Difference between revisions 22326 and 30294 on bewikisource

<noinclude><pagequality level="1" user="Хомелка" /><div class="pagetext">


</noinclude>{{№|17}}Багдановіч — сьведамы паэт: ён ня толькі пачувае красу, — ён яе разумее. І — каб пераказаць нам яе — падбірае такія словы і абразы, што папраўдзе выклікаюць у нашай душы шчыры отклік. Усё ў яго выходзіць ў такіх мяккіх тонах, быццам на старых тканінах-габэленах, усё сагрэта шчырым пачуцьцём ды ўсё гэта жыве, выдаецца рэальным.

(contracted; show full)

Пачатак году суліў добры канец: гэтак усё пачынала ладзіцца ў беларусаў. Ня тое выйшла, — а ўсё ж такі зроблена нямала.

Асабліва ўзрос і разьвіўся беларускі выдавецкі рух, — і гэта найлепшы знак, як узрастае нацыянальная сьвядомасьць нашага народу, як ён рвецца да роднай кніжкі, роднай газэты.

3 года ў год узрастае патрэба чытаць беларускае друкаванае слова. Гэта ўжо не<noinclude><references/></
div></noinclude>