Difference between revisions 9338 and 9354 on bewikisource<noinclude><pagequality level="2" user="Хомелка" /><div class="pagetext"> </noinclude>забава - не дзеля пацехі або цікавасьці. - Гэта патрэба душы і сэрца. Чытаюць усё шырэйшыя і шырэйшыя кругі. А хто прачытаў усё, што дагэтуль здабыла беларуская літаратура, той жадае болей - новага. (contracted; show full) Выдаваліся розныя кніжкі: і літаратурныя творы, і паэзіі, і практычныя кніжкі, і рэлігійныя. Не хватала аднаго: кніжак для навукі ў школе. Гэткіх кніг блізка йшчэ зусім у нас няма, апрача пачатковага навучаньня чытаць. Не прыдбали мы іх і сёлета: хаця некаторыя зь іх ужо апрацоўваліся ў рукапісах, аднак пачатак вайны прымусіў спыніць гэту работу, адлажыць да лепшых часоў. Але і выдрукаваць кніжку - гэта йшчэ ня ўсё: трэба парупіцца, каб яна дайшла да народу. Вось, сёлета багата было зроблена дзеля пашырэньня беларускага друкаванага слова: сьледам за Беларускай Кнгарняй у Вільні адкрыліся гэткія ж кніарні ў Полацку і Мінску і намечаны ў другіх гарадох Беларусі<ref></ref>. Нельга абмінуць моўчкі тых праяў, што паўсталі з узростам беларускага пісьменства. На першым месцы адзначым перамену ў паглядах нашых сялян на беларускую кніжку: яны цэнюць яе, яны шукаюць яе, яна - іх. Нікога ўжо ня дзівіць, што кніжкі друкуюцца і па-беларуску: беларуская мова заваявала сабе пачэснае месца ў сьвядомасьці ня толькі інтэлігентаў, але і найменш асьвечаных людзей. Яе прымаюць як роўную другім. Гэтага мала. Беларуская мова пачынае ўівацца памалу і туды, куды яе дагэтуль не пускалі<ref></ref><noinclude><references/></div></noinclude> All content in the above text box is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike license Version 4 and was originally sourced from https://be.wikisource.org/w/index.php?diff=prev&oldid=9354.
![]() ![]() This site is not affiliated with or endorsed in any way by the Wikimedia Foundation or any of its affiliates. In fact, we fucking despise them.
|