Difference between revisions 9298 and 30293 on bewikisource

<noinclude><pagequality level="1" user="Хомелка" /><div class="pagetext">


</noinclude>{{перанос канец|п=сільна|к=га}} чалавека. Даючы сумныя абразы гора і нядолі народнай, кніжка Купалы родзіць веру, што будзе лепей, што папраўдзе блізка ўжо часіна адраджэньня забытых і забітых беларусаў. І самі сабой успамінаюцца тыя моцныя, быццам з граніту выкаваныя словы Купалы:

<poem>К свабодзе, роўнасьці і знаньню
Мы працярэбім сабе сьлед!
І будзе ўкукаў панаваньне
Там, дзе сягоньня плача дзед!</poem>

(contracted; show full)
Ўсплясьні ваду - і пэрлаў горы
На бераг выкіне яно.</poem>

Але не грамадзкія тэмы займаюць глаўным чынам паэта: ён перш за ўсё шукае чыстай красы і ў тэй дзяўчынцы васьмілетняй, што, пахіліўшыся з трывогаю над плачучым брацікам, выяўляе песьняру тайну Мадонны Рафаэля ("Мадонны"), і ў народнай веры ў лесуноў і русалак ды вадзянікоў ("У зачарованым царстве"), і ў абразох роднай прыроды, і ў страніцах мінуўшчыны ("Старая Беларусь").<noinclude><references/></
div></noinclude>