Difference between revisions 9226 and 9298 on bewikisource<noinclude><pagequality level="21" user="Хомелка" /><div class="pagetext"> </noinclude>{{перанос канец|п=сільна|к=га}} чалавека. Даючы сумныя абразы гора і нядолі народнай, кніжка Купалы родзіць веру, што будзе лепей, што папраўдзе блізка ўжо часіна адраджэньня забытых і забітых беларусаў. І самі сабой успамінаюцца тыя моцныя, быццам з граніту выкаваныя словы Купалы: <poem>К свабодзе, роўнасьці і знаньню Мы працярэбім сабе сьлед! І будзе ўкукаў панаваньне Там, дзе сягоньня плача дзед!</poem> "Шляхам жыцьця" ідзе Купала, але ў кніжцы яго відаць, што той шлях цягнецца далёка-далёка ў будучыну, і пясьняр прарочым словам прымушае верыць, што, ідучы сваей дарогай, мы дойдзем урэшце да лепшай долі. '''ПЯСЬНЯР ЧЫСТАЙ КРАСЫ''' У канцы краю Расейскай зямлі - здалёк ад роднай старонкі - сплятаў пясьняр свой "Вянок" са "шчырых думак і чуцьця"<ref></ref>⏎ ⏎ Захаваў ён у сваей чулай на ўсялякае хараство душы "краскі, сьвежыя калісьці": зь іх тварыў прыгожыя абразы далёкай Бацькаўшчыны і ўліваў пачуцьцё і душу ў тое, што жыло калісь і замёрла, ды толькі сьлед у гутарках-легендах народных пакінула, у творах даўных майстроў-артыстаў адбіваецца. Нездарма на першай страніцы сваей кніжкі зьвяртаецца Максім Багдановіч да чытачоў сваіх з гэткімі словамі: <poem>Вы, хто любіце натрапіць Між страніц старых, пажоўклых Кнігі, ўжо даўно забытай, Блеклы, высахшы лісток, - Праглядзіце гэты томік...</poem> Запраўды: чытаць вершы Багдановіча павінны толькі тыя, хто разумее музыку слова, чыя душа бачыць хараство ў чыстай паэзіі. Багдановіч любіць родну старонку, любіць свой народ беларускі. Здалёк глядзіць ён на родныя вёскі і ўсюды бачыць панаваньне гора і бяды: "хваляй шырокай" разьлілося гора па ўсей зямлі, "родны наш край затапіла". І з грудзей песьняра рвецца крык-кліч: "Брацьця! Ці зможам грамадзкае гора?! Брацьця! Ці хваце нам сілы?!" Сілы хваце - пясьняр верыць у гэта. Ён глядзіць у мінуўшчыну, як "нашых дзедаў душылі абшары лясоў", як "яны тыя пушчы звадзілі агнём", і радзіць браць прыклад "з гэтых дзедаў суворых"<ref></ref>, "не хіліцца зь бяды, не пужацца агня". Ён верыць, што і ў нас усплывуць з дна захаваныя тамака пэрлы, і, раўнуючы народ да мора, кліча: <poem>Удар, цыклон, удар на мора, Цалуй яго ў глухое дно, Ўсплясьні ваду - і пэрлаў горы На бераг выкіне яно.</poem> Але не грамадзкія тэмы займаюць глаўным чынам паэта: ён перш за ўсё шукае чыстай красы і ў тэй дзяўчынцы васьмілетняй, што, пахіліўшыся з трывогаю над плачучым брацікам, выяўляе песьняру тайну Мадонны Рафаэля ("Мадонны"), і ў народнай веры ў лесуноў і русалак ды вадзянікоў ("У зачарованым царстве"), і ў абразох роднай прыроды, і ў страніцах мінуўшчыны ("Старая Беларусь").<noinclude><references/></div></noinclude> All content in the above text box is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike license Version 4 and was originally sourced from https://be.wikisource.org/w/index.php?diff=prev&oldid=9298.
![]() ![]() This site is not affiliated with or endorsed in any way by the Wikimedia Foundation or any of its affiliates. In fact, we fucking despise them.
|