Difference between revisions 9354 and 9381 on bewikisource

<noinclude><pagequality level="2" user="Хомелка" /><div class="pagetext">


</noinclude>забава - не дзеля пацехі або цікавасьці. - Гэта патрэба душы і сэрца. Чытаюць усё шырэйшыя і шырэйшыя кругі. А хто прачытаў усё, што дагэтуль здабыла беларуская літаратура, той жадае болей - новага.

(contracted; show full)нуць моўчкі тых праяў, што паўсталі з узростам беларускага пісьменства. На першым месцы адзначым перамену ў паглядах нашых сялян на беларускую кніжку: яны цэнюць яе, яны шукаюць яе, яна - іх. Нікога ўжо ня дзівіць, што кніжкі друкуюцца і па-беларуску: беларуская мова заваявала сабе пачэснае месца ў сьвядомасьці ня толькі інтэлігентаў, але і найменш асьвечаных людзей. Яе прымаюць як роўную другім.

Гэтага мала. Беларуская мова пачынае ўівацца памалу і туды, куды яе дагэтуль не пускалі<ref></ref>
. З таго часу, як зьявіліся рэлігійныя кніжкі па-беларуску (-каталіцкія): катэхізмы, сьвятая гісторыя, выясьненьне абрадаў касьцельных ды іншыя<ref></ref>, - тыя ксяндзы-беларусы, каторыя не адракаліся ад свайго народу, пачалі вучыць дзяцей асноў веры па-беларуску.<noinclude><references/></div></noinclude>