плечы нашага народу: з пагранічных краёў бягуць грамадамі да нас людзі, страціўшыя ўсё, што мелі, і вынесшыя з-пад куль і бомб адно толькі свае галовы… Цяпер, аглядаючыся назад — на ўвесь год, што дажывае апошнія мінуты, — дужа цяжка зрабіць падрахунак здабыткаў і страт нашага грамадзянскага жыцьця. Спорная творчаская работа трывала толькі поўгода і спынілася зь першымі стрэламі гармат, — а пасьля пайшлі толькі ахвяры бязь ліку — і людзьмі, і дабром. Усё ж такі, павэдлуг старога звычаю, ня будзем лічыць цяпер страт сваіх: яны йшчэ шмат узрастуць — а глянем на той прыбытак, які даў 1914 год беларускаму народу. Пачатак году суліў добры канец: гэтак усё пачынала ладзіцца ў беларусаў. Ня тое выйшла, — а ўсё ж такі зроблена нямала. Асабліва ўзрос і разьвіўся беларускі выдавецкі рух, — і гэта найлепшы знак, як узрастае нацыянальная сьвядомасьць нашага народу, як ён рвецца да роднай кніжкі, роднай газэты. 3 года ў год узрастае патрэба чытаць беларускае друкаванае слова. Гэта ўжо не<noinclude><references/></noinclude> All content in the above text box is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike license Version 4 and was originally sourced from https://be.wikisource.org/w/index.php?diff=prev&oldid=38143.
![]() ![]() This site is not affiliated with or endorsed in any way by the Wikimedia Foundation or any of its affiliates. In fact, we fucking despise them.
|