Difference between revisions 60834 and 61036 on bewikisource

{{Загаловак
 | назва     = La lune blanche
 | аўтар     = Поль Вэрлен
 | год       = 1911—1912
 | крыніца   = 
 | арыгінал  = 
 | пераклад  = Максім Багдановіч
 | сэкцыя    = верш
 | папярэдні = 
 | наступны  = 
}}

<poem>

 * * *  

Глянь: месяц бледны
Ў лясу гарыць,
І спеў пабедны
З галін ляціць,
Ўвесь поўны сілы.

О, друг мой мілы!

Сьвет спачывае.
Як шкло — ставок;
Ён адбівае
Калін гурток
І явар стары.

Снуй, сэрца, мары!

Спакой глыбокі
Злятае к нам
З нябес далёкіх,
І ззяе там
Блеск золку ясны.

О, момант красны!

<1911—1912>
</poem>

[[Катэгорыя:Вершы]]
[[Катэгорыя:Поль Верлен]]
[[Катэгорыя:Пераклады Максіма Багдановіча]]
[[Катэгорыя:Французская паэзіяВершы Поля Верлена]]

[[cs:Píseň (Verlaine 2)]]
[[fr:« La lune blanche »]]
[[hu:La lune blanche]]
[[ru:Бледный отблеск луны (Верлен/Чюмина)]]