Difference between revisions 9311 and 9320 on bewikisource<noinclude><pagequality level="21" user="Хомелка" /><div class="pagetext"> </noinclude>Багдановіч - сьведамы паэт: ён ня толькі пачувае красу, - ён яе разумее. І - каб пераказаць нам яе - падбірае такія словы і абразы, што папраўдзе выклікаюць у нашай душы шчыры отклік. Усё ў яго выходзіць ў такіх мяккіх тонах, быццам на старых тканінах-габэленах, усё сагрэта шчырым пачуцьцём ды ўсё гэта жыве, выдаецца рэальным. Лясун калышацца на тонкаствольных соснах, і здаецца, быццам чутно яго граньне... У срэбных праменьнях месяца купаюцца русалкі і расплятаюць свае косы, - на дне ракі - у ціне, у вечнай цішы - сьпіць сівавусы, згорблены вадзянік адвечным сном: аб ім ужо ніхто ня помніць... Чуецца шэлест вужоў, што на Ўзьвіжаньне - у цёмну васенную ночку - з царом зьмяіным паперадзе паўзуць празь лясы і палі "на зімовы цёплы вырай"... З далёкай мінуўшчыны паўстаюць жывыя абразы "Летапісца" і "Перапішчыка"; вясковыя дзяўчаты у панскі двор узятыя "ткаць залатыя паясы", кідаюць праз шыбы сумны, тужлівы пагляд за вакно - туды, "дзе расьцьвіла вясна, дзе блішча збожжа ў яснай далі, сінеюць міла васількі", - і "тчэ, забыўшыся, рука заміж пэрсідзкага узора цьвяток радзімы васілька"... Багдановіч умее ўсё ажывіць, ператварыўшы па-свойму. І лёгка ліюцца яго вершы кунштоўнай, філіграннай работы, а кожын формай падходзіць да думкі. Думак тых - багата, і вось бачым у "Вянку" вершы такой формы, такой будовы - частка вельмі рэдкай, якой могуць пахваліцца толькі найбольш культурныя народы з найвышэй разьвітай літаратурнай мовай, здаецца, калі б наш "пясьняр красы" меў толькі адну мэту: паказаць, што беларуская мова можа разьвівацца, як мова літаратурная - дык ён гэтай мэты дайшоў.⏎ ⏎ "Вянок" - гэта праўдзівая пэрла ў беларускай паэзіі. Раўнаваць Багдановіча ні з кім ня будзем: не затым, што няма лепшых за яго паэтаў (бо такія ёсьць), але затым, што ён ні да каго не падобны. Яго душа замкнёная ў сабе, жыве ў нейкім іншым, асаблівым сьвеце - у сьвеце чыстай красы і шчырай паэзіі, ды толькі празь яе глядзіць на нашае жыцьцё - рэальнае, цяжкое, поўнае змаганьня<ref></ref> і безупыннай працы. І як у летні гарачы дзень у крыстальна чыстай крынічнай вадзе асьвяжаецца нашае цела, так асьвяжае душу паэзія Максіма Багдановіча. '''НА МЯЖЫ ДВУХ ГАДОЎ''' Вайна, быццам навальніца, замуціла, разварушыла спакойны ход жыцьця нашага краю. І нядзіва: у нас пад бокам ідзе страшэннае змаганьне; цяжар вайны лёг перш-наперш на плечы нашага народу: з пагранічных краёў бягуць грамадамі да нас людзі, страціўшыя ўсё, што мелі, і вынесшыя з-пад куль і бомб адно толькі свае галовы... Цяпер, аглядаючыся назад - на ўвесь год, што дажывае апошнія мінуты, - дужа цяжка зрабіць падрахунак здабыткаў і страт нашага грамадзянскага жыцьця. Спорная творчаская работа трывала толькі поўгода і спынілася зь першымі стрэламі гармат, - а пасьля пайшлі толькі ахвяры бязь ліку - і людзьмі, і дабром. Усё ж такі, павэдлуг старога звычаю, ня будзем лічыць цяпер страт сваіх: яны йшчэ шмат узрастуць - а глянем на той прыбытак, які даў 1914 год беларускаму народу. Пачатак году суліў добры канец: гэтак усё пачынала ладзіцца ў беларусаў. Ня тое выйшла, - а ўсё ж такі зроблена нямала. Асабліва ўзрос і разьвіўся беларускі выдавецкі рух, - і гэта найлепшы знак, як узрастае нацыянальная сьвядомасьць нашага народу, як ён рвецца да роднай кніжкі, роднай газэты. 3 года ў год узрастае патрэба чытаць беларускае друкаванае слова. Гэта ўжо не<noinclude><references/></div></noinclude> All content in the above text box is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike license Version 4 and was originally sourced from https://be.wikisource.org/w/index.php?diff=prev&oldid=9320.
![]() ![]() This site is not affiliated with or endorsed in any way by the Wikimedia Foundation or any of its affiliates. In fact, we fucking despise them.
|