Difference between revisions 1178723 and 1178732 on bewiki{{Узброены канфлікт |назва = Араба-ізраільскі канфлікт |частка = |выява = Arab Israeli Conflict 6.png |подпіс да выявы = <div style="background-color:#f0f0f0; text-align:left;"> {{Легенда|#99CC33|Ліга арабскіх дзяржаў}} {{Легенда|#99CCFF|Ізраіль}} {{Легенда|#669933|Дзяржавы, якія ваявалі супраць Ізраілю}} {{Легенда|#CC0000|Заходні бераг ракі Іардан і Сектар Газа}} </div> |дата = [[1920]]/[[1948]] — па сённяшні дзень |месца = [[Блізкі Усход]] |прычына = |вынік = Працягваецца |тэрытарыяльныя змены = |супернік1 = {{Сцяг Ізраілю}} [[Ізраіль]] |супернік2 = [[Выява:Flag of the Arab League.svg|23px]] [[Ліга арабскіх дзяржаў]] |камандуючыя1 = |сілы1 = |сілы2 = }} '''Араба-ізраільскі канфлікт''' ({{lang-ar|الصراع العربي الإسرائيلي}}, {{lang-he|הסכסוך הישראלי-ערבי}}) — супрацьстаянне паміж шэрагам [[арабы|арабскіх]] краін, а таксама арабскімі ваенізаванымі радыкальнымі групоўкамі, якія маюць падтрымку з боку часткі карэннага арабскага насельніцтва акупаваных [[Ізраіль|Ізраілем]] палесцінскіх тэрыторый, з аднаго боку, і [[сіянісцкі рух|сіянісцкім рухам]], а затым і дзяржавай Ізраіль, з другога. Нягледзячы на тое, што дзяржава Ізраіль была створана толькі ў [[1948]] годзе, фактычна гісторыя канфлікту ахоплівае каля стагоддзя, пачынаючы з канца [[XIX стагоддзе|XIX стагоддзя]], калі быў закладзены палітычны сіянісцкі рух, які паклаў пачатак барацьбе яўрэяў за стварэнне ўласнай дзяржавы. Пасля распаду [[Асманская імперыя|Асманскай імперыі]] ў выніку яе паразы ў [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайне]] канфлікт паміж яўрэямі-сіяністамі і арабскім насельніцтвам [[Палесціна|Палесціны]] зводзіўся, галоўным чынам, да дамаганняў да тэрытарыяльнага кантролю падмандатнай Палесціны. У ходзе напаленай сітуацыі ў другой чвэрці [[XX стагоддзе|XX стагоддзя]] да геапалітычнага складніку дадаліся таксама рэлігійны і культурны аспекты, якія ўзмацняюць міжнацыянальную розніцу. У [[1948]] годзе суседнія арабскія краіны абвясцілі вайну створанай яўрэйскай дзяржаве. Такім чынам, канфлікт выйшаў за межы Палесціны і перарос у канфлікт паміж Ізраілем і ўсімі астатнімі арабскімі дзяржавамі ў рэгіёне. Са складаннем мірнай дамовы з [[Егіпет|Егіптам]] у [[1979]] годзе і [[Іарданія]]й у [[1994]] годзе лік варожых да Ізраілю дзяржаў скараціўся. У рамках буйнамаштабнага араба-ізраільскага канфлікту прынята вылучаць рэгіянальны [[палесціна-ізраільскі канфлікт]], абумоўлены, у першую чаргу, сутыкненнем тэрытарыяльных інтарэсаў яўрэяў і арабаў, якія жывуць у Палесціне. У апошнія гады менавіта гэты канфлікт з'яўляецца крыніцай палітычнай напружанасці і адкрытых узброеных сутыкненняў у рэгіёне. == Гісторыя == === Канфлікты да 1948 года === У канцы [[XIX стагоддзе|XIX стагоддзя]] многія еўрапейскія яўрэі куплялі зямлю ў асманскага султана і ягоных агентаў. У той час, [[Іерусалім]] не выходзіў за межы гарадcкой сцяны, у ім налічвалася ўсяго некалькі дзясяткаў тысяч чалавек. У тыя часы [[яўрэі]] стваралі свае паселішчы, [[кібуц]]ы, у якім жылі толькі прадстаўнікі яўрэйскай нацыі. Да [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайны]], [[Блізкі Усход]], уключаючы [[Палесціна|Палесціну]], быў пад кантролем [[Асманская імперыя|Асманскай імперыі]] амаль 500 гадоў. У апошнія гады сваёй імперыі [[туркі]] пачалі падтрымліваць ідэю пра турэцкую этнічную ідэнтычнасць, сцвярджаючы пра прывіліяванае становішча туркаў у межах імперыі, што прывяло ў выніку да дыскрымінацыі ў дачыненні да [[арабы|арабаў]]<ref>Fraser, T.G. «The Middle East: 1914-1979». St. Martin’s Press, New York. (1980) Pg. 2</ref>. Абяцанне вызвалення ад асманаў прымусіла шматлікіх яўрэяў і арабаў падтрымаць саюзніцкія дзяржавы падчас Першай сусветнай вайны, што прывяло да з'яўлення шырокага арабскага нацыяналізму. [[Выява:Havlagah bus during 1936-1939 Arab revolt-British Mandate of Palestine.jpg|thumb|240px|left|яўрэйскі аўтобус абсталяваны дротам, які абараняе шкло ад камянёў і гранат. Канец [[1930-я|1930-х]].]] У [[1915]]—[[1916]] гадах, падчас Першай сусветнай вайны, брытанскі вярхоўны камісар у [[Егіпет|Егіпце]], сэр [[Генры МакМагон]], таемна перапісваўся з [[Хусейн ібн Алі|Хусейнам ібн Алі]], асманскім губернатарам [[Мекка|Меккі]] і [[Медзіна|Медзіны]]. МакМагон пераканаў Хусейна весці арабскае паўстанне супраць Асманскай імперыі, якая ў тыя часы з'яўлялася саюзнікам [[Германія|Германіі]]. МакМахон абяцаў, што калі арабы падтрымаюць [[Вялікабрытанія|Вялікабрытанію]] ў вайне, брытанскі ўрад будзе падтрымліваць стварэнне незалежнай арабскай дзяржавы пад Хашыміцкім панаваннем у арабскіх правінцыях Асманскай імперыі, уключаючы Палесціну. Арабскае паўстанне на чале з [[Томас Эдуард Лоўрэнс|Томасам Эдуардам Лоўрэнсам]] і сынам Хусейна Фейсалам паспяхова скончылася і Брытанія ўзяла пад свой кантроль большую частку арабскіх правінцый Асманскай імперыі. У [[1917]] годзе брытанскі ўрад выдаў [[Дэкларацыя Бальфура|Дэкларацыю Бальфура]], у якой гаварылася, што ўрад добразычліва разглядае «стварэнне ў Палесціне нацыянальнай дзяржавы для яўрэйскага народа». Дэкларацыя была выпушчана ў выніку веры некаторых членаў урада, у тым ліку прэм’ер-міністра [[Дэйвід Лойд Джордж|Лойда Джорджа]], што яўрэйская падтрымка неабходная для перамогі ў вайне. Тым не менш, заява выклікала вялікі непакой у арабскім свеце<ref>Segev, Tom (2000): «One Palestine, Complete», pp. 48-49, Abacus, ISBN 0-349-11286-X.</ref>. Пасля вайны, тэрыторыя перайшла пад брытанскае праўленне ў якасці брытанскага мандата ў Палесціне. Вобласці, якія былі даручаны Брытаніі, уключала тэрыторыі сённяшніх [[Ізраіль|Ізраіля]], [[Іарданія|Іарданіі]], [[Заходні бераг ракі Іардан]] і [[сектар Газа]]. Менавіта ў гэты момант яўрэйская іміграцыя ў Палесціну значна павялічылася. Да [[1931]] года 17% насельніцтва Палесціны былі яўрэямі, павялічыўшыся на шэсць працэнтаў з [[1922]] года<ref>Lesch, Ann M. and Tschirgi, Dan. «Origins and Development of the Arab-Israeli Conflict». Greenwood Press: West Port, Connecticut. (1998). Pg. 47</ref>. яўрэйская іміграцыя павялічылася неўзабаве пасля прыходу да ўлады [[нацысты|нацыстаў]] у [[Трэці Рэйх|Германіі]], у выніку чаго яўрэйскае насельніцтва ў Палесціне павялічылася ў два разы<ref>Smith, Charles D. «Palestine and the Arab Israeli Conflict: A History With Documents». Bedford/St. Martin’s: Boston. (2004). Pg. 129</ref>. Палесцінскыя арабы палічылі гэта хуткі прыток яўрэйскіх імігрантаў як пагрозу сваёй радзіме і сваёй ідэнтычнасці як народа. Больш за тое, яўрэйская палітыка была накіравана на выкуп зямлі і забарону занятасці арабаў на аб’ектах прамысловасці і фермах, якія належалі яўрэям, што вельмі абурыла палесцінскую арабскую абшчыну<ref>Lesch, Ann M. and Tschirgi, Dan. «Origins and Development of the Arab-Israeli Conflict». Greenwood Press: West Port, Connecticut. (1998). Pg.47,51</ref>. Дэманстрацыі з пратэстамі да існай сітуацыі былі праведзены яшчэ ў [[1920]] годзе. Пратэстуючыя выступалі супраць таго, што для яўрэйскіх імігрантаў былі ўстаноўлены прэфэрэнцыі брытанскім мандатам. Гэтае абурэнне прывяло да выбухаў гвалту. У сакавіку [[1920]] года першы гвалтоўны інцыдэнт адбыўся ў [[Тэль-Хай]], і ў тым жа годзе пачаліся беспарадкі ў [[Іерусалім]]е. У [[1922]] годзе [[Уінстан Чэрчыль]] у сваёй «[[Белая кніга Чэрчыля 1922 года|Белай кнізе]]» паспрабаваў супакоіць арабскае насельніцтва, адмаўляючы, што стварэнне яўрэйскай дзяржавы было намерам Дэкларацыі Бальфура. У [[1929]] годзе пасля дэманстрацыі палітычнай партыі [[Бейтар]], якая была ўзначалена [[Уладзімір Жабацінскі|Уладзімірім Жабацінскім]] ў [[Сцяна Плачу|Сцяны Плачу]], у Іерусаліме пачаліся масавыя беспарадкі, якія пашырыліся на ўсю Палесціну. У выніку 67 яўрэяў былі забіты ў горадзе [[Хеўрон]], што стала вядома як [[Гвалт у Хеўроне 1929 года|Гвалт у Хеўроне]]. На працягу тыдня гвалтаў, па меншай меры 116 арабаў і 133 яўрэяў<ref>San Francisco Chronicle, Aug. 9, 2005, «A Time of Change; Israelis, Palestinians and the Disengagement»</ref> былі забітыя і 339 параненыя<ref>NA 59/8/353/84/867n, 404 Wailing Wall/279 and 280, Archdale Diary and Palestinian Police records.</ref>. У [[1930-я|1930-х]] гадах [[Із ад-Дзін аль-Касам]] арганізаваў і стварыў ваенізаваную арганізацыю «[[Чорная Рука]]», якая мела антысіянісцкія і антыбрытанскія настроі. Ён завербаваў і арганізаваў ваенную падрыхтоўку для сялянаў і да [[1935]] года ён прыцягнуў у шэрагі сваёй арганізацыі ад 200 да 800 чалавек. Баявыя разлікі былі ўзброены бомбамі і агнястрэльнай зброяй, якую яны выкарыстоўвалі, каб забіваць сіянісцкіх пасяленцаў у гэтым раёне, а таксама бралі ўдзел у кампаніях вандалізму ў яўрэйскіх паселішчах<ref>Segev, Tom (1999). «One Palestine, Complete». Metropolitan Books. pp. 360–362. ISBN 0805048480.</ref>. Да [[1936]] года, эскалацыя напружанасці прывяла да [[Арабскае паўстанне 1936—1939 гадоў|арабскага паўстання ў 1936—1939 гадах]] у Палесціне<ref>Lesch, Ann M. and Tschirgi, Dan. «Origins and Development of the Arab-Israeli Conflict». Greenwood Press: West Port, Connecticut. (1998). Pg.</ref>. [[Выява:UN Partition Plan For Palestine 1947.svg|thumb|200px|справа|План ААН па падзелу Палесціны]] У адказ на арабскі ціск<ref>[http://www.accessmylibrary.com/article-1G1-53356391/struggle-against-jewish-immigration.html «The Struggle against Jewish Immigration to Palestine»]. Middle Eastern Studies. July 1, 1998.</ref>, Брытанскія ўлады значна скарацілі лік яўрэйскіх імігрантаў у Палесціну. Гэтыя абмежаванні засталіся ў сіле да заканчэння тэрміну дзеяння мандата, у перыяд, які супаў з уцёкамі яўрэяў з [[Еўропа|Еўропы]] ад нацыстаў. Як следства, большасць яўрэйскіх перасяленцаў прыязджалі ў Палесціну незаконна, што прывяло да далейшага павілічэння напружанасці ў рэгіёне. Пасля некалькіх няўдалых спроб вырашыць праблему дыпламатычным шляхам, брытанскія ўлады звярнуліся да створанай [[Арганізацыя Аб'яднаных Нацый|Арганізацыі Аб'яднаных Нацый]] за дапамогай. [[15 мая]] [[1947]] года ААН прызначыў камітэт, які складаўся з прадстаўнікоў адзінаццаці дзяржаў. Для таго, каб камітэт меў больш нейтральную пазіцыю, ні адна з вялікіх дзяржаў у ім прадстаўлена не была<ref>Smith, Charles D. «Palestine and the Arab Israeli Conflict: A History With Documents». Bedford/St. Martin’s: Boston. (2004). Pg. 186</ref>. Пасля пяці тыдняў даследаванняў сітуацыі ў Палесціне, камісія рэкамендавала стварыць дзяржавы для яўрэяў і арабаў у Палесціне. Гэтае рашэнне пра стварэнне «дзвюх дзяржаў» было прынята [[План ААН па падзелу Палесціны|181-й рэзалюцыяй]] [[Генеральная Асамблея ААН|Генеральнай Асамблеі ААН]] у лістападзе [[1947]] года 33 галасамі «за» і 13 «супраць», пры гэтым 10 членаў устрымаліся. Арабскія дзяржавы, якія складалі [[Ліга арабскіх дзяржаў|Лігу арабскіх дзяржаў]], прагаласавалі супраць. У той жа час, у Палесціне арабы і яўрэі пачалі адктырую барацьбу за кантроль пад стратэгічнымі пазіцыямі ў рэгіёне. Паводле дадзеных гвалты назіраліся з абедзвюх бакоў<ref>Fraser, T.G. «The Middle East: 1914-1979». St. Martin’s Press, New York. (1980). Pg. 41</ref>. За некалькі месяцаў да заканчэння тэрміну дзеяння мандата ізраільская арганізацыя самаабароны [[Хагана]] распачала шэраг наступаў, у выніку якіх яны атрымалі кантроль над усёй тэрыторыяй, якая прызначалася ААН для яўрэйскай дзяржавы. Але разам з тым значна павялічыўся лік уцекачоў з захопленых гарадоў, як то [[Тверыя]], [[Хайфа]], [[Цфат]], [[Бэйт-Шыан]] і [[Яфа]]. У пачатку [[1948]] года Вялікабрытанія абвясціла пра свой цвёрды намер спыніць дзеянне свайго мандата ў Палесціне [[14 мая]]<ref>Stefan Brooks (2008). «Palestine, British Mandate for». In Spencer C. Tucker. The Encyclopedia of the Arab-Israeli Conflict. 3. Santa Barbara, California: ABC- CLIO. pp. 770. ISBN 978-1-85109-842-2.</ref>. У адказ на гэта [[прэзідэнт ЗША|прэзідэнт]] [[ЗША]] [[Гары Трумэн]] выступіў з заявай [[25 сакавіка]] і прапанаваў узяць апеку над тэрыторыяй ААН, заявіўшы, што вырашыць сітуацыю мірным шляхам у абодвух народаў не атрымаеца. [[14 мая]] [[1948]] года, у дзень афіцыйнага заканчэння мандата і за дзень да гэтага вялікая частка брытанскага войска сышла, а [[Ізраіль]] абвясціў пра сваю незалежнасць і сувэрэнітэт, аднак не пазначыў свае межы. На наступны дзень, Ліга арабскіх дзяржаў афіцыйна пацвердзіла сваю нязгоду з планам стварэння «дзвюх дзяржаў» у лісце да ААН<ref>[http://www.ibiblio.org/sullivan/docs/ArabStatement1948.html «Statement by the Arab League States Following the Establishment of the State of Israel»]. 15 May 1948.</ref>. У гэты дзень арміі [[Егіпет|Егіпта]], [[Ліван]]а, [[Сірыя|Сірыі]], [[Іарданія|Іарданіі]] і [[Ірак]]а ўварваліся на тэрыторыю вызначанай арабскай часткі Палесціны, паклаўшы тым самым пачатак [[Араба-ізраільская вайна 1948 года|араба-ізраільскай вайны]]. Ізраільскія сілы абароны адбілі ў войска арабскіх краін часткі акупаваных тэрыторый, пашырыўшы тым самым свае межы за першапачатковы падзелу ААН<ref>Smith, Charles D. «Palestine and the Arab Israeli Conflict: A History With Documents». Bedford/St. Martin’s: Boston. (2004). Pg. 198</ref>. Да снежня [[1948]] году Ізраіль кантраляваў большую частку Палесціны на захад ад ракі [[Іардан]]. Астатняя частка была пад кантролем рэгулярнай арміі [[Іарданія|Іарданіі]], гэтая вобласць атрымала назву [[Заходні бераг ракі Іардан|Заходняга берага]], а [[сектар Газа]] кантраляваўся [[Егіпет|Егіптам]]. Да і падчас гэтага канфлікту каля 713 тысячаў палесцінскіх арабаў пакінулі свае паселішчы і сталіся ўцекачамі, у прыватнасці, з-за абяцання ад арабскіх лідараў, што яны змогуць вярнуцца, калі вайна ўжо пераможана. Многія палесцінцы беглі з раёнаў бо былі напалоханы гвалтамі, якія праводзіліся ізраільскімі ваенізаванымі атрадамі, як то [[Іргун]] і [[Лехі]], у дачыненні да цывільнага арабскага насельніцтва. Вайна скончылася складаннем мірнай дамовы ў [[1949]] годзе паміж Ізраілем і кожным з яго арабскім суседам. === Перыяд з 1948 па 1967 гады === Да прыняцця Арганізацыяй Аб'яднаных Нацый рэзалюцыі нумар 181 у лістападзе [[1947]] года і абвяшчэння дзяржавы Ізраіль у маі [[1948]] года, у шэрагу арабскіх краін былі прыняты дыскрымінацыйныя меры ў дачыненні да мясцовага яўрэйскага насельніцтва. Статус яўрэйскіх грамадзянаў у арабскіх дзяржавах рэзка пагоршыўся з цягам араба-ізраільскага канфлікту 1948 года. Асноўныя антыяўрэйскія беспарадкі ўспыхнулі ўва ўсім арабскім свеце ў снежні [[1947]] года, яўрэйскія абшчыны асабліва моцна пацярпелі ў [[Сірыя|Сірыі]] і [[Адэн]]е, дзе было зафіксавана сотні забітых і параненых. Да сярэдзіны [[1948]] году, амаль усе яўрэйскія абшчыны ў арабскіх краінах пацярпелі ад нападаў і іхны стан рэзка пагоршыўся. яўрэі ў адпаведнасці з [[іслам]]скімі рэжымамі былі адарваныя ад свайго даўняга жыхарства альбо сталі палітычнымі закладнікамі араба-ізраільскага канфлікту. У выніку, вялікая колькасць яўрэяў беглі альбо былі вымушаныя эмігрыраваць з арабскіх краін і некаторых мусульманскіх краін. Антыяўрэйскі гвалт і пераслед стаў ініцыятарам першай хвалі зыходу і многіх наступных. У [[Лівія|Лівіі]] яўрэі былі пазбаўленыя грамадзянства, а таксама ў [[Ірак]]у, дзе іхняя маёмасць была канфіскавана<ref>Aharoni, Ada (Volume 15, Number 1/March 2003). [http://taylorandfrancis.metapress.com/content/w91udxrhc7cf5a86 «The Forced Migration of Jews from Arab Countries»]. Routledge, part of the Taylor & Francis Group.</ref>. Егіпет выгнаў вялікую частку сваёй яўрэйскай абшчыны ў [[1956]] годзе, у той час як [[Алжыр]] пазбавіў сваіх яўрэяў грамадзянства толькі пасля здабыцця незалежнасці ў [[1962]] годзе. Большасць з іх бегла ў сувязі з пагаршэннем палітычнага становішча, аднак некаторыя эмігрыравалі па ідэалагічных чынніках<ref>[http://repec.iza.org/RePEc/Discussionpaper/dp89.pdf «Aliyeh to Israel: Immigration under Conditions of Adversity»] - Shoshana Neumann, Bar-Ilan University, page 10.</ref>. Звыш за 700 тысячаў яўрэяў эмігрыравала ў Ізраіль паміж [[1948]] і [[1952]] гадамі і прыкладна 285 тысячаў з іх прыехалі з арабскіх краін<ref>[http://www.jewishagency.org/JewishAgency/English/Jewish+Education/Compelling+Content/Jewish+History/Zionist+History/Zionist+Aliyot/1940s.htm «Jewish History. 1940s»]. Jewish Agency for Israel.</ref>. Да канца [[1960-я|1960-х]] гадоў, звыш за 850 тысячаў яўрэяў пакінулі родныя мясціны прыкладна з дзесяці арабскіх краін. Сёння, менш за 7 тысячаў яўрэяў застаюцца ў гэтых краінах на сталым жыхарстве. Індывідуальная і камунальная маёмасць была канфіскавана без кампенсацыі<ref>Irwin Cotler: [http://spme.net/cgi-bin/articles.cgi?ID=3471 «Jewish refugees from Arab countries: The case for rights and redress»]</ref><ref>[http://www.meforum.org/article/263 «Why Jews Fled the Arab Countries»]. Ya'akov Meron. Middle East Quarterly, September 1995</ref><ref>[http://www.jimena.org/faq/faq.htm#3 «Jews in Grave Danger in All Moslem Lands»]. The New York Times, May 16, 1948</ref>. У цяперашні час гэтыя яўрэі-імігратны і іхныя нашчадкаў, складаюць 41% ад агульнага насельніцтва Ізраіля<ref>[http://www.haaretz.com/hasen/spages/941518.html «All I wanted was justice»] - Adi Schwarz, Haaretz.</ref>. У выніку перамогі Ізраіля ў вайне за незалежнасць [[1948]] года, арабы, якія пакінулі свае дамы на яўрэйскай тэрыторыі, не змаглі вярнуцца ў родныя мясціны. Акрамя таго, любы яўрэі на Заходнім беразе альбо ў сектары Газы быў выгнаны са сваёй маёмасці і дамоў у Ізраіль. Палесцінскія ўцекачы, ёсць пашчадкі тых, хто сышоў, і адказнасць за іх зыход з'яўляецца прадмет спрэчкі паміж ізраільскім і палесцінскім бокам<ref>Morris, Benny (2004). «The Birth of the Palestinian Refugee Problem Revisited». Cambridge University Press. P.114</ref>. [[Выява:6dayswar1.jpg|thumb|250px|справа|Ізраільскія жаўнеры ля знішчанага Егіпецкага самалёта]] У [[1956]] годзе Егіпет зачыніў [[Тыранскі праліў]] для праходу ізраільскіх суднаў і блакіраваў [[Акабскі заліў]] у парушэнне [[Канстанцінопальская кнвенцыя 1888 года|Канстанцінопальскай кнвенцыі 1888 года]]. Многія сцвярджалі, што гэта з'яўляецца таксама парушэннем мірнага пагаднення [[1949]] году<ref>Howard M. Sachar. «A History of Israel from the Rise of Zionism to Our Time». Alfred A. Knopf (New York). 1976. p. 455. ISBN 0-394-28564-5.</ref><ref>[http://www.state.gov/r/pa/ei/bgn/3581.htm «Background Note: Israel»]. US State Department.</ref>. [[26 ліпеня]] [[1956]] года Егіпет нацыяналізаваў кампанію [[Суэцкі канал|Суэцкага канала]] і зачыніў канал для ізраільскіх суднаў<ref>[http://news.bbc.co.uk/onthisday/hi/dates/stories/july/26/newsid_2701000/2701603.stm «1956: Egypt Seizes Suez Canal»]. British Broadcasting Service.</ref>. Ізраіль адказаў [[29 кастрычніка]] [[1956]] года, уварваўшыся на [[Сінайскі паўвостраў]] пры брытанскай і французскай падтрымцы. Падчас крызы Суэцкага канала, Ізраіль захапіў сектар Газы і Сінайскі паўвостраў, але з-за ціску з боку [[ЗША]] і Арганізацыі Аб'яднаных Нацый быў вымушаны спыніць далейшы наступ<ref>[http://www.mideastweb.org/ga997.htm «UN GA Resolution 997»]. Mideast Web.</ref>. Ізраіль пагадзіўся вывесці войскі з тэрыторыі Егіпта, які пагадзіўся свабоду суднаходства ў рэгіёне і дэмілітарызацыі Сіная, дзеля кантралю за якой ААН разгарнула спецыяльную камісію<ref>[http://www.webcitation.org/5kwKackbs «Israel - MSN Encarta»].</ref>. Аднак камісія працавала толькі з боку Егіпецкай мяжы у той час, калі Ізраіль адмовіўся дазволіць працаваць на сваёй тэрыторыі<ref>[http://www.un.org/Depts/dpko/dpko/co_mission/unef1backgr2.html «First United Nations Emergency Force»]. Unef I - Background</ref>. [[19 мая]] [[1967]] года, Егіпет выгнаў назіральнікаў ААН, і перакінуў каля 100 тысячаў салдат на Сінайскі паўвостраў да ізраільскай мяжы<ref>Lorch, Netanel (2003-09-02). [http://www.mfa.gov.il/MFA/History/Modern+History/Centenary+of+Zionism/The+Arab-Israeli+Wars.htm «The Arab-Israeli Wars»]. Israeli Ministry of Foreign Affairs.</ref>. Ён зноўку зачыніў [[Тыранскі праліў]] для праходу ізраільскіх суднаў<ref>«Egypt Closes Gulf Of Aqaba To Israel Ships: Defiant move by Nasser raises Middle East tension», The Times, Tuesday, May 23, 1967; pg. 1; Issue 56948</ref>, вярнуўшы сітуацыю [[1956]] году, калі Ізраіль быў блакіраваны. [[30 мая]] [[1967]] года, [[Іарданія]] падпісала пакт аб узаемнай абароне з Егіптам. [[5 чэрвеня]] Ізраіль пачаў наступ на Егіпет. ВПС Ізраіля знішчылі большую частку Егіпецкіх ВПС падчас нечаканага нападу, а затым павярнуліся на ўсход і знішчылі вайсковыя самалёты Іарданіі, [[Сірыя|Сірыі]] і [[Ірак]]у. Гэтая падзея сталася найважнейшым элементам перамогі Ізраіля ў [[Шасцідзённая вайна|Шасцідзённай вайне]]<ref>[http://www.kinghussein.gov.jo/his_periods3.html «The Disaster of 1967»]. The Jordanian Government.</ref>. У канцы вайны, Ізраіль атрымаў кантроль над Сінайскага паўвостравам, сектарам Газы, Заходнім берагам, [[Іерусалім|Усходнім Іерусалімам]], [[фермы Шэбаа|фермамі Шэбаа]] і [[Галанскія вышыні|Галанскімі вышынямі]]. Вынікі вайны ўплываюць на геапалітыку рэгіёну і па сённяшні дзень. == Крыніцы == {{Зноскі|1=2}} == Спасылкі == {{Commons|Category:Arab-Israeli conflict}} * [http://www.eleven.co.il/article/15544 Государство Израиль. Израиль и палестинская проблема]. Артыкул з электроннай яўрэйскай энцыклапедыі * [http://www.bbc.co.uk/russian/specials/mideast_timeline/2000.stm История конфликта]. [[Russian BBC]] * [http://www.cfr.org/publication/13850/ Crisis Guide: The Israeli-Palestinian Conflict from the Council on Foreign Relations] * [http://www.cnn.com/SPECIALS/2003/mideast/ Mideast: Land of Conflict]. CNN.com {{Стаб|Гісторыя}} [[Катэгорыя:Араба-ізраільскі канфлікт]] [[Катэгорыя:Гісторыя Ізраілю]] [[Катэгорыя:Гісторыя Палесціны]] [[Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы]] {{Link FA|hr}} [[ar:الصراع العربي الإسرائيلي]] [[bg:Арабско-израелски конфликт]] [[bs:Bliskoistočni sukob]] [[ca:Conflicte araboisraelià]] [[de:Nahostkonflikt]] [[en:Arab–Israeli conflict]] [[eo:Araba-israela konflikto]] [[es:Conflicto árabe-israelí]] [[et:Araabia-Iisraeli konflikt]] [[fa:نزاع عربها و اسرائیل]] [[fi:Arabien–Israelin konflikti]] [[fr:Conflit israélo-arabe]] [[gl:Conflito árabe-israelí]] [[he:הסכסוך הישראלי-ערבי]] [[hr:Bliskoistočni sukob]] [[hu:Arab–izraeli konfliktus]] [[hy:Արաբա-իսրայելական հակամարտություն]] [[id:Konflik Arab-Israel]] [[it:Conflitti arabo-israeliani]] [[ja:中東戦争]] [[jv:Konflik Arab-Israel]] [[ko:중동 전쟁]] [[mk:Арапско-израелските конфликти]] [[ml:അറബ് - ഇസ്രയേൽ സംഘർഷം]] [[ms:Konflik Arab-Israel]] [[nl:Arabisch-Israëlisch conflict]] [[no:Midtøsten-konflikten]] [[pl:Konflikt izraelsko-arabski]] [[pt:Conflito árabe-israelense]] [[ru:Арабо-израильский конфликт]] [[sh:Bliskoistočni sukob]] [[sk:Arabsko-izraelský konflikt]] [[sl:Arabsko-izraelski konflikt]] [[sr:Израелско-арапски сукоб]] [[sv:Mellanösternkonflikten]] [[tr:Arap-İsrail savaşları]] [[uk:Арабо-ізраїльський конфлікт]] [[uz:Arab-Isroil ziddiyati]] [[vi:Xung đột Ả Rập-Israel]] [[zh:中东战争[[Файл:1843 engraving of the Aerial Steam Carriage.jpg|thumb|250px|1843. Плянёр «Арыель» на рэклямным плякаце «Ariel Transit Company»]] '''Лятальны апарат''' (ЛА) — прылада для кіраванага палёту ў атмасфэры або касьмічнай прасторы. ЛА падзяляюць на ''атмасфэрныя'' і ''касьмічныя''. Атмасфэрныя ЛА ў сваю чаргу падзяляюць на 2 клясы: апараты цяжэйшыя за паветра і апараты лягчэйшыя за паветра. Пад’ёмная сіла ЛА цяжэйшых за паветра мае пераважна аэрадынамічнае паходжаньне, то бок яна ўзьнікае праз хуткі рух у паветры самога апарата або яго частак. У некаторых апаратах выкарыстоўваецца таксама газадынамічны прынцып утварэньня пад’ёмнае сілы. Найбольш пашыраным ЛА цяжэйшым за паветра ёсьць [[самалёт]]. Яго пад’ёмная сіла ўтвараецца ў асноўным крылом. Значна меншую ролю выконвае пад’ёмная сіла фюзэляжу і апярэньня. Пад’ёмная сіла крыла зьмяняецца амаль прапарцыйна квадрату хуткасьці палёту. Пры малых хуткасьцях пад’ёмнай сілы крылаў недастаткова для адрыву самалёта ад паверхні зямлі. Для кожнага самалёта існуе мінімальная хуткасьць, пры якой пад’ёмная сіла крылаў роўная ваге самалёта. Таму пры ўзьлёце неабходны разьбег для дасягненьня гэтае хуткасьці, а пры прызямленьні — прабег, каб зьвесьці яе да нуля. Адсюль вынікае неабходнасьць будовы аэрадромаў з узьлётна-пасадачнымі палосамі. Зьмяншэньне мінімальнае хуткасьці і, адпаведна, скарачэньне даўжыні разьбегу і прабегу самалёта дасягаюцца павелічэньнем пад’ёмнай сілы крылаў празь іх мэханізацыю, зьдзіманьне памежнага слою з крыла, абдзіманьне крыла струменямі ад вінтоў ды іншымі спосабамі. Пад’ёмная сіла можа ўтварацца і на нерухомым лятальным апараце. Для гэтага яго крылы мусяць рухацца адносна корпуса ЛА. Існуюць праекты ЛА з крыламі, якія рухаюцца, — [[арнітаптэр]]ы. Але найбольш вядомым апаратам гэтае клясы ёсьць [[вэрталёт]] (гэлікаптэр) — ЛА зь нясучым вінтом, які можна разглядаць як сыстэму крылаў, якія круцяцца ў плоскасьці, блізкае да гарызантальнае. Нахіленьнем плоскасьці кручэньня нясучага вінта да скіроўваньня палёту ствараецца ня толькі пад’ёмная сіла, але й цяга. У [[вінтакрыл]]а пад’ёмная сіла ствараецца адначасова нясучым вінтом і крылом, а цяга — цягнучым і нясучым вінтамі. Існуюць самалёты зь вінтамі, плоскасьць кручэньня якіх можа зьмяняцца ад вэртыкальнае да гарызантальнае, — гэткія самалёты могуць зьдзяйсьняць вэртыкальныя ўзьлёт і пасадку. Выкарыстаньне газадынамічнага прынцыпу пад’ёмнае сілы дазваляе й рэактыўнаму самалёту лятаць з малымі хуткасьцямі й нават «вісець», зьдзяйсьняць вэртыкальныя або скарочаныя ўзьлёт і пасадку. Гэта дасягаецца адхіленьнем уніз струменю рэактыўнага рухавіка праз паваротныя саплы альбо выкарыстаньне адмысловых вэртыкальна ўсталяваных рухавікоў. == Клясыфікацыя ЛА == === Атмасфэрныя === ==== Цяжэйшыя за паветра ==== ЛА цяжэйшыя за паветра дзеляцца на: 1. Маторныя, рух якіх забясьпечвае рухавік. Падразьдзяляюцца на: * 1.1. Апараты з актыўным кіраваньнем памежным цячэньнем. * 1.2. Апараты зь некіраваным памежным цячэньнем: :* 1.2.1. Вэрталёты, пад’ёмная сіла каторых утвараецца паветраным вінтом, які рухаецца вакол вэртыкальнай восі. :* 1.2.2. Крылатыя апараты, пад’ёмная сіла каторых утвараецца крылом. Падразьдзяляюцца на: ::* 1.2.2.1. Крылатыя апараты зь нерухомым крылом: самалёты, крылатыя ракеты, экраналёты, экранапляны, мотадэльтапляны, параматоры. ::* 1.2.2.2. Крылатыя апараты з рухомым крылом: [[гіраплан]]ы (іншыя назвы: гіракаптэры, ратапляны, аўтажыры) — крыло якіх свабодна рухаецца вакол вэртыкальнай восі пад узьдзеяньнем паветра, што набягае ў гарызантальным палёце; арнітаптэры (махалёты) — крыло якіх акрамя ўтварэньня пад’ёмнай сілы выконвае функцыю рухача ў гарызантальным палёце. :* 1.2.3. Вінтакрылы — апараты, якія зьдзяйсьняюць адрыў ад зямлі і набор вышыні падобна вэрталётам (гл. 1.2.1), а гарызантальны палёт — падобна апаратам зь нерухомым крылом (гл. 1.2.2.1). 2. Безматорныя аэрадынамічныя апараты, якія рухаюцца ў паветры з паступовым зьніжэньнем: * 2.1. [[Планёр]]ы, [[дэльтаплан]]ы, [[параплан]]ы. * 2.2. Парашуты. * 2.3. Апараты касьмічных караблей, прызначаныя для спуску. 3. [[Апараты на паветранай падушцы]], якія ўтрымліваюцца ў паветры дзякуючы павышанаму ціску паветра, утворанаму адмысловым кампрэсарам. 4. [[Безаэрадромныя самалёты з аэрастатычнаю разгрузкаю]], у якіх спалучаныя найлепшыя якасьці дырыжабля, самалёта, вэрталёта і судна на паветранае падушцы. У такіх ЛА выкарыстоўваюцца тры прынцыпы ўтварэньня пад’ёмнае сілы: аэрастатычны, аэрадынамічны і рэактыўны. ==== Лягчэйшыя за паветра ==== {{Накід}} === Касьмічныя === {{Накід}} == Гісторыя распрацоўкі ЛА цяжэйшых за паветра == === Старажытныя часы === Канструкцыі, якія маглі лятаць, зьявіліся яшчэ ў старажытныя часы. Дасьледнік Старажытнага Эгіпту Ісідор Ўільям Дэйчас знайшоў доказы, што ўжо ў 2500—1500 гг. да н. э. ў Старажытным Эгіпце існавалі плянэры<ref>Deiches, I. W. and Humphrey, Jenny. The world's greatest puzzle : aeronautics c. 3225 B.C.-1783 A.D. part 1 : hot air balloons, ancient Egyptians, Karnak, Carnac, Avebury, Stonehenge / by I.W. Deiches and J.M. Humphrey {{ref-en}}</ref> ({{lang-fr|planeur}}, ад planer — лунаць) — безматорныя ЛА для лунальнага палёту. Наступныя выявы плянэра адносяцца да пачатку нашае эры. Падчас раскопак у пустыні, разьмешчанай у [[Пэру]], дзе ў пачатку нашае эры жылі паракаскія індзейцы, археолягі знайшлі абрыс прадмета, названага пасьля «паракаскім кандэлябрам», а недалёка ад яго была знойдзеная пляцоўка для прызямленьня з «пасадачнымі палосамі» і выява «ружы вятроў»<ref>[http://2012god.ru/zagadochnye-risunki-pustyni-nasko/ Загадочные рисунки пустыни Наска] {{ref-ru}}</ref>. Спэцыялісты-авіятары не сумняваюцца, што «паракаскі кандэлябар» — гэта лятальны апарат, падобны да сучаснага плянэра<ref>[http://claw.ru/a-avia/1040.htm Образовательный портал Claw.ru. Посьледователи Дедала] {{ref-ru}}</ref>. === Распрацоўка ЛА цяжэйшых за паветра === Тэхнічныя асаблівасьці лятальных апаратаў эпохі Сярэднявечча і пачатку Новага часу: * яны былі разьлічаныя на лунаньне пры скоку з вышыні; * яны ўяўлялі зь сябе прыдатак натуральных чалавечых органаў (то бок крылы прывязваліся да рук, а не чалавек знаходзіўся ўсярэдзіне апарата); * першыя плянэры рабілі з такіх матэрыялаў, як пер’е, тканіна, скура, дрэва; * ідэя пра неабходнасьць хваста, які выконвае ролю кіраваньня і балянсаванага тяжару, толькі высьпявала й яшчэ не ўвасобілася на практыцы. {{Цытата|Можна пабудаваць машыны, седзячы ў якіх, чалавек, круцячы прыстасаваньні, якія прыводзяць у рух штучныя крылы, прымушаў бы іх біць па паветры, падобна птушыным".|Роджэр Бэкан, ангельскі філёзаф і дасьледнік прыроды, «Аб таемных рэчах у прыродзе і мастацтве» (1542)}} [[Файл:Leonardo Design for a Flying Machine, c. 1488.jpg|thumb|250пкс|Эскіз арнітаптэра Леанарда да Вінчы]] Вялізарны ўнёсак у канструяваньне лятальных апаратаў зрабіў [[Італія|італьянскі]] мастак, навуковец, архітэктар і інжынэр [[Леанарда да Вінчы]]. Ён вывучаў палёт і лунаньне птушак, будову іх крылаў, і распрацаваў лятальны апарат новага тыпу, які назваў [[арнітаптэр]]ам ({{мова-el|ornithos — птушка, pteron — крыло|скарочана}}). Крылы гэтага апарата не былі нерухомымі — яны мусілі махаць, як гэта робяць птушкі. Навуковец дэталёва распрацаваў некалькі тыпаў арнітаптэраў: * арнітаптэр, у якім пілёт ляжыць ([[1485]]—[[1487]]); * арнітаптэр, у якім пілёт знаходзіцца вэртыкальна ([[1495]]—[[1497]]); * арнітаптэр-лодка (каля 1487 г.). [[Файл:Leonardo helicopter.JPG|thumb|225px|Эксіз гелікоптэра да Вінчы]] Аднак пасьля глыбейшага вывучэньня мэханізму палёту птушак Леанарда да Вінчы прыйшоў да высновы, што не чалавек мусіць адштурхоўваць крыламі паветра, а вецер мусіць біць у крылы і несьці апарат у паветра. У выніку вынаходнік адмовіўся ад ідэі арнітаптэраў, якія рухаліся з дапамогаю мускульнай сілы, і распрацаваў праект апарата, прызначанага для балянсаваньня ў паветры, з крыламі абмежаванай рухомасьці. {{Цытата|...Калі птушка знаходзіцца на хвалях ветру, яна можа трымацца на іх без маханьня крыламі, бо тую самую ролю, якую пры нерухомым паветры крыло грае ў адносінах да паветра, пры нерухомых крылах грае рухомае паветра ў адносінах да крылаў...|Леанарда да Вінчы}} У [[17 стагодзьдзе|XVII ст.]] навукоўцы [[Барэлі, Джавані Альфонса|Джавані Альфонса Барэлі]] і [[Гук, Робэрт|Робэрт Гук]] параўналі вагавыя і энэргетычныя характарыстыкі людзей і птушак і тэарэтычна абгрунтавалі правільнасьць ідэі Леанарда да Вінчы абмежаваць рухомасьць крылаў у лятальных апаратах<ref>Borelli G. A. De motu animalium. Roma, 1680- Eadem. Oswalds Klassiker. Leipzig, 1927, N 221, S. 33-34. {{ref-de}}; http://bourabai.narod.ru/hooke/book11.htm {{ref-ru}}; Hooke R. Posthumous Works. 2nd ed. L., 1971. {{ref-en}}</ref>. У [[1716]] г. пабачыла сьвет першае друкаванае выданьне пра авіяцыю «Эскізы машыны для палёту ў паветры» [[Эмануіла Свэдэнборга]]. Гэты швэдзкі навуковец і вынаходнік зрабіў першыя эскізы плянэра, а таксама даказаў, што найважнейшаю ўмоваю палёта ёсьць наяўнасьць [[рухавік]]а. === Першыя палёты === У [[1799]] г. сэр [[Джордж Кейлі]] распрацаваў схему плянэра, якая, за выключэньнем вэртыкальнае праекцыі, цалкам адпавядае сучасным; гэтая мадэль была апрабаваная ў [[1804]] г. Наступныя пяцьдзясят гадоў Кейлі распрацоўваў фізыку палёту й удасканальваў канструкцыю плянэра, у выніку чаго быў збудаваны поўнамаштабны апарат, які ў [[1849]] г. зьдзейсьніў бесьпілётны палёт, а ў [[1853]] г. сэр Джордж Кейлі ажыцьцявіў першы пілятаваны палёт. У 1848 г. [[Джон Стрынгфэлаў]] зьдзейсьніў у Ангельшчыне бесьпілётны палёт мадэлі з паравым рухавіком. [[Файл:LeBris1868.jpg|thumb|left|[[Ле Бры, Жан-Мары|Жан-Мары Ле Бры]] і ягоная лятучая машына, 1868]] У [[1856]] г. было праведзенае не зусім удалае выпрабаваньне плянэра зь фюзэляжам у выглядзе лодкі і крыламі як у альбатроса. Вынаходнік гэтага апарата — капітан далёкага плаваньня [[Жан-Мары Ле Бры]]. Праз 10 гадоў ён пабудаваў апарат удасканаленай канструкцыі дліною каля 6 мэтраў і з размахам крылаў 15 мэтраў. На новым плянэры Ле Бры зьдзейсьніў першы палёт, пры якім апарат падняўся вышэй за ўзровень старту, — ён праляцеў 30 мэтраў і пасьпяхова прызямліўся. У [[1870]] г. быў пабудаваны першы арнітаптэр, які мог лятаць: апарат, сканструяваны [[Гюставам Труві]] (Gustave Trouvé's), праляцеў перад чальцамі Францускай Акадэміі навук 70 мэтраў. [[Файл:Edward Frost ornithopter.JPG|thumb|200px| Эдўард Фрост (Кембрыджшыр, [[Ангельшчына]]) у [[1902]] г. сканструяваў арнітаптэр зь вербалозу, шоўку і пер’я]] Значны ўнёсак у тэорыю й практыку палётаў зрабіў нямецкі інжынэр [[Ота Ліліенталь]]. З [[1891]] па 1896 гг. ён сканструяваў і выпрабаваў 18 мадэляў [[манаплан]]аў і [[біплан]]аў. Менавіта гэты пілёт-дасьледнік упершыню распрацаваў канструкцыю біпляна — удалага балянснага плянэра з добрымі лётнымі характарыстыкамі. У [[1896]] г. [[Октаў Шанют]] і [[Агастус Херрынг]] (ЗША) прапанавалі канструкцыю біпляна з прамавугольнымі крыламі, якая стане агульнапрызнанай ня толькі ў плянэрызьме, але й у самалётабудаваньні. === Першыя самалёты === У [[1876]] г. [[Нікалаўс Отта]] стварыў чатырохтактны газавы рухавік унутранага згараньня, і цяпер у чалавека быў матор, які быў здольны падняць ЛА ў неба. У 1880—1890-х гг. было зьдзейсьнена шмат спробаў сканструяваць ЛА, які лятаў бы з дапамогаю рухавіка. Аднак гэтыя намаганьні ня мелі посьпеху. Першы пасьпяховы некіраваны палёт ЛА цяжэйшага за паветра з паравым рухавіком адбыўся 6 траўня 1896 г. у штаце [[Вірджынія]], ЗША. Апарат, сканструяваны [[Самуэль Пірпонт Лэнглі|Самуэлем Пірпонтам Лэнглі]], двойчы быў запушчаны з дапамогаю спружыннай катапульты і пасьля палётаў быў пасаджаны на ваду (у ім не было мэханізмаў прызямленьня). Таксама ўдалыя досьледы з маторам правялі ўжо згаданыя амэрыканцы Шанют і Херрынг. Іхны матарызаваны трыплян меў крыжападобнае апярэньне і парныя шасі, а рухавік меў два вінты: адзін мусіў цягнуць, другі — штурхаць. ЛА разам з рухавіком важыў 40 кг. Гэты апарат праляцеў летам 1896 г. усяго 22 мэтры. Наступны праект матарызаванага трыпляна распрацаваў у [[1899]] г. [[Пільчар, Пэрсі|Пэрсі Пільчар]] (Ангельшчына), які плянаваў выкарыстаць бэнзінавы рухавік с паветраным вінтом-штурхачом. Гэты рухавік мусіў уключацца пасьля старту з узгорку. Аднак Пільчар загінуў і не пасьпеў выпрабаваць сваё тварэньне. У [[2003]] г. у школе аэранаўтыкі ва Ўнівэрсытэце Кранфілда было праведзенае дасьледаваньне, вынікі якога засьведчылі, што праект Пільчара быў цалкам зьдзяйсьняльным і ён мог бы ажыцьцявіць першы палёт на самалёце яшчэ да братоў Райт. Першы палёт чалавека на ЛА з рухавіком быў зьдзейсьнены [[14 жніўня]] [[1901]] г. у штаце [[Канэктыкут]], ЗША. [[Густав Ўайтхед]] праляцеў тады каля 800 мэтраў на вышыні 15 мэтраў. [[Файл:Wrightflyer.jpg|left|thumb|[[Флаер-1]] братоў Райтаў: першы пацьверджаны палёт кіраванага самалёта з рухавіком]] Наступны этап канструяваньня самалётаў зьвязаны зь дзейнасьцю амэрыканцаў [[Райт (браты)|Орвіла і Ўілбура Райтаў]]. Яны сталі першымі экспэрымэнтатарамі, якія навучыліся кіраваць палётамі ЛА з рухавіком, што зрабіла магчымым далейшае разьвіцьцё самалётабудаваньня. Пачынаючы з [[1900]] г. Райты сканструявалі і апрабавалі некалькі біплянаў, аднак далёкасьць іх палётаў была ня большая за 118 мэтраў. Браты надавалі шмат увагі ўдасканаленьню канструкцыі плянэраў і толькі ў [[1902]] г. ажыцьцявілі больш як тысячу палётаў. [[17 сьнежня]] [[1903]] г. адбыліся першыя палёты братоў Райтаў на самалёце з рухавіком, які працаваў на газе. Працягваючы далей працаваць над канструкцыяй самалёта, Райты дамагліся ў 1908 г. устойлівага кіраванага палёту працягласьцю да 1 гадзіны. === Першыя вэрталёты === У [[1877]] г. [[Фарланіні, Энрыка|Энрыка Фарланіні]] сканструяваў бесьпілётны вэрталёт з паравым рухавіком. Ён узьляцеў вэртыкальна на вышыню 13 мэтраў, дзе пратрымаўся каля 20 сэкундаў. У [[1907]] г. адбыўся першы палёт пілятаванага вэрталёта. Гэты вэрталёт быў сканструяваны [[Корню, Поль|Полем Корню]]. === Першыя гідрасамалёты === Першы гідрасамалёт быў сканструяваны францускім інжынэрам [[Фабр, Анры|Анры Фабрам]]. У сакавіку 1910 г. ён узьляцеў з паверхні вады і праляцеў 800 мэтраў. == Далейшае разьвіцьцё самалётабудаваньня == Гады між [[Першая сусьветная вайна|Першай]] й [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнымі войнамі]] адзначаныя значным прагрэсам у тэхналёгіі самалётабудаваньня. У гэты пэрыяд канструктары адмовіліся ад самалётаў, пабудаваных у асноўным з дрэва й тканіны, і перайшлі да цалкам алюмінавых апаратаў. Адбывалася хуткае разьвіцьцё рухавікоў: паступова іх магутнасьць павысілася з 700—800 да 2000 л.с., адначасова іх удзельная вага зьменшылася з 0,9 да 0,5 кг/л.с. У 1920—1930-я гг. у Ангельшчыне, Францыі, ЗША, Нямеччыне й іншых краінах зьявілася некалькі сотняў тыпаў вайсковых і грамадзянскіх самалётаў. Спачатку большасьць самалётаў былі пабудаваныя паводле біплянавай схемы, але ў сярэдзіне 1930-х гг. біпляны сталі выцясьняцца манаплянамі. У 1937 г. на ангельскім самалёце [[Супермарин S. 6В]] быў устаноўлены рэкорд хуткасьці — 656 км/гадз. === Разьвіцьцё рэактыўных рухавікоў === [[Файл:Ohain USAF He 178 page61.jpg|thumb|300пкс|Heinkel He 178 V2 — першы практычна прыменены рэактыўны самалёт Нямеччыны.]] У другой палове 1930-х гг. у Ангельшчыне, Нямеччыне, Італіі, ЗША і СССР ішла праца над стварэньнем [[рэактыўны рухавік|рэактыўных рухавікоў]]. У Ангельшчыне [[Ўітл, Фрэнк|Фрэнк Ўітл]] запатэнтаваў распрацаваны ім рэактыўны рухавік у 1930 г. У Нямеччыне [[Агайн, Ганс фон|Ганс фон Агайн]] запатэнтаваў сваю вэрсію рэактыўнага рухавіка ў 1936 г. Першым практычна прымененым рэактыўным самалётам стаў [[Heinkel He 178]] (Нямеччына), які зрабіў першы палёт у 1939 г. Першая крылатая ракета [[Фаў-1]], першая балістычная ракета [[Фаў-2]] і першая кіраваная ракета [[Bachem Ba 349]] таксама распрацаваныя ў Нямеччыне. На ангельскім самалёце [[Глостэр Мэтэор IV]] 7 лістапада 1945 г. быў устаноўлены сусьветны рэкорд хуткасьці таго часу — 969,9 км/гадз. Першымі сэрыйнымі камэрцыйнымі рэактыўнымі самалётамі сталі амэрыканскі [[Avro C102 Jetliner]] (першы палёт — верасень 1949) і брытанскі [[De Havilland Comet]] (студзень 1951). А 15 верасьня 1956 г. савецкая авіякампанія [[Аэрафлот]] стала першай авіякампаніяй, якая пачала зьдзяйсьняць рэгулярныя перавозкі на рэактыўных самалётах (Ту-104). === Разьвіцьцё звышгукавых хуткасьцяў === [[Файл:Bell X-1 in flight.jpg|thumb|250px|Bell X-1 — першы экспэрымэнтальны самалёт ВПС ЗША, які пераадолеў гукавы бар'ер]] Дасьледаваньні законаў аэрадынамікі й посьпехі ў стварэньні ўсё больш магутных рэактыўных рухавікоў дазволілі пераадолець [[гукавы бар’ер]]: хуткасьць самалёта ў гарызантальным палёце перавысіла [[хуткасьць гука]]. Упершыню гэта адбылося ў кастрычніку 1947 г. на самалёце з ракетным рухавіком [[Bell X-1]], які пілятаваў [[Чарлз Егер]]. Першы палёт звышгукавога пасажырскага самалёта — гэта быў савецкі [[Ту-144]] — адбыўся 31 сьнежня 1968 г. У 1967 г. самалёт [[X-15]] устанавіў новы рэкорд хуткасьці — 7297 км/гадз (6,1 М). Калі не лічыць апаратаў, прызначаных для палёту ў космасе, гэты рэкорд быў пабіты самалётам [[X-43]] толькі ў XXI ст. — 12 144 км/гадз (9,8 М). У 1969 г. зьдзейсьніў свой першы палёт [[Boeing 747]] — і цяпер адзін з самых распаўсюджаных буйных (шырокафюзэляжных) пасажырскіх самалётаў, які штогод перавозіць мільёны пасажыраў. У 1976 г. [[British Airways]] пачалі трансатлянтычныя рэйсы на звышгукавым самалёце [[Канкорд]]. == Апошнія дасягненьні == У канцы XX ст. ў межах навукова-дасьледчых і досьледна-канструктарскіх работ ААТ «Цюменьэкатранс» распрацаваны прынцыпова новы тып ЛА — безаэрадромны самалёт з аэрастатычнаю разгрузкаю, у якім спалучаюцца найлепшыя якасьці дырыжабля, самалёта, вэрталёта і судна на паветранае падушцы<ref>[http://www.avia.ru/aut/27/ Безаэродромные самолеты с аэростатической разгрузкой грузоподъемностью 20...400 тонн (Гибридные дирижабли) "Фиалка"] {{ref-ru}}</ref>. Пілатаваная мадэль пацьвердзіла ў 1995—1996 гг. жыцьцяздольнасьць праекту. У сярэдзіне 1990-х гг. быў пабудаваны і пасьпяхова прайшоў лётныя выпрабаваньні паменшаны пілятаваны аналяг безаэрадромнага самалёта «Бэлла», авіяносьбіт якога рэалізаваны ў палегчанае вэрсіі. Цяжкі транспартны варыянт безаэрадромнага самалёта «Фіялка», прызначанага для перавозкі буйнагабарытных грузаў, пакуль знаходзіцца ў стадыі распрацоўкі<ref>[http://www.tumenecotrans.ru/press28.html «Фиалка» родом из Тюмени] {{ref-ru}}</ref>. У пачатку XXI стагодзьдзя у разьвіцьці дагукавой авіяцыі выявілася тэндэнцыя на стварэньне дыстанцыйна кіраваных або цалкам аўтаномных транспартных сродкаў. Зьявілася шмат бесьпілётных ЛА. У красавіку 2001 г. бесьпілётны самалёт [[RQ-4 Global Hawk]] праляцеў ад авіябазы Эдўардс у ЗША да Аўстраліі без прыпынкаў і дазаправак. Час палёту склаў 23 гадзіны 23 хвіліны — гэта самы доўгі пералёт між двума пунктамі, калі-небудзь ажыцьцёўлены бесьпілётным самалётам. У кастрычніку 2003 г. адбыўся першы цалкам аўтаномны пералёт самалёта, кіраванага кампутарам. {{Зноскі}} == Глядзіце таксама == * [[Авіямадэлізм]] == Літаратура == * [http://home.iwichita.com/rh1/hold/av/avhist/antique/firstfly.htm First Flyers -- They're not who you think... by Richard Harris] {{ref-en}} * [http://www.diclib.com/Авиация/show/ru/bse/880 Большая советская энциклопедия. Авиация] {{ref-ru}} {{ref-en}} * [http://www.diclib.com/Летательный%20аппарат/show/ru/bse/38522 Большая советская энциклопедия. Летательный аппарат] {{ref-ru}} * [http://www.idsia.ch/~juergen/planetruth.html First Powdered Flight - Plane Truth] * [http://www.thewrightbrothers.org/fivefirstflights.html The five first flights. The Slope and Winds of Big Kill Devil Hill - The First Flight Reconsidered] {{ref-en}} * [http://tehno.claw.ru/shared/avio/information/017.html Плянер - преемник воздушного зьмея. Рождение практического плянеризма] {{ref-ru}} * [http://airstory.ru/index.php Сайт «История авиации»] {{ref-ru}} * [http://kurs1.as-club.ru/lessons/lesson18/18.html Летательные аппараты с машущими крыльями] * Д.А. Соболев. [http://vivovoco.astronet.ru/VV/JOURNAL/VIET/FLY/FLY.HTM Идея полёта в трудах Леонардо да Винчи] {{ref-ru}} * [http://aviacia.info/?p=14 Первые проекты летательных аппаратов] {{ref-ru}} * [http://aviacia.info/?p=15 Создание аэроплянов с двигателем.] {{ref-ru}} * [http://aviacia.info/?p=16 Развитие самолетостроения в начале XX столетия] {{ref-ru}} * [http://avia.claw.ru/shared/1040.htm Посьледователи Дедала] {{ref-ru}} == Вонкавыя спасылкі == {{Commons|Category:Aircraft|выгляд=міні}} [[Катэгорыя:Гісторыя авіяцыі| ]] [[Катэгорыя:Лятальныя апараты| ]] [[ka:საფრენი აპარატები]] [[kk:Ұшу аппараттары]] [[lv:Lidaparāts]] [[ru:Летательный аппарат]] [[uk:Літальний апарат]] All content in the above text box is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike license Version 4 and was originally sourced from https://be.wikipedia.org/w/index.php?diff=prev&oldid=1178732.
![]() ![]() This site is not affiliated with or endorsed in any way by the Wikimedia Foundation or any of its affiliates. In fact, we fucking despise them.
|