Difference between revisions 9381 and 9395 on bewikisource

<noinclude><pagequality level="21" user="Хомелка" /><div class="pagetext">


</noinclude>забава - не дзеля пацехі або цікавасьці. - Гэта патрэба душы і сэрца. Чытаюць усё шырэйшыя і шырэйшыя кругі. А хто прачытаў усё, што дагэтуль здабыла беларуская літаратура, той жадае болей - новага.

(contracted; show full)

Гэтага мала. Беларуская мова пачынае ўівацца памалу і туды, куды яе дагэтуль не пускалі<ref></ref>. З таго часу, як зьявіліся рэлігійныя кніжкі па-беларуску (-каталіцкія): катэхізмы, сьвятая гісторыя, выясьненьне абрадаў касьцельных ды іншыя<ref></ref>, - тыя ксяндзы-беларусы, каторыя не адракаліся ад свайго народу, пачалі вучыць дзяцей асноў веры па-беларуску.
 Гэта - вялікі крок упярод на дарозе да здабыцьця правоў нашай мовы ў каталіцкім касьцеле. Трэба сказаць, што і агульнае навучаньне ў прыватных пачатковых школах (у "камплектах") людзі пачынаюць вясьці па-беларуску, - прынамсі тлумачаць дзецям усё ў іх роднай мове. Хоць гэта - кропля ў моры, мяркуючы да таго, колькі нашых дзяцей вучаць чужыя людзі ў чужой мове...

Ня будзем гаварыць аб іншых бакох нашага грамадзянскага жыцьця: аб адных цяпер гаварыць нельга, іншыя, здавалася, што павінны шыбка разьвівацца, замёрлі з пачаткам ваеннай завірухі.

Затое сьвядомая частка беларускага грамадзянства, ня могучы працаваць дзеля культурна-нацыянальнага і эканамічнага адраджэньня народу нашага, усё часьцей выступае ў агульнакраёвым жыцьці як паметная сіла.

Багата нашых таварышоў у працы адарвала вайна ад роднай нівы, - але тыя, што асталіся, ахвотне аддаюць свае сілы на падмогу пацярпеўшым ад вайны бліжнім.<noinclude><references/></div></noinclude>